РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
13 мая 1999 г. N 458
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ
БАГАЖУ Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА
У адпаведнасцi з пратаколам пасяджэння Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 1999 г. i пiсьмом Камiтэта цэн
Мiнэканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 1999 г. N 27-07-08/588
"Аб змяненнi тарыфаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце" ў
мэтах паэтапнага скарачэння бюджэтнай датацыi на гарадскiя
пасажырскiя перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе - у памеры 6000
руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 3000 руб. за адну
паездку;
1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху - у памеры 12000
руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 6000 руб. за адну
паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. на праезд у метро - з 14 мая 1999 г.;
2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1
чэрвеня 1999 г.
3. Устанавiць, што з 1 чэрвеня 1999 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета
павялiчваецца на 2000 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваюць 6000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 3000 руб.
за кожную паездку.
Аплата праезду ў аўтобусах спецыяльных гарадскiх маршрутаў N
110, 111, 112, 113, 113а, якiя выходзяць за межы гарадской рысы,
праводзiцца па тарыфу для экспрэсных маршрутаў.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных
бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;
8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.3. узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм
уласнасцi распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.
10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 16 студзеня 1999 г. N 44 лiчыць
страцiўшым сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.
Першы намеснiк старшынi Г.П.СЕНЬКЕВIЧ
Намеснiк кiраўнiка спраў М.Ф.САВАНОВIЧ
Дадатак
да рашэння
Мiнгарвыканкома
13.05.1999 N 458
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
транспарце пры тарыфе 6000 руб.
(руб.)
-----------------------------------T---------------T---------------
¦Месячныя ¦Дэкадныя
-----------------------------------+-------T-------+-------T-------
¦100% ¦50% ¦100% ¦50%
-----------------------------------+-------+-------+-------+-------
На адзiн вiд транспарту (аўтобус, 270000 135000 95000 48000
тралейбус, трамвай, метро)
Аўтобус-экспрэс 360000 180000 125000 63000
На два вiды транспарту 360000 180000 125000 63000
(метро-аўтобус,
метро-тралейбус, метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус)
На тры вiды транспарту 420000 210000 150000 75000
(аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро)
Адзiны на чатыры вiды транспарту 480000 240000 165000 83000
(аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) -
прыгодны для праезду
ў аўтобусе-экспрэсе
-------------------------------------------------------------------
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|