МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
6 красавiка 1995 г. N 236
АБ РАЗМЕРКАВАННI АБАВЯЗКАЎ ПА ВЯДЗЕННЮ БУХГАЛТАРСКАГА ЎЛIКУ
I СПРАВАЗДАЧНАСЦI Ў КАМIТЭЦЕ ЭКАНОМIКI
===
Абмеркаваўшы структуру аддзелаў i ўпраўленняў камiтэта
эканомiкi, Мiнскi гарадскi выанаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Ускласцi на галоўнае ўпраўленне па эканомiцы i планаванню
вядзенне бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi з 1 красавiка 1995
года па галоўнаму ўпраўленню па эканомiцы i планаванню, упраўленню
матэрыяльных рэсурсаў i аддзелу знешнеэканамiчных сувязей.
2. Бухгалтарскi ўлiк сродкаў мясцовага бюджэту па ўпраўленнях
па антыманапольнай палiтыцы i прадпрымальнiцтву; дзяржмаемасцi i
прыватызацыi з 1 красавiка 1995 года ўскласцi на гэтыя ўпраўленнi.
3. Для вядзення бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi ўвесцi ў
штат галоўнага ўпраўлення па эканомiцы i планаванню 3 штатныя
адзiнкi.
4. Скасаваць пп.4 i 5 рашэння гарвыканкома ад 19.01.95 г. - 2
"Аб лiквiдацыi камiтэтаў у структуры Мiнскага гарадскога выканкома".
5. Галоўнаму ўпраўленню па эканомiцы i планаванню перадаць на
баланс трэсту "Гардармеханiзацыя" Мiнгарвыканкома службовыя легкавыя
аўтамабiлi.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна