ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о лицензировании


                                                 ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                       А.У.Сасноўскi
                                                 9 верасня 1998 г.


                             УЗГОДНЕНА
 Мiнiстэрства прамысловасцi                   Мiнiстэрства эканомiкi
 Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Беларусь
 2 верасня 1998 г.                            21 жнiўня 1998 г.

 Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва               Мiнiстэрства юстыцыi
 i iнвестыцый Рэспублiкi Беларусь             Рэспублiкi Беларусь
 21 жнiўня 1998 г.                            3 верасня 1998 г.


 ПАЛАЖЭННЕ
 АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ СУБ`ЕКТАМ ГАСПАДАРАННЯ
 СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ДАЗВОЛАЎ (ЛIЦЭНЗIЙ) НА ЎСЕ ВIДЫ                
 ГАСТРОЛЬНА-КАНЦЭРТНАЙ ДЗЕЙНАСЦI                            

===

                     1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Палажэнне  распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 года N  386  (у
рэдакцыi  пастановы  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  27
верасня 1992 года N 573) "Аб парадку выдачы  суб`ектам  гаспадарання
спецыяльных  дазволаў  на  ажыццяўленне  асобных  вiдаў  дзейнасцi i
Дзяржаўнай рэгiстрацыi   прадпрымальнiкаў,  якiя  ажыццяўляюць  сваю
дзейнасць  без  утварэння  юрыдычнай  асобы"  i  пастановай   Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  8  лiпеня  1998 года N 1057 "Аб
лiцэнзаваннi гастрольна-канцэртнай  дзейнасцi"  i  вызначае  парадак
выдачы   i   адмены   суб`ектам  гаспадарання  (юрыдычным  асобам  i
прадпрымальнiкам,  якiя ажыццяўляюць сваю  дзейнасць  без  утварэння
юрыдычнай  асобы)  спецыяльных  дазволаў  (лiцэнзiй)  (у  далейшым -
лiцэнзiй) на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi  на  тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Палажэнне з`яўляецца    абавязковым    для    ўсiх    суб`ектаў
гаспадарання,  якiя   зарэгiстраваны   i   ажыццяўляюць   адпаведную
дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     Суб`екты гаспадарання,  зарэгiстраваныя  за  межамi  Рэспублiкi
Беларусь,  але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю цi часткова
на яе тэрыторыi,  абавязаны  атрымлiваць  лiцэнзiю  на  ажыццяўленне
сваёй дзейнасцi ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

     1.2. Вiдамi  гастрольна-канцэртнай  дзейнасцi,  на ажыццяўленне
якiх  патрабуецца  лiцэнзiя  на   тэрыторыi   Рэспублiкi   Беларусь,
з`яўляюцца арганiзацыя  i  правядзенне  сольных   i   гала-канцэртаў
выканаўцаў i мастацкiх калектываў,  драматычных,  оперных i балетных
спектакляў,      аўтарскiх      вечароў,      цыркавых      праграм,
канцэртаў-прэзентацый,  iншых  тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў
незалежна ад колькасцi гледачоў.

     1.3. Здзяйсненне  на  тэрыторыi  Рэспублiкi Беларусь усiх вiдаў
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi без лiцэнзii,  выданай Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь, забараняецца.
     Ад абавязковага    атрымання    лiцэнзii    на     ўсе     вiды
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi  вызваляецца  Беларуская  дзяржаўная
фiлармонiя  i  фiлармонii абласнога падпарадкавання ў выпадку,  калi
яны займаюцца сваёй асноўнай  дзейнасцю  ў  адпаведнасцi  са  сваiмi
статутамi.
     
                         2. ПАРАДАК ВЫДАЧЫ
            суб`ектам гаспадарання лiцэнзiй на ўсе вiды
                  гастрольна-канцэртнай дзейнасцi
     
     
     2.1. Лiцэнзii   выдаюцца   Мiнiстэрствам   культуры  Рэспублiкi
Беларусь па заяве  зацiкаўленага  суб`екта  гаспадарання.  Да  заявы
прыкладаюцца  дакументы ў адпаведнасцi з Пералiкам,  якi дадаецца да
гэтага Палажэння.

     2.2. За выдачу лiцэнзiй суб`ектам гаспадарання бярэцца плата  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам.
     Сродкi, атрыманыя   за   выдачу   лiцэнзiй,   пералiчваюцца   ў
рэспублiканскi бюджэт.

     2.3. Рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на
працягу 30 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.
     Лiцэнзiя цi  рашэнне  аб адмове ў яе выдачы выдаецца заяўнiку ў
тэрмiн да 5 дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.
     У рашэннi  аб  адмове  ў  выдачы  лiцэнзii павiнны быць названы
прычына адмовы i прававыя нормы, якiя з`яўляюцца яго падставай.
     У выпадку,   калi  для  прыняцця  рашэння  аб  выдачы  лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы,  канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы  тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння.  Пры гэтым
экспертыза павiнна быць праведзена на  працягу  45  дзён  з  моманту
падачы заявы i неабходных дакументаў.
     Неабходнасць правядзення   экспертызы   вызначае   Мiнiстэрства
культуры  Рэспублiкi  Беларусь.  Экспертыза  можа  быць праведзена ў
выпадку  прыпынення  дзеяння  лiцэнзii  для  прыняцця   рашэння   аб
аднаўленнi цi спыненнi яе дзеяння з-за выяўленых парушэнняў правiлаў
(умоў) ажыццяўлення дзейнасцi суб`ектам гаспадарання.
     Эксперты (юрыдычныя  i  фiзiчныя  асобы)  нясуць  адказнасць за
дакладнасць   вынiкаў   экспертызы   ў   адпаведнасцi   з    дзеючым
заканадаўствам.
     У выпадку  нязгоды   суб`екта   гаспадарання   з   прызначэннем
экспертызы  цi  з  яе вынiкам ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе
прызначэннi i прадстаўленае заключэнне ў судзе.
     Выдаткi за  правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка
ў  парадку,  якi  вызначаецца  Мiнiстэрствам   фiнансаў   Рэспублiкi
Беларусь.
     Тэрмiн дзеяння лiцэнзii - 5 гадоў.
     Прадаўжэнне тэрмiну    лiцэнзii    ажыццяўляецца   ў   парадку,
прадугледжаным для яе атрымання.

     2.4. У лiцэнзii ўказваюцца назва органа,  якi  выдаў  лiцэнзiю,
назва  i  адрас  юрыдычнай асобы цi прозвiшча,  iмя,  iмя па бацьку,
месца  жыхарства  грамадзянiна,  якi  ажыццяўляе   прадпрымальнiцкую
дзейнасць  без утварэння юрыдычнай асобы,  канкрэтны вiд дзейнасцi i
правiлы яе ажыццяўлення. Нумар рэгiстрацыi лiцэнзii, дата яе выдачы,
тэрмiн дзеяння.
     Лiцэнзiя, узор   якой   зацверджаны   Мiнiстэрствам    культуры
Рэспублiкi   Беларусь,   падпiсваецца   мiнiстрам  культуры  (першым
намеснiкам мiнiстра культуры) i завяраецца пячаткай мiнiстэрства.
     Лiцэнзiя афармляецца ў двух экземплярах.  Адзiн з iх перадаецца
заяўнiку,  якi распiсваецца ў кнiзе  выдачы  (прадаўжэння)  лiцэнзiй
суб`ектам  гаспадарання.  Другi  экземпляр  лiцэнзii  захоўваецца  ў
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на працягу тэрмiну, на якi
выдадзена лiцэнзiя.
     Лiцэнзiя дзейнiчае   на    тэрыторыi    Рэспублiкi    Беларусь.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь вядзе ўлiк лiцэнзiй.
     У выпадку  страты  лiцэнзii  выдаецца  дублiкат  з  аплатай  50
працэнтаў сумы, якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.

                       3. АНУЛЯВАННЕ ЛIЦЭНЗII
                               
     3.1. Не      дапускаецца      распаўсюджванне     арганiзатарам
канцэртна-гастрольнай дзейнасцi  рэкламнай  прадукцыi мерапрыемстваў
без выхадных дадзеных,  прадугледжаных  дзяржаўнымi  стандартамi,  а
таксама    без    абавязковага    ўказання   спецыфiкi   правядзення
мерапрыемства ("жывы гук" або "фанаграма"), з парушэннямi аўтарскага
права,  выкарыстаннем  звестак,  якiя  складаюць дзяржаўную цi iншую
спецыяльна  ахоўваемую  законам  тайну;   забараняецца   правядзенне
мерапрыемстваў,  якiя  ўтрымлiваюць заклiкi да гвалтоўнага звяржэння
iснуючага дзяржаўнага i грамадскага ладу,  прапаганду вайны, насiлля
i  жорсткасцi,  расавай,  нацыянальнай,  рэлiгiйнай  выключнасцi або
нецярплiвасцi,  парнаграфii,  а таксама iншае  злоўжыванне  ў  мэтах
учынення крымiнальна-каральных дзеянняў.
     У выпадку  парушэння  суб`ектам  гаспадарання ўказаных у першым
абзацы гэтага пункта асобых умоў i правiлаў  ажыццяўлення  названага
вiду дзейнасцi, орган, якi выдаў лiцэнзiю, можа прыпынiць яе дзеянне
на тэрмiн  да  6  месяцаў,  пры  паўторным  цi  грубым  парушэннi  -
ануляваць  яе.  Ануляваная  лiцэнзiя вяртаецца Мiнiстэрству культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     
                4. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПАЛАЖЭННЯ
                               
     4.1. Кантроль  за  выкананнем  суб`ектамi  гаспадарання  гэтага
Палажэння ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i
дзяржаўнымi кантралюючымi органамi Рэспублiкi Беларусь.

     4.2. У выпадку  ажыццяўлення  дзейнасцi  без  лiцэнзii  суб`ект
гаспадарання  нясе  адказнасць,  прадугледжаную  артыкулам  9 Закона
Рэспублiкi Беларусь  "Аб  падатках  i  зборах,  збiраемых  у  бюджэт
Рэспублiкi Беларусь".

     4.3. Рашэннi  аб  адмове ў выдачы лiцэнзii,  або пазбаўленнi цi
прыпыненнi яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў судзе на працягу  30
дзён.

     4.4. У  выпадку прызнання судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii
неабгрунтаваным суб`екту гаспадарання  выдаецца  паўторная  лiцэнзiя
без спагнання платы.


                                  ДАДАТАК
                                  да Палажэння аб парадку выдачы
                                  суб`ектам гаспадарання спецыяльных
                                  дазволаў (лiцэнзiй) на ўсе вiды
                                  гастрольна-канцэртнай дзейнасцi

                                                               
                              ПЕРАЛIК
               дакументаў, якiя неабходна прадставiць
     у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для атрымання
        лiцэнзiй на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi

     1. Заява   суб`екта   гаспадарання   з   указаннем   дакладнага
юрыдычнага   адраса,  прозвiшча,  iмя,  iмя  па  бацьку,  пашпартных
дадзеных, вiдаў дзейнасцi, прозвiшча асобы, адказнай за ажыццяўленне
гэтай дзейнасцi.

     2. Копii    ўстаноўчых   дакументаў   -   статута   (палажэння)
прадпрыемства  (установы),  пасведчання  аб  Дзяржаўнай  рэгiстрацыi
(акрамя  прадпрымальнiкаў,  якiя  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць  без
утварэння юрыдычнай асобы).

     3. Копiя плацёжнага даручэння або квiтанцыя аб аплаце за выдачу
лiцэнзii.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2682/12.
 Дата:  14.09.98 г.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о лицензировании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России