МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
8 чэрвеня 1995 г. N 387
АБ УДАСКАНАЛЕННI СЕТКI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ г.МIНСКА НА
1995/96 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
===
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Адкрыць з 1 верасня 1995 года новую сярэднюю
агульнаадукацыйную школу ў мiкрараёне Малiнаўка-7, прысвоiць школе
чарговы парадкавы нумар 219. Вызначыць для школы-новабудоўлi N 219
англiйскую мову вывучэння.
2. Лiквiдаваць з 1 верасня 1995 года вячэрнюю сярэднюю
(зменную) агульнаадукацыйную школы N 19.
3. Адкрыць вячэрнiя класы на базе сярэднiх агульнаадукацыйных
школ NN 2, 129; перавесцi вячэрнiя класы з СШ N 213 у СШ N 145.
4. Адкрыць класы з паглыбленым вывучэннем наступных предметаў:
беларуская мова - СШ N 149, 186, 142
беларуская лiтаратура - СШ N 125, 178
руская лiтаратура - СШ NN 175, 122
матэматыка - СШ NN 78, 96, 135, 211, 138, 13
iнфарматыкi - СШ N 139
хiмiя - СШ N 29.
5. Надаць з 01.09.95 г. сярэдняй школе N 2 статус школы з
паглыбленым вывучэннем замежнай (французскай) мовы.
6. Закрыць класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў у сярэднiх
школах:
беларуская мова - СШ NN 111, 17, 59
беларуская лiтаратура - СШ NN 189, 162
руская лiтаратура - СШ NN 4, 121
матэматыка - СШ NN 123, 134, 76, 116, 3
iнфарматыка - СШ NN 124, 186, 2
фiзiка - СШ NN 77, 135, 142, 51, 138
хiмiя - СШ N 77
прававыя дысцыплiны - СШ N 17
замежная мова - СШ N 85
фiзiчная культура i дапрызыўная падрыхтоўка - СШ N 100.
7. Адкрыць харэаграфiчныя класы ў сярэднiх агульнаадукацыйных
школах NN 174, 13, 218; класы з мастацкiм ухiлам у СШ N 41.
8. Арганiзаваць навучанне па наступных профiлях у сярэднiх
агульнаадукацыйных школах:
фiзiка-матэматычны - СШ NN 125, 81, 77, 169, 186, 66, 35, 177,
194
грамадска-гуманiтарны - СШ NN 138, 119, 53, 125
фiлалагiчны - СШ NN 214, 177, 3
хiмiка-бiялагiчны - СШ NN 77, 175, 165, 198
эканамiчны - СШ NN 95, 149, 31, 132
прыродазнаўча-геаграфiчны - СШ NN 95, 48
тэхналагiчны - СШ NN 2, 36, 91, 95, 190, 210, 146.
9. Закрыць профiльныя класы ў сярэднiх агульнаадукацыйных
школах:
фiзiка-матэматычныя - СШ NN 68, 166, 167, 73, 55, 95, 13, 67
грамадска-гуманiтарныя - СШ NN 73, 113, 157
фiлалагiчныя - СШ NN 162, 166, 167, 94, 43
хiмiка-бiялагiчныя - СШ NN 94, 157, 167, 208
эканамiчныя - СШ N 117
экалагiчныя - СШ N 39
прыродазнаўча-геаграфiчныя - СШ NN 43, 162, 185
тэхналагiчныя - СШ NN 66, 84, 105.
10. Адкрыць класы педагагiчнага профiлю ў СШ N 167.
11. Увесцi ў сярэдняй школе N 116 агульнаэстэтычны ўхiл замест
музычна-харавога.
12. На падставе загада Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь N 137 ад 14.04.95 г. рэарганiзаваць
псiхолага-медыка-педагагiчную кансультацыю Фрунзенскага раёна ў
дыягностыка-рэабiлiтацыйны цэнтр.
13. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнгарвыканкома Сяргеева М.I.
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|