ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Жилищное законодательство



                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 16 лютага 1995 г.                                N 50


 Аб забеспячэннi рэалiзацыi ўласнiкамi i наймальнiкамi
 жылых  памяшканняў  права  на  абмен  цi продаж гэтых
 памяшканняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму ўтварэнню
 з прадастаўленнем iм меншага па плошчы жылля

===

     У мэтах  выканання п.4 пастановы  Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  ад 31.10.91  г. N  150 "Аб  парадку пакрыцця  грамадзянамi
затрат  на ўтрыманне  жылля i  камунальныя паслугi  i прадастаўлення
безнаяўных жыллёвых субсiдый" i п.12 Палажэння "Аб  парадку i ўмовах
прадастаўлення   безнаяўных   жыллёвых    субсiдый",   зацверджанага
пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад  05.12.94 г.
N 226, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
     ВЫРАШЫЎ:

     1.  Раённым выканаўчым  камiтэтам завесцi  ўлiк грамадзян, якiя
выказалi жаданне замянiць займаемае  жылое памяшканне большай плошчы
на меншую.

     2.   Упраўленню  ўлiку   i  размеркавання   жылой  плошчы   пры
размеркаваннi жылля  штоквартальна прадугледжваць выдзяленне  з лiку
кватэр, прызначаных  райвыканкомам, неабходную колькасць  кватэр для
рэалiзацыi  права  грамадзян  на   абмен  цi  продаж  большых  жылых
памяшканняў на меншыя.

     3.  Райвыканкомы,  грамадзяне,  якiя  маюць  права ўласнасцi на
жылое  памяшканне,  i  наймальнiкi  жылых  памяшканняў, якiя жадаюць
абмяняць    iх    на    меншыя    па    плошчы    цi    прадаць   iх
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным    утварэнням,    павiнны   кiравацца
дзеючымi правiламi продажу i абмену жылых памяшканняў.

     4.  Калi  грамадзянiн  звярнуўся  па  пытанню  замены,  продажу
квартэры ў выканком  i яму на працягу 2  месяцаў было прапанавана не
менш двух варыянтаў абмену жылых  памяшканняў, ад якiх ён адмовiўся,
грамадзянiн не  вызваляецца ад платы  за карыстанне займаемым  жылым
памяшканнем звыш устаноўленай нормы.

     5.  Вызвалiць  ад  выплаты  дзяржпошлiны  грамадзян, якiя маюць
права  ўласнасцi  на  жылыя  памяшканнi  i  мяняюць  iх  на меншыя з
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным      утварэннем      цi      прадаюць
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным утварэнням.

     6.  Кантроль  за  выкананнем   дадзенага  рашэння  ўскласцi  на
намеснiкаў старшынi гарвыканкома Белахвостава У.М. i Нiкiценку П.Г.


 Старшыня выканкома                            У.В.Ярмошын

 Нам.кiраўнiка спраў                           А.А.Лашко


 

<<< Главная страница | < Жилищное законодательство



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России