РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
25 студзеня 2002 г. № 75
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ТРАНСПАРТАМ
АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 24 июля 2002 г. № 1057
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2002 г., № 101, 9/2064)
[Изменения и дополнения:
Решение Минского городского исполнительного комитета от
2 мая 2002 г. № 575 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 57, 9/1929)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у Рэспублiцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2001 г. № 72-З "Аб бюджэце
Рэспублiкi Беларусь на 2002 год" у частцы пакрыцця затрат
транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi
пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 120
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 60 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 240 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 120
рублёў за адну паездку.
2. Права бясплатнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога
транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям
пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Утратил силу.
___________________________________________________________
Пункт 5 утратил силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575
5. Устанавiць, што пры праездзе ў аўтобусах рэгулярных
экспрэсных маршрутаў пасажыры, якiя маюць месячны праязны
бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх рэгулярных
звычайных маршрутаў, дадаткова аплачваюць 120 рублёў, а
пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 60 рублёў за кожную
паездку.
___________________________________________________________
6. Утратил силу.
___________________________________________________________
Пункт 6 утратил силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на
праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных
маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
___________________________________________________________
7. Утратил силу.
___________________________________________________________
Пункт 7 утратил силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на
праезд у 4 (чатырох) вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),
права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных
экспрэсных маршрутаў.
___________________________________________________________
8. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi
У.Г.):
8.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
10. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
11. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Сямашку
П.М.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
УЗГОДНЕНА
Пастанова
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
24.01.2002 № 16
Дадатак
да рашэння Мiнскага
гарадскога выканаўчага
камiтэта
25.01.2002 № 75
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(руб.)
--------------------------------------------------------T---------T---------¬
¦ Вiды бiлетаў ¦Месячныя ¦Дэкадныя ¦
+-------------------------------------------------------+----T----+----T----+
¦ ¦100%¦ 50%¦100%¦ 50%¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метро) ¦5400¦2700¦1890¦ 945¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Экспрэсны аўтобус ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На два вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай-тралейбус) ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦8400¦4200¦2950¦1475¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------------------------------------------------------+----+----+----+-----
___________________________________________________________
Приложение - с изменениями, внесенными решением Минского
городского исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575
Дадатак
да рашэння Мiнскага
гарадскога выканаўчага
камiтэта
25.01.2002 № 75
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(руб.)
--------------------------------------------------------T---------T---------¬
¦ Вiды бiлетаў ¦Месячныя ¦Дэкадныя ¦
+-------------------------------------------------------+----T----+----T----+
¦ ¦100%¦ 50%¦100%¦ 50%¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метро) ¦5400¦2700¦1890¦ 945¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Экспрэсны аўтобус ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На два вiды транспарту (метро-аўтобус, метро-тралейбус,¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метро-трамвай, аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай-тралейбус) ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай-тралейбус-метро) ¦8400¦4200¦2950¦1475¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Адзiны на чатыры вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦(аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) (прыгодны для праезду¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ў экспрэсным аўтобусе) ¦9600¦4800¦3370¦1685¦
L-------------------------------------------------------+----+----+----+-----
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|