РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
10 студзеня 2003 г. № 6
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 5 июня 2003 г. № 874
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 66, 9/2703)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат
транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi
пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў городзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 200
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 100 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 400 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 200
рублёў за адну паездку.
2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi
У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
8. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 верасня
2002 г. № 1410 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 9/2150);
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25
кастрычнiка 2002 г. № 1560 "О внесении изменения в решение Минского
городского исполнительного комитета от 25 сентября 2002 г. № 1410"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
121, 9/2218).
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ерохава
М.М.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 студзеня 2003 г.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
10.01.2003 № 6
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(рублёў)
----T------------------------------------------T----------T---------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +-----T----+----T----+
¦ ¦ ¦100% ¦50% ¦100%¦50% ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦9000 ¦4500¦3200¦1600¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦12000¦6000¦4200¦2100¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус-тралейбус,¦12000¦6000¦4200¦2100¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦14000¦7000¦4900¦2450¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+------------------------------------------+-----+----+----+-----
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Законодательство о ценообразовании
|