ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о ценообразовании


                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 20 красавiка 1995 г.  N 259         


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
 АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН                               

===

     У адпаведнасцi  з  рэкамендацыямi  Камiтэта  цэн   Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi  Беларусь  ад  13.04.95  г.  N  81-6/5-283  для
забеспячэння выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду  эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь  з  крызiсу,  згодна  з якой па першае паўгоддзе
1995 года ўстаноўлены гранiчны памер пакрыцця з  бюджэту  затрат  на
паслугi грамадскага транспарту не больш як 50%,  а таксама ўлiчваючы
павышэнне фактычнага кошту перавозак,  якi ў  лютым  1995  г.  склаў
191,7 руб.  за  1  км  праезду,  Мiнскi  гарадскi  выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 25 красавiка 1995 г. тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:

     1.1. на  праезд  у  аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 100
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 120 руб.  за 1  км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi;

     1.2. на  праезд  у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў  памеры  160  руб.  за  1  км  праезду  ў  аўтобусах
агульнага тыпу  i  180  руб.  за  1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.

     2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў  аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 400 руб. на одну паездку.

     3. Зацвердзiць  наступныя  вiды  месячных  праязных  бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:

     3.1. для прадпрыемстваў,  устаноў,  арганiзацый  -  па  поўнаму
тарыфу зыходзячы   з   адлегласцi  паездкi,  выключаючы  з  разлiкаў
выхадныя i святочныя днi;

     3.2. для дарослага насельнiцтва,  студэнтаў i навучэнцаў  -  па
льготнаму тарыфу са скiдкай 40%  ад зацверджанага тарыфу зыходзячы з
адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi;

     3.3. пасажырам прыгарадных зносiн  для  паездак  у  выхадныя  i
святочныя днi,  уключаючы  папярэднiя  i  наступныя  за  iмi  днi на
рэгулярных маршрутах,  - выходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку  8
паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу;

     3.4. пасажырам  прыгарадных  зносiн  для  паездак  у выхадныя i
святочныя днi,  уключаючы папярэднiя  i  наступныя  за  iмi  днi  на
сезонных i   магiстральных   маршрутах  выхаднога  дня,  -  месячныя
праезныя бiлеты выхаднога дня зыходзячы з разлiку 6 паездак у  месяц
па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу;

     3.5. для пад`езду павучэнцаў да агульнаадукацыйных,  музычных i
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ, размешчаных на адлегласцi звыш 2 км
ад месца пражывання, - у памеры 6000 рублёў.

     4. Рашэнне   Мiнгарвыканкома   ад   02.02.95  г.  N  31  лiчыць
страцiўшым сiлу.

     5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння  ўскласцi  на  першага
намеснiка старшынi Мiнгарвыканкома Сенькевiча Г.П.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


 

<<< Главная страница | < Законодательство о ценообразовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России