ВЫКАНКОМ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
РАШЭННЕ
7 верасня 1995 г. N 558
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФУ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН
===
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 21 декабря 1995 г. N 752
. ¦
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 23.08.95 г. N 81-8/8-629 у мэтах
павелiчэння даходаў ад прыгарадных аўтобусных перавозак i
абмежавання бюджэтных выдаткаў, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 11 верасня 1995 г. тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 120
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 140 руб. за 1 км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi;
1.2. на праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 190 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 210 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 400 руб. на адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму
тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў
выхадныя i святочныя днi;
3.2. для дарослага насельнiцтва, студэнтаў i навучэнцаў - па
льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу, зыходзячы з
адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi;
3.3. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi на
рэгулярных маршрутах - зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8
паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу;
3.4. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi на
сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня, - месячныя
праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц
па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу;
3.5. для пад`езду навучэнцаў да агульнаадукацыйных, музычных i
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ, размешчаных на адлегласцi звыш 2 км
ад месца пражывання, - у памеры 8000 рублёў.
4. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 20.04.95 г. N 252 лiчыць
страцiўшым сiлу.
5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
В.а.кiраўнiка спраў А.А.Лашко
РАЗЛIК
фiнансавых паказчыкаў МСП "Мiнскпасажыраўтатранс"
на прыгарадных аўтобусных перавозках на IV квартал
1995 г. пры павышэннi тарыфу да 120 руб. за 1 км
праезду
----T----------T----------T------------------------------
N ¦Паказчыкi ¦6 мес. ¦ III кв.
пп ¦ ¦факт +---------T----------T---------
¦ ¦ ¦лiпень ¦жнiвень ¦верасень
¦ ¦ ¦факт ¦чакаем. ¦чакаем.
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
----+----------+----------+---------+----------+---------
1. Расходы,
тыс.руб. 18879810,3 3946691,2 4132728,5 4407353,8
2. Даходы
ад
перавозак,
т.руб. 8997150,1 2060914,1 3070000 2570000
3. Гасразлiко- 2831971,5 592003,7 619909,3 661103,1
выя фонды,
т.руб.
4. Неабходныя
бюджэтныя
сродкi,
тыс.руб. 12714631,7 1477750,8 1682637,8 2498456,9
5. Кошт 1-га
км праезду,
руб. 148,3
6. Працэнт
даходаў ад
расходаў,
% 47,7 77,6 74,3 58,3
Продолжение
------------T------------------------T-----------
¦ IV кв. ¦
T-----------+------------------------+ Адхiленнi
¦Усяго ¦ пры тарыфе за 1 км ¦
¦чакаем. ¦ ¦
¦ +------------T-----------+
¦ ¦ 100 ¦ 120 ¦
¦ ¦ ¦ ¦
+-----------+------------+-----------+-----------
12486773,5 15113478,4 15113478,4
8700944,1 7830849,7 11570368,7
1873016,1 2267021,8 2267021,8
5658845,5 9549650,5 5810131,5 -3739519
69,7 51,8 76,6
Нам.начальнiка ўпраўлення Л.Р.Шарамеццева
Проверено: юрист Балашко А.А. 12.10.98
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|