МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
16 лютага 1995 г. N 49
АБ СТВАРЭННI ЭКАЛАГIЧНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ У СТРУКТУРЫ
МIЛIЦЫI ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI УУС МIНГАРВЫКАНКОМА
===
___________________________________________________________--
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 20 апреля 2006 г. № 772 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 79, 9/5130)
У мэтах паляпшэння экалагiчнага стану горада, аховы зялёных
насаджэнняў, глебы, водных рэсурсаў i падтрымання санiтарнага стану
горада, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб
санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва" i Палажэннем "Аб
Дзяржаўтаiнспекцыi МУС РБ", Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Стварыць у структуры УУС Мiнгарвыканкома наступныя
экалагiчныя падраздзяленнi мiлiцыi:
1.1. на базе аддзялення дарожна-патрульнай службы па
прадухiленню забруджвання навакольнага асяроддзя транспартнымi
сродкамi пры УУС Мiнгарвыканкома - экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры
УУС Мiнгарвыканкома;
1.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў унутраных спраў
райвыканкомаў.
2. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб экалагiчных падраздзяленнях
мiлiцыi (прыкладаецца).
3. Мiнскаму гарадскому камiтэту экалогii (Вастракнутаў А.I.)
прафiнансаваць стварэнне i ўтрыманне экалагiчных падраздзяленняў
мiлiцыi:
3.1. экалагiчны аддзел мiлiцыi ДАI пры УУС Мiнгарвыканкома
(дадаткова - 10 адз. малодшага начскладу, 2 адз. аўтатранспарту,
неабходную колькасць кантрольна-вымяральнай i дыягнастычнай
апаратуры);
3.2. экалагiчныя групы мiлiцыi аддзелаў унутраных спраў
райвыканкомаў (1 адз. сярэдняга начскладу i 5 адз. малодшага
начскладу ў кожным РАУС, неабходную колькасць кантрольна-вымяральнай
i дыягнастычнай апаратуры).
4. З улiкам вопыту работы вызначыць Заводскi раён як базавы для
адпрацоўкi ўзаемадзеяння экалагiчных падраздзяленняў са службамi
райвыканкомаў, звязанымi з аховай навакольнага асяроддзя, i
гарадскiм камiтэтам экалогii.
5. УСС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) выдзелiць службовыя
памяшканнi для размяшчэння ўказаных падраздзяленняў.
6. Устанавiць, што сума штрафаў, спагнаная па матэрыялах
экалагiчных падраздзяленняў мiлiцыi, накiроўваецца ў Мiнскi гарадскi
пазабюджэтны фонд аховы прыроды.
7. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
ўпраўленне ўнутраных спраў Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) i
гарадскi камiтэт экалогii (Вастракнутаў А.I.).
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Нам.кiраўнiка спраў А.А.Лашко
ЗАЦВЕРДЖАНА
рашэннем Мiнгарвыканкома
ад 16 лютага 1995 г. N 49
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб экалагiчным падраздзяленнi мiлiцыi
1. Агульныя палажэннi
1. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ствараецца ў органах
унутраных спраў з мэтай аператыўнага кантролю за выкананнем
прыродаахоўнага i санiтарнага заканадаўства.
2. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ўваходзiць у склад
мiлiцыi грамадскай бяспекi, i яе супрацоўнiкi праходзяць службу ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi".
3. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi ажыццяўляе сваю дзейнасць
па экалагiчных i санiтарных пытаннях як самастойна, у рамках Закона
"Аб мiлiцыi", так i сумесна з выканкомамi, а таксама службовымi
асобамi ўстаноў Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i
аховы навакольнага асяроддзя г.Мiнска.
4. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi не падмяняе службы
прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый горада, дзяржаўных кантралюючых
органаў у iх дзейнасцi па ахове прыроды. За органамi ведамаснага i
дзяржаўнага кантролю захоўваецца ўскладзеная на iх адказнасць у
дадзеным пытаннi.
5. Матэрыяльнае, фiнансавае, гаспадарчае забеспячэнне, а
таксама пакрыццё раходаў, звязаных з прадастаўленнем iльгот
работнiкам мiлiцыi, прадугледжаных арт.28 i арт.31 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб мiлiцыi", экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
праводзiцца за кошт сродкаў пазабюджэтнага гарадскога фонду аховы
прыроды.
6. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi папаўняе фонд аховы
прыроды за кошт штрафаў i iскаў з юрыдычных i фiзiчных асоб, з
парушальнiкаў прыродаахоўнага заканадаўства.
II. Асноўные задачы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
1. Асноўнымi задачамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
з'яўляюцца:
1.1. ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем дзеючага
заканадаўства ў галiне аховы навакольнага асяроддзя i падтрымання
санiтарнага парадку ўстановамi, арганiзацыямi, прадпрыемствамi ўсiх
формаў уласнасцi, якiя знаходзяцца i дзейнiчаюць на тэрыторыi
г.Мiнска, у тым лiку i сумесна з прадстаўнiкамi службы
Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя;
1.2. правядзенне прафiлактычнай работы па папярэджванню
парушэнняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;
1.3. выяўленне i прыцягненне ва ўстаноўленым законам парадку да
адказнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб, вiнаватых у парушэннi
экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства.
III. Асноўныя абавязкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
1. Асноўнымi абавязкамi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
з'яўляюцца:
1.1. ажыццяўленне кантролю:
- за эксплуатацыяй транспартных сродкаў i iншых перасовачных
установак, у якiх утрыманне забруджваючых рэчываў у выкiдах у
атмасферу, а таксама ўзровень шуму, выклiканага iх работай,
перавышае ўстаноўленыя нарматывы;
- за выкананнем патрабаванняў па ахове атмасфернага паветра пры
перавозцы смецця, лятучых, вадкiх, газападобных, пылячых матэрыялаў
i будаўнiчых канструкцый на неабсталяваным транспарце цi спецыяльным
транспарце з парушэннем правiл перавозкi;
- за выкананнем патрабаванняў па перавозцы небяспечных грузаў
аўтамабiльным транспартам;
1.1.1. за выкананнем правiл аховы водных рэсурсаў, рэжыму
ўтрымання водаахоўных зон i прыбярэжных палос;
- за арганiзацыяй без адпаведнага дазволу мыцця аўтатранспарту;
- за ўстройваннем звалак снегу, смецця i таксiчна-бытавых
адходаў;
- за высечкай дрэў, кустоў;
- за размяшчэннем, будаўнiцтвам i эксплуатацыяй аб'ектаў
аўтатранспартнага сэрвiсу сумесна з прадстаўнiкамi службаў
Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя;
1.2. ажыццяўленне кантролю:
- за захаваннем санiтарнага парадку i чыстаты вулiц, тратуараў,
у адпаведнасцi з санiтарнымi правiламi;
- за захаванасцю зялёных насаджэнняў i газонаў;
- за выкананнем рэжыму правядзення работ па санiтарнай ачыстцы
горада, у тым лiку за незаконным спальваннем смецця;
- за выкананнем правiл захоўвання аўтамотатранспарту розных
формаў уласнасцi ў начны час;
- па папярэджванню вывазу смецця i гразi на праезную частку з
будаўнiчых пляцовак;
- за выкананнем правiл складзiравання прамысловых i бытавых
адходаў суб'ектамi гаспадарання i грамадзянамi;
1.3. арганiзацыя рэйдаў-праверак сумесна са спецыялiстамi
адпаведных дзяржаўных органаў па ўсiх пытаннях сваёй кампетэнцыi;
1.4. ажыццяўленне кантролю за станам тэрыторый, якiя прылягаюць
да прадпрыемстваў, устаноў i iндывiдуальных домаўладанняў.
IV. Правы экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi
1. Супрацоўнiкi экалагiчнага падраздзялення мiлiцыi пры
выкананнi сваiх абавязкаў на тэрыторыi г.Мiнска кiруюцца Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб мiлiцыi", а таксама маюць права:
1.1. бесперашкодна наведваць у любы час сутак установы,
прадпрыемствы, арганiзацыi ўсiх формаў уласнасцi;
1.2. забараняць або прыпыняць да ўстаранення парушэння
эксплуатацыю аўтатранспартных i iншых перасовачных сродкаў i
ўстановак, у выкiдах i скiдах якiх утрымлiваюцца звыш нормы шкодныя
рэчывы;
1.3. ажыццяўляць кантроль за работай кантрольна-рэгулiровачных
пастоў станцый тэхнiчнага абслугоўвання i спецiялiзаваных
прадпрыемстваў i кааператываў;
1.4. складаць, разглядаць або накiроўваць у адпаведныя органы
ва ўстаноўленым законам парадку пратаколы аб парушэннi заканадаўства
аб ахове навакольнага асяроддзя i iншых парушэнняў адпаведна Кодэксу
Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
1.5. уносiць у мясцовыя райвыканкомы, дзяржаўныя органы па
ахове навакольнага асяроддзя прапановы па паляпшэнню
санiтарна-экалагiчнага стану;
1.6. у неабходных выпадках уносiць у адпаведныя органы
прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi асоб, вiнаватых у парушэннi
патрабаванняў экалагiчнага i санiтарнага заканадаўства;
1.7. пры правядзеннi праверак выпатрабаваць на прадпрыемствах,
ва ўстановах, арганiзацыях неабходныя матэрыялы, дакументы
ўстаноўленага ўзору, якiя характарызуюць экалагiчны стан на дадзеным
гаспадарчым аб'екце;
1.8. назначаць пры неабходнасцi i прымаць удзел у правядзеннi
экспертыз па вызначэнню матэрыяльнага i iншага ўрону, накiроўваць
матэрыялы ў судова-следчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi.
2. Экалагiчнае падраздзяленне мiлiцыi будуе ўзаемаадносiны з
нагляднымi органамi, установамi Дзяржсаннагляду i Мiнiстэрства
прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам, а таксама на аснове дадзенага Часовага
палажэння.
___________________________________________________________--
|