МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
25 красавiка 1996 г. 297
Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз
багажу ў аўтобусах прыгарадных зносiн
===
___________________________________________________________
Решение Минского городского исполнительного комитета
утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 6 июня 1996 г. N 402 . ¦
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 18.03.96 N 81-4/8-235 у мэтах
павелiчэння даходаў ад прыгарадных аўтобусных перавозак i скарачэння
бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 1 мая 1996 года тарыфы на
прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. На праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры
170 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 190 руб. за
1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi;
1.2. На праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 220 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 240 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi;
1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыградных зносiн асобным
катэгорыям пасажыраў прадстаўляць у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца бгажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 1000 руб. за адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. Для прадпрыемтсваў, устаноў, арганiзацый i насельнiцтва -
месячныя бiлеты па зацверджанаму тарыфу, зыходзячы з адлегласцi
паездкi з разлiку 35 паездак у месяц;
3.2. Пасажырам прыгарадных зносiн для паездкi ў выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi:
3.2.1. На рэгулярных маршрутах - месячныя праязныя бiлеты
выхаднога дня, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у
месяц па зацверджанаму тарыфу;
3.2.2. На сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня -
месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6
паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных
маршрутаў тарыфу.
4. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгрвыканкома
(Вавула М.В.), МГП "Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.)
iнфармаваць пасажыраў аб мерах платы за праезд i прыняць меры па
забеспячэнню паўнаты збору выручкi.
5. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 21.12.96 N 762 лiчыць страцiўшым
сiлу.
6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|