Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
26 лютага 1996 г. N 144
г.Мiнск
АБ УПАРАДКАВАННI ПАЛIГРАФIЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 20 октября 2003 г. № 1389
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 128, 5/13369)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
6 мая 1996 г. N 308 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 13, ст.339)
У мэтах упарадкавання дзяржаўнага рэгулявання палiграфiчнай
дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання (юрыдычных i фiзiчных асоб) Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пералiк вiдаў дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуецца
спецыяльны дазвол (лiцэнзiя), i органаў, што выдаюць гэтыя дазволы
(лiцэнзii), зацверджаны пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г. N 456 (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 24,
арт.591), пасля вiдаў дзейнасцi, лiцэнзуемых Мiнiстэрствам
сацыяльнай абароны, дапоўнiць наступным тэкстам:
"Дзяржаўны камiтэт па друку
Выдавецкая дзейнасць
Палiграфiчная дзейнасць".
2. Устанавiць, што набыццё палiграфiчнага абсталявання
суб`ектамi гаспадарання (юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi) у
Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца з дазволу Дзяржаўнага камiтэта па
друку.
3. Дзяржаўнаму камiтэту па друку ў месячны тэрмiн распрацаваць
i зацвердзiць палажэнне аб лiцэнзаваннi палiграфiчнай дзейнасцi i
выдачы дазволаў на набыццё палiграфiчнага абсталявання.
4. Суб`ектам гаспадарання (юрыдычным i фiзiчным асобам), якiя
ажыццяўляюць палiграфiчную дзейнасць, атрымаць да 1 жнiўня 1996 г. у
Дзяржаўным камiтэце па друку лiцэнзii на гэты вiд дзейнасцi.
___________________________________________________________
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 6 мая 1996 г. N 308
4. Суб`ектам гаспадарання (юрыдычным i фiзiчным асобам),
якiя ажыццяўляюць палiграфiчную дзейнасць, атрымаць да 1
красавiка 1996 г. у Дзяржаўным камiтэце па друку лiцэнзii
на гэты вiд дзейнасцi.
___________________________________________________________
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Законодательство о лицензировании
|