МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
6 студзеня 1998 г. N 3
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД I ПРАВОЗ БАГАЖУ
Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА
===
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 14 октября 1998 г. N 1103
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь ад З0.12.97 N 80-7/1-5609 у мэтах скарачэння
страт транспартных прадпрыемстваў i паэтапнага наблiжэння платы за
праезд да фактычных затрат Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў Мiнску:
1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 2600 руб.,
а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1З00 руб. за адну
паездку;
1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 5200 руб., а
для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 2600 руб. за адну паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. на праезд у метро - з 9 студзеня 1998 года;
2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з
1 лютага 1998 года;
З. Устанавiць, што з 1 лютага 1998 года пры рэалiзацыi бiлетаў
на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета
павялiчваецца на 400 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна с дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваюць 2600 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 1З00 руб.
за кожную паездку.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных
бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;
8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.З. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.
10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 16.01.97 N 14 лiчыць страцiўшым
сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.
Першы нам.старшынi
выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
Дадатак да рашэння
Мiнгарвыканкома
ад 6 студзеня 1998 г., N 3
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
пасажырскiм транспарце пры тарыфе 2600 руб.
/руб./
---------------------------T------------------T--------------------
¦ Для насельнiцтва,¦ Iльготныя для
¦ прадпрыемстваў, ¦ навучэнцаў,
¦ арганiзацый ¦ студэнтаў,
¦ ¦ пенсiянераў
+---------T--------+----------T---------
¦месячныя ¦дэкадныя¦ месячныя ¦дэкадныя
---------------------------+---------+--------+----------+---------
На адзiн вiд транспарту 110000 40000 55000 20000
/аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро/
Аўтобус-экспрэс 156000 54000 78000 27000
На два вiды транспарту 156000 54000 78000 27000
/метро-аўтобус, метро-
тралейбус, метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/
На тры вiды транспарту 182000 64000 91000 32000
/аўтобус-тралейбус-
трамвай, аўтобус-
тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро
Адзiны на чатыры вiды 210000 74000 105000 37000
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-
метро/ - прыгодны для
праезду ў аўтобусе-
экспрэсе
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|