ВЫКАНКОМ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
РАШЭННЕ
21 снежня 1995 г. N 752
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН
===
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 11.12.95 г. N 81-6/8-867 у мэтах
павелiчэння даходаў ад прагарадных аўтобусных перавозак i
абмежавання бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 23 снежня 1995 года тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. На праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 150
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 170 руб. за 1 км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi.
1.2. На праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 220 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 240 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.
1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн асобным
катэгорыям пасажыраў прадастаўляць у адпаведнасцi з дзеючым
заказадаўствам.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месяца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 500 руб. за адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. Для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму
тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў
выхадныя i святочныя днi.
3.2. Для насельнiцтва - па льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад
зацверджанага тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з
разлiкаў выхадныя i святочныя днi.
3.3. Пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя з iмi днi:
3.3.1. На рэгулярных маршрутах - месячныя праязныя бiлеты
выхаднога дня, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у
месяц па зацверджанаму тарыфу.
3.3.2. На сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня -
месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6
паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных
маршрутаў тарыфу.
4. Начальнiку вытворчага ўпраўлення транспарту i сувязi
Мiнгарвыканкома (Вавула М.В.), генеральнаму дырэктару МДП
"Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.) iнфармаваць пасажыраў аб
памерах платы за праезд i прыняць меры па забеспячэнню паўнаты збору
выручкi.
5. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 07.09.95 г. N 558 лiчыць
страцiўшым сiлу.
6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|