Решение Минского городского исполнительного комитета от 22 июня 1995 г. №402
"Аб выкананнi пастановы Кабiнета Мiнiстраў РБ ад 5.12.94 г. N 226 "Аб парадку i ўмовах прадстаўлення безнаяўных жыллевых субсiдый"
МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
22 чэрвеня 1995 г. N 402
АБ ВЫКАНАННI ПАСТАНОВЫ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РБ АД 05.12.94 г.
N 226 "АБ ПАРАДКУ I ЎМОВАХ ПРАДСТАЎЛЕННЯ БЕЗНАЯЎНЫХ
ЖЫЛЛЕВЫХ СУБСIДЫЙ"
===
У мэтах выканання пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 05.12.94 г. N 226 у адпаведнасцi з рашэннем
Мiнгарвыканкома N 980 "Аб арганiзацыйна-тэхнiчным забеспячэннi
пастановы Кабiнета Мiнiстраў ад 05.12.94 г. N 226 "Аб парадку i
ўмовах прадастаўлення безнаяўных жыллевых субсiдый" раённымi
выканаўчымi камiтэтамi створаны службы субсiдзiравання i
распрацавана праграмнае забеспячэнне для iх функцыянавання. Аднак, у
сувязi з адсутнасцю сродкаў не праведзена ўкараненне праграмнага
забеспячэння i не закуплена абсталяванне вылiчальнай i аргтэхнiкi,
што не забяспечвае функцыянаванне служб субсiдзiравання ў
адпаведнасцi з вышэйназванай пастановай Кабiнета Мiнiстраў РБ.
На падставе вышэйвыкладзенага Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Упраўленню фiнансаў Мiнгарвыканкома (Якавенка Л.М.), раённым
выканаўчым камiтэтам:
1.1. Выдзелiць да 01.07.95 г. сродкi для ўкаранення i вопытнай
эксплуатацыi праграмнага забеспячэння служб субсiдзiравання i
набыцця абсталявання вылiчальнай тэхнiкi адпаведна прыкладваемаму
разлiку (дадатак).
2. Раённым выканаўчым камiтэтам:
2.1. Забяспечыць набыцце абсталявання да 20.07.95 г.
2.2. Забяспечыць укараненне праграмнага забеспячэння да
01.08.95 г.
2.3. Да 01.08.95 г. праiнфармiраваць Мiнгарвыканком аб
гатоўнасцi служб субсiдзiравання да прыему грамадзян i разлiкаў
безнаяўных жыллевых субсiдый.
3. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Белахвостава У.М.
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
***** ДАДАТАК - НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.