ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 4 января 1996 г. №1 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад


                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ


 4 студзеня 1996 г.                                          N 1


 Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм
 пасажырскiм транспарце 

===
       ___________________________________________________________--
         Решение   утратило   силу   решением   Минского  городского
         исполнительного комитета от 16 января 1997 г. N 14 

      Планам  бюджету   на  1996  год   прадугледжваецца  скарачэнне
бюджэтных выдаткаў на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту ў
першым  паўгоддзi  да  20%,  а  ў  другiм  паўгоддзi  -  да  10%  ад
эксплуатацыйных  расходаў.  Гэта  значыць,  што  ўзровень даходаў ад
перавозак пасажыраў павiнен быць павялiчаны  на працягу 1996 года да
80-90% ад затрат на эксплуатацыю транспарту.
     Зыходзячы з гэтага, улiчваючы дасягнуты ўзровень даходаў (30,1%
ад  расходаў  па  вынiках  работы  за  кастрычнiк  1995 г.), у мэтах
далейшага  паступовага  павелiчэння  ўзроўню  даходаў  i  скарачэння
бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1.  Зацвердзiць  адзiны  тарыф  на  презд  пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1.  У  метро,  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе  ў памеры 1500
рублей, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 800 руб. за адну
паездку.

     1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 3000 руб., а
для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну паездку.

     2.  Увесцi  ў  дзеянне  зацверджаныя  пунктам  1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:

     2.1. На праезд у метро - з 5 студзеня 1996 г.

     2.2. На  праезд  у  гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з
15 студзеня 1996 г.

     3. Устанавiць, што з 1  студзеня 1996 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на  адну   паездку  вадзiцелямi  ў   рухомым  саставе  цана   бiлета
павялiчваецца на 200 руб. да зацверджанага тарыфу.

     4.  Зацвердзiць кошт  месячных i  дэкадных праязных  бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.

     5.  Устанавiць,  што  пры   праезде  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху, пасажыры,  якiя маюць месячны праязны бiлет
на  права   праезду  ў  аўтобусах   гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваць - 1500 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 800 руб.
за кожную паездку.

     6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным  рэжымам руху, права на презд  у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     7. Прадаставiць  пасажырам, якiя маюць праязны  бiлет на 4 вiды
гарадскога  транспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),  права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     8.  Вытворчаму ўпраўленню  транспарту i  сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     8.1.  Прыняць  меры  для  забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на презд  у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах,
праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў.

     8.2. Iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi  тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце.

     8.3.  Узмацнiць  кантроль  вадзiцелямi,  кантралёрамi  i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за  паўнатой аплаты праезду.

     9.  Абавязаць  усе  гандлёвые  арганiзацыi,  незалежна  ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць  бiлетную прадукцыю на  праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавароў.

     10. УУС  Мiгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.)  аказваць садзейнiчанне
вытворчаму  ўпраўленню  транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях  праверкi
паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     11.  Рашэнне  Мiнгарвыканкома  ад  20.10.95  г.  N  630  лiчыць
страцiўшым сiлу.

     12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.


 Старшыня выканкома                                У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                    Л.Н.Валодзькiна


                                          Дадатак да рашэння
                                          Мiнгарвыканкома
                                          ад 4 студзеня 1995 г. N 1

                               КОШТ

              праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
            пасажырскiм транспарце пры тарыфе 1500 руб.

                                                        /руб.
 ----------------------------T-------------------T------------------
                             ¦ Для насельнiцтва, ¦   Iльготная для
                             ¦ прадпрыемстваў,   ¦   навучэнцаў,
                             ¦ арганiзацый       ¦   студэнтаў,
                             ¦                   ¦   пенсiянераў
                             +---------T---------+---------T--------
                             ¦месячныя ¦дэкадныя ¦месячныя ¦дэкадныя
 ----------------------------+---------+---------+---------+--------
 На адзiн вiд транспарту
 /аўтобус, тралейбус,
 трамвай, метро/               65000     22000     32500     11000

 Аўтобус-экспрэс               90000     30000     45000     15000

 На два вiды транспарту
 /метро-аўтобус,
 метро-тралейбус,
 метро-трамвай,
 аўтобус-тралейбус,
 аўтобус-трамвай,
 трамвай-тралейбус/            90000     30000      45000     15000

 На тры вiды транспарту
 /аўтобус-тралейбус-трамвай,
 аўтобус-тралейбус-метро,
 аўтобус-трамвай-метро,
 трамвай-тралейбус-метро/     105000     35000      52500     17500

 Адзiны на чатыры вiды
 транспарту /аўтобус-
 тралейбус-трамвай-метро/
 - прыгодны для праезду ў
 аўтобусе-экспрэсе            120000     40000      60000     20000


 Кiраўнiк спраў                                   Л.М.Валодзькiна  




<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России