РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
21 лістапада 1997 г. № 515
АБ АБЛАСНЫМ КААРДЫНАЦЫЙНЫМ САВЕЦЕ ВІЦЕБСКАГА
АБЛВЫКАНКАМА ПА АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Для каардынацыі дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і
ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў, уласнікаў помнікаў, іншых юрыдычных
і фізічнах асоб, якія маюць дачыненне да помнікаў гісторыі і
культуры, стварыць міжведамасны каардынацыйны савет па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны ў складзе:
Цацоха У.А. - намеснік старшыні аблвыканкама (старшыня
каардынацыйнага савета)
Пашынскі М.П. - начальнік упраўлення культуры аблвыканкама
(першы намеснік старшыні каардынацыйнага
савета)
Кірылаў В.В. - начальнік камітэта па архітэктуры,
горадабудаўніцтву і тэрытарыяльнаму планаванню
аблвыканкама (намеснік старшыні
каардынацыйнага савета)
Сулецкая Н.А. - галоўны спецыяліст упраўлення культуры па
ахове гісторыка-культурнай спадчыны (сакратар
каардынацыйнага савета)
Члены савета:
Акуневіч В.І. - дырэктар абласнога краязнаўчага музея
Акуневіч В.У. - загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага
дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных
навук
Асадчы Ю.У. - старшыня камітэта па справах моладзі
аблвыканкама
Бубенька Т.С. - загадчык сектара аховы помнікаў і археалогіі
аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама
Іваноў У.У. - старшыня праўлення Віцебскага аддзялення Саюза
мастакоў Беларусі
Ільніцкі М.М. - дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага
запаведніка
Карнеенка В.В. - начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай
гаспадаркі аблвыканкама
Крот З.К. - намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў,
старшыня савета па справах рэлігій
аблвыканкама
Лядэнка Б.У. - галоўны архітэктар г. Віцебска
Малашчанка А.Р. - начальнік аддзела абласнога камітэта па
экалогіі
Мароз А.Л. - дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства
«Віцебскпраектрэстаўрацыя»
Навумчык І.А. - загадчык аддзела па рэстаўрацыі помнікаў
гісторыі і культуры аблвыканкама
Падліпскі А.М. - краязнаўца, журналіст газеты «Народнае слова»
Пішчуленак М.У. - загадчык аддзела па архівах і справаводству
аблвыканкама, старшыня абласной тапанімічнай
камісіі
Саўчанка С.П. - намеснік начальніка аддзела агульнага нагляду
абласной пракуратуры
Хмяльніцкая Л.У. - навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага
музея, старшыня абласнога краязнаўчага
таварыства
2. Зацвердзіць Палажэнне аб міжведамасным каардынацыйным
савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (прыкладаецца).
3. Лічыць мэтазгодным стварэнне каардынацыйных саветаў па
ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў гарадах і раёнах вобласці.
Старшыня У.П.Андрэйчанка
Кіраўнік спраў Я.П.Емяльянаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Віцебскага
абласнога
выканаўчага
камітэта
21.11.1997 № 515
ПАЛАЖЭННЕ
аб міжведамасным каардынацыйным савеце аблвыканкама па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны
1. Агульныя палажэнні
1.1. Міжведамасны каардынацыйны савет па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны ствараецца і падпарадкоўваецца абласному
выканаўчаму камітэту, з’яўляецца каардынуючым органам аблвыканкама
па ўсіх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыі, рэканструкцыі, аднаўлення,
правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання і прыстасавання
матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыі іх сярод насельніцтва,
арганізацыі і правядзення іншых работ на помніках матэрыяльнай і
духоўнай культуры вобласці;
1.2. міжведамасны каардынацыйны савет па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны аблвыканкама ў сваёй дзейнасці кіруецца
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Аб ахове гісторыка-
культурнай спадчыны», рашэннямі і распараджэннямі абласнога
выканаўчага камітэта, пастановамі, загадамі, указаннямі і іншымі
нарматыўнымі дакументамі Міністэрства культуры, а таксама дадзеным
Палажэннем.
2. Асноўныя задачы і функцыі савета
Асноўнымі задачамі міжведамаснага каардынацыйнага савета
аблвыканкама па ахове гісторыка-культурнай спадчыны вобласці
з’яўляюцца:
2.1. каардынацыя дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і ўстаноў,
грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных арганізацый, уласнікаў помнікаў,
іншых юрыдычных і фізічных асоб, маючых дачыненне да помнікаў, па
ўдасканаленню справы аховы, зберажэння і выкарыстання матэрыяльных
каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;
2.2. выпрацоўка сумесна з зацікаўленымі ўстановамі і
арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі эфектыўных мер па
рэалізацыіі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы, зберажэння і
выкарыстання помнікаў гісторыі і культуры;
2.3. забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем
патрабавання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-
культурнай спадчыны», іншых заканадаўчых і нарматыўных актаў па
пытыннях аховы нерухомых і рухомых помнікаў, духоўнай спадчыны;
2.4. выпрацоўка і разгляд перспектыўных і бягучых планаў
рэстаўрацыі, кансервацыі, аднаўлення, рэканструкцыі, рэгенерацыі,
навуковых даследаванняў і абследаванняў помнікаў гісторыі і
культуры, іх выкарыстання;
2.5. садзеянне органам Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі
Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленні імі
функцый па ахове, зберажэнню і выкарыстанню помнікаў гісторыі,
культуры, архітэктуры;
2.6. разгляд праектаў рэстаўрацыі найбольш важных
архітэктурных аб’ектаў, рэгенерацыі цэнтраў гістарычнай забудовы
гарадоў і гарадскіх пасёлкаў вобласці;
2.7. ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кураўніцтва
дзейнасцю гаррайвыканкамаў па ахове матэрыяльнай і духоўнай
спадчыны;
2.8. разгляд і прыняцце мер па рэалізацыі прапаноў і заяў
юрыдычных і фізічных асоб па паляпшэнню справы аховы і зберажэння
гісторыка-культурнай спадчыны.
3. Правы, якія зыходзяць з задач і функцый савета
3.1. Міжведамаснаму каардынацыйнаму савету аблвыканкама па
ахове гісторыка-культурнай спадчыны для выканання ўскладзеных на яго
функцый па пытаннях, якія уваходзяць у яго кампетэнцыю,
прадастаўляецца права ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных
органаў, арганізацый, устаноў і прадпрыемтсваў, незалежна ад форм
уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці, атрымоўваць ад іх ва
ўстаноўленым парадку патрабуемыя звесткі і матэрыялы, прававыя і
тэхнічныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю і рэканструкцыю,
кансервацыю, аднаўленне, даследаванне і выкарыстанне нерухомых
помнікаў, прыцягваць да разгляду дакументацыі, вывучэння і аналізу
спраў спецыялістаў і экспертаў;
3.2. усе члены міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны маюць права ва ўстаноўленым парадку
кантраляваць выкананне ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, маючымі
ва ўласнасці гісторыка-культурныя каштоўнасці, Закона Рэспублікі
Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны»;
3.3. рашэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па
важнейшых пытаннях аховы матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, прынятыя
ім у межах сваёй кампетэнцыі, зацвярджаюцца аблвыканкамам і ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковыя да выканання ўсімі
юрыдычнымі і фізічнымі асобамі на тэрыторыі вобласці;
3.4. выканаўчым сакратаром міжведамаснага каардынацыйнага
савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца вядучы
спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны, які ўваходзіць у склад савета;
3.5. выканаўчы сакратар міжведамаснага каардынацыйнага савета
па ахове гісторыка-культурнай спадчыны выконвае арганізацыйную і
тэхнічную работу па забеспячэнні дзейнасці савета і
падпарадкоўваецца старшыні міжведамаснага каардынацыйнага савета і
яго намеснікам;
3.6. міжведамасны каардынацыйны савет па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны працуе на грмадскіх пачатках;
3.7. пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны праводзяцца па меры неабходнасці, але
не радзей за адзін раз у паўгоддзе.
|