ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о лицензировании



                                     ЗАЦВЕРДЖАНА

                                     Загад Дзяржаўнага камiтэта
                                     Рэспублiкi Беларусь па друку

                                     ад 5 лiпеня 1996 г. N 96


     УЗГОДНЕНА
     Мiнiстэрства прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра

                      У.А.Бабкоў
     29 красавiка 1996 г.


     УЗГОДНЕНА
     Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра

                      А.I.Драздоў
     2 мая 1996 г.


     УЗГОДНЕНА
     Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра

                      Г. В. Бачкова

     4 мая 1996 г.

                             ПАЛАЖЭННЕ
     аб парадку выдачы суб`ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў
           (лiцэнзiй) на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасцi

===

         ___________________________________________________________
         Утратило  силу  в  связи  с  принятием  Положения о порядке
         выдачи   и   использования    лицензии   на   осуществление
         издательской    деятельности,     утвержденного    приказом
         Государственного комитета Республики  Беларусь по печати от
         21 мая 1997 г. N 170 (рег. N 1894) . ¦

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Гэтае Палажэнне вызначае парадак выдачы i адмены суб`ектам
гаспадарання   спецыяльных   дазволаў   (лiцэнзiй)  на  ажыццяўленне
выдавецкай  дзейнасцi,  яно  распрацавана   на   падставе   Часовага
палажэння  аб  парадку  выдачы  суб`ектам  гаспадарання  спецыяльных
дазволаў  (лiцэнзiй)  на  ажыццяўленне  асобных   вiдаў   дзейнасцi,
зацверджанага  пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь N 573
ад 22.09.92.

     1.2. Палажэнне  з`яўляецца  абавязковым  для   ўсiх   суб`ектаў
гаспадарання, якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць
на тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь,  акрамя  тых,  што  ажыццяўляюць
выпуск  ведамаснай  лiтаратуры,  пералiк  якой зацвярджаецца загадам
Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку.
     Суб`екты гаспадарання,  зарэгiстраваныя  за  межамi  Рэспублiкi
Беларусь, але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю або часткова
на  яе  тэрыторыi,  абавязаны  атрымлiваць  лiцэнзiю  на  выдавецкую
дзейнасць у парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

     1.3. Выдавецкай дзейнасцю з`яўляецца  падрыхтоўка  i  выпуск  у
свет кнiжнай i iншай друкаванай прадукцыi.

     1.4. Ажыццяўленне  выдавецкай дзейнасцi суб`ектамi гаспадарання
магчыма пры наяўнасцi прафесiйна  падрыхтаваных  спецыялiстаў,  якiя
ведаюць   тэхналогiю   выдавецкай   справы   i   могуць  забяспечыць
адпаведнасць  выданняў  дзеючым  дзяржаўным   стандартам   i   iншым
нарматыўным дакументам.

     1.5. Права  выдавецкай дзейнасцi i iншыя паўнамоцтвы па выпуску
выдавецкай прадукцыi не  могуць  быць  перададзены  iншаму  суб`екту
гаспадарання, якi не мае лiцэнзii на выдавецкую дзейнасць.


                    2. Парадак выдачы лiцэнзii

     2.1. Лiцэнзiя выдаецца Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь
па  друку  па  заяве  зацiкаўленага суб`екта гаспадарання.  Да заявы
прыкладаюцца дакументы ў адпаведнасцi з Пералiкам,  якi дадаецца  да
гэтага  Палажэння.  Прычым  Заключэнне  Нацыянальнай  кнiжнай палаты
Беларусi   аб   веданнi   нарматыўна-прававой    i    рэгламентуючай
дакументацыi  ў  галiне  выдавецкай дзейнасцi i наяўнасцi ў суб`екта
гаспадарання неабходных нарматыўных дакументаў выдаецца, як правiла,
пасля  заканчэння  спецыяльных  курсаў па вывучэнню асноў выдавецкай
дзейнасцi.

     2.2. Памер аплаты за  выдачу  лiцэнзii  вызначаецца  пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Плата за   выдачу   (прадаўжэнне)   лiцэнзii   залiчваецца    ў
рэспублiканскi бюджэт.
     Вызваленне ад платы цi вызначэнне iншых яе  памераў  за  выдачу
(прадаўжэнне)   лiцэнзii   можа  ажыццяўляцца  па  рашэнню  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     2.3. Рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на
працягу 30 дзён з моманту падачы заявы i ўсiх неабходных дакументаў.
     Лiцэнзiя цi рашэнне аб адмове ў яе выдачы выдаецца  заяўнiку  ў
тэрмiн да 5 дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.
     У рашэннi аб адмове ў  выдачы  лiцэнзii  павiнны  быць  названы
прычыны адмовы i прававыя нормы, якiя з`яўляюцца яго падставай.

     2.4. У выпадку, калi  для  прыняцця  рашэння аб выдачы лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы,  канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы  тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння.  Пры гэтым
экспертыза павiнна быць праведзена на  працягу  45  дзён  з  моманту
падачы заявы i неабходных дакументаў.
     Неабходнасць правядзення экспертызы вызначае Дзяржаўны  камiтэт
Рэспублiкi Беларусь па друку.
     Экспертыза можа быць праведзена i ў выпадку прыпынення  дзеяння
лiцэнзii  для  прыняцця рашэння аб аднаўленнi цi спыненнi яе дзеяння
з-за выяўленых парушэнняў правiлаў  (умоў)  ажыццяўлення  выдавецкай
дзейнасцi суб`ектам гаспадарання.
     Эксперты (юрыдычныя i  фiзiчныя  асобы)  нясуць  адказнасць  за
дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     У выпадку  нязгоды   суб`екта   гаспадарання   з   прызначэннем
экспертызы  цi  з  яе вынiкам ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе
прызначэннi i прадстаўленае заключэнне ў суд  па  месцы  знаходжання
Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку.
     Расходы за правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт  заяўнiка
ў   парадку,   якi  вызначаецца  Мiнiстэрствам  фiнансаў  Рэспублiкi
Беларусь.

     2.5. Мiнiмальны тэрмiн дзеяння лiцэнзii  5 гадоў.  Гэты  тэрмiн
можа  быць  зменены з дазволу Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
па хадайнiцтву Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку.
     Прадаўжэнне тэрмiну  дзеяння  лiцэнзii ажыццяўляецца ў парадку,
прадугледжаным для яе атрымання.

     2.6. У лiцэнзii ўказваюцца назва органа,  якi  выдаў  лiцэнзiю;
уласнiк лiцэнзii - назва i адрас юрыдычнай асобы цi прозвiшча, iмя i
iмя  па  бацьку,  месца  жыхарства  грамадзянiна,   якi   ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую  дзейнасць  без  утварэння  юрыдычнай асобы;  вiды
выдавецкай прадукцыi  па  мэтаваму  прызначэнню;  нумар  рэгiстрацыi
лiцэнзii, дата яе выдачы, тэрмiн дзеяння.

     2.7. Лiцэнзiя падпiсваецца    старшынёй  Дзяржаўнага   камiтэта
Рэспублiкi  Беларусь  па  друку  (першым  намеснiкам   старшынi)   i
зацвярджаецца  пячаткай  Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку.
     Лiцэнзiя афармляецца ў двух экзэмплярах,  адзiн з iх перадаецца
заяўнiку,  якi распiсваецца ў кнiзе выдачы (прадаўжэння) лiцэнзiй на
ажыццяўленне выдавецкай дзейнасцi суб`ектам гаспадарання.

     2.8. Лiцэнзiя дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     Дзяржаўны камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  па  друку  вядзе  ўлiк
лiцэнзiй.
     У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50% сумы,
якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.

     2.9. Пры  лiквiдацыi суб`екта гаспадарання лiцэнзiя вяртаецца ў
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку.

                 3. Адказнасць за парушэнне Палажэння

     3.1. Не дапускаецца выданне суб`ектам  гаспадарання  друкаванай
прадукцыi    без   выхадных   даных,   прадугледжаных   нарматыўнымi
дакументамi,  або з парушэннем аўтарскага права,  выданне лiтаратуры
тых тэматычных напрамкаў i на тых мовах, якiя не ўказаны ў лiцэнзii,
выпуск прадукцыi нiзкай  выдавецка-палiграфiчнай  якасцi,  парушэнне
парадку  рассылкi  абавязковых экзэмпляраў,  выкарыстанне ў выданнях
звестак,  што складаюць дзяржаўную цi  iншую  спецыяльна  ахоўваемую
законам   тайну,   публiкацыя   заклiкаў  да  гвалтоўнага  звяржэння
iснуючага дзяржаўнага i грамадскага ладу,  прапаганда вайны, насiлля
i  жорсткасцi,  расавай,  нацыянальнай,  рэлiгiйнай  выключнасцi або
нецярпiмасцi,  распаўсюджванне парнаграфii,  а таксама  ажыццяўленне
выдавецкай дзейнасцi з мэтай учынення iншых супрацьпраўных дзеянняў.
     У выпадку  парушэння  суб`ектам   гаспадарання   патрабаванняў,
прадугледжаных  абзацам  першым  гэтага  пункта,  Дзяржаўны  камiтэт
Рэспублiкi Беларусь мае права прыпынiць дзеянне  лiцэнзii  на  пэўны
тэрмiн або ануляваць яе.
     Ануляваная лiцэнзiя вяртаецца Дзяржаўнаму камiтэту Рэспублiкi
Беларусь па друку.

     3.2. У  выпадку  ажыццяўлення выдавецкай дзейнасцi без лiцэнзii
суб`ект гаспадарання нясе  адказнасць,  прадугледжаную  артыкулам  9
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i зборах, збiраемых у бюджэт
Рэспублiкi  Беларусь"  ("Ведамасцi  Вярхоўнага   Савета   Рэспублiкi
Беларусь", 1992 г., N 4, арт.75).

     3.3. Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii,  аб яе пазбаўленнi цi
прыпыненнi яе  дзеяння  могуць  быць  абскарджаны  ў  суд  па  месцы
знаходжання Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку.

     3.4. У  выпадку прызнання судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii
неабгрунтаваным суб`екту гаспадарання  выдаецца  паўторная  лiцэнзiя
без спагнання платы.


                                                        Дадатак


                              ПЕРАЛIК
                дакументаў, якiя неабходна прадставiць
    у Дзяржаўны  камiтэт  Рэспублiкi Беларусь па друку для атрымання
    спецыяльнага  дазволу  (лiцэнзii)  на  ажыццяўленне   выдавецкай
    дзейнасцi

     1. Заява  суб`екта  гаспадарання  з указаннем назвы; прозвiшча,
iмя i iмя па бацьку, пашпартных даных - для фiзiчнай  асобы; поўнага
паштовага  адраса,  тэлефона;  вiдаў будучых выданняў па iх мэтаваму
прызначэнню;  моў,  на якiх будзе  выдавацца  лiтаратура;  прозвiшча
прызначанай  загадам  асобы,  адказнай  за  ажыццяўленне  выдавецкай
дзейнасцi.

     2. Копii ўстаноўчых дакументаў - рашэння выканкома  або  iншага
органа аб рэгiстрацыi, статута суб`екта гаспадарання.

     3. Заключэнне Нацыянальнай кнiжнай палаты Беларусi аб валоданнi
ведамi нарматыўна-прававой i рэгламентуючай  дакументацыi  ў  галiне
выдавецкай  дзейнасцi i наяўнасцi ў суб`екта гаспадарання неабходных
нарматыўных дакументаў.

     4. Копiя дакумента аб аплаце за выдачу лiцэнзii.
     У выпадку,  калi  пры  разглядзе  дакументаў  заяўнiка  ўзнiкне
неабходнасць правядзення  экспертызы,  да  вышэйназваных  дакументаў
дадаецца адпаведнае заключэнне.

 ------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1546/12.
 Дата:  09.06.96 г. 


 

<<< Главная страница | < Законодательство о лицензировании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России