ПАСТАНОВА ПРАЎЛЕННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 сакавiка 2004 г. № 34
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ
ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА
"ГАНАРОВЫ РАБОТНIК БАНКАЎСКАЙ СIСТЭМЫ БЕЛАРУСI"
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 21
студзеня 2004 г. № 29 "Об учреждении нагрудного знака Национального
банка "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi" Праўленне
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення
да ўзнагароджання нагрудным знакам Нацыянальнага банка "Ганаровы
работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi".
2. За год можна ўзнагароджваць не болей за 10 чалавек.
Старшыня Праўлення П.П.Пракаповiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Праўлення
Нацыянальнага банка
Рэспублiкi Беларусь
22.03.2004 № 34
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам
Нацыянальнага банка "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы
Беларусi"
1. Узнагароджанне нагрудным знакам Нацыянальнага банка
Рэспублiкi Беларусь "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi"
(далей - нагрудны знак) праводзiцца па iнiцыятыве начальнiка
Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення) цэнтральнага апарату
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь (далей - Нацыянальны банк)
на падставе прадстаўлення па ўстаноўленай форме адпаведна дадатку 1
да дадзенай Iнструкцыi i ўзгадняецца з намеснiкам Старшынi Праўлення
Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць Галоўнага ўпраўлення
(самастойнага ўпраўлення). Узгодненае прадстаўленне накiроўваецца ва
ўпраўленне кадравай палiтыкi Нацыянальнага банка.
У структурных падраздзяленнях i арганiзацыях Нацыянальнага
банка, iншых дзяржаўных органах, арганiзацыях прадстаўленне аб
узнагароджаннi нагрудным знакам iнiцыiруецца iх кiраўнiкамi (у
банках - выканаўчымi органамi або заснавальнiкамi (удзельнiкамi) i
прадстаўляецца ва ўпраўленне кадравай палiтыкi Нацыянальнага банка
адпаведна дадатку 2 да дадзенай Iнструкцыi.
2. Рашэнне аб узнагароджаннi нагрудным знакам прымае Праўленне
Нацыянальнага банка.
3. За год можна ўзнагароджваць не болей за 10 чалавек.
4. Нагрудны знак i пасведчанне да яго ўстаноўленага ўзору
ўручаюцца Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка цi яго намеснiкамi
асабiста ўзнагароджанаму ва ўрачыстых абставiнах.
5. Узнагароджаныя нагрудным знакам работнiкi, якiя здзейснiлi
наўмысна злачынства або груба парушылi працоўную дысцыплiну, могуць
быць пазбаўлены нагруднага знака згодна з пастановай Праўлення
Нацыянальнага банка.
6. Запiсы аб узнагароджаннi нагрудным знакам i аб пазбаўленнi
гэтага знака ўносяцца ў працоўную кнiжку работнiка.
7. Узнагароджанне нагрудным знакам не паўтараецца. Калi
нагрудны знак згублены, дублiкат не выдаецца.
Дадатак 1
да Iнструкцыi аб парадку
прадстаўлення да ўзнагароджання
нагрудным знакам
Нацыянальнага банка
"Ганаровы работнiк банкаўскай
сiстэмы Беларусi"
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання нагрудным знакам
"Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi"
1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ___________________________________
2. Пасада __________________________________________________________
3. Дата, месяц i год нараджэння ____________________________________
4. Адукацыя ________________________________________________________
5. Стаж працы ў банкаўскай сiстэме _________________________________
6. Заслугi, за якiя кандыдат прадстаўляецца да ўзнагароджання ______
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
(самастойнага ўпраўлення) _____________ ______________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" _________ 200_ г.
УЗГОДНЕНА
(Першы) намеснiк
Старшынi Праўлення
___________________ _______________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" _________ 200_ г.
Дадатак 2
да Iнструкцыi аб парадку
прадстаўлення да ўзнагароджання
нагрудным знакам
Нацыянальнага банка
"Ганаровы работнiк банкаўскай
сiстэмы Беларусi"
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання нагрудным знакам
"Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi"
1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ___________________________________
2. Дамашнi адрас, тэлефон __________________________________________
3. Дата, месяц i год нараджэння ____________________________________
4. Адукацыя ________________________________________________________
5. Месца працы, пасада _____________________________________________
6. Стаж працы на займаемай пасадзе _________________________________
7. Заслугi, за якiя кандыдат прадстаўляецца да ўзнагароджання ______
Кiраўнiк ___________________ _______________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" _____________ 200_ г.
<<< Главная
страница | < Банковское законодательство
|