ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 14 октября 1998 г. №1103 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд i правоз багажу ў пасажырскiм транспарце г.Мiнска"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 14 кастрычнiка 1998 г.  N 1103


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД I ПРАВОЗ БАГАЖУ
 Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА

===

       ___________________________________________________________--
         Решение   утратило   силу   решением   Минского  городского
         исполнительного  комитета  от  16   января  1999  г.  N  44
         

     У адпаведнасцi   з   рэкамендацыямi   Мiнiстэрства    эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь ад 13.10.1998 N 27-7-8/5854 "Аб змяненнi тарыфаў
на праезд у гарадскiм пасажырскiм  транспарце"  у  мэтах  наблiжэння
ўзроўню  кампенсацыi затрат транспартных прадпрыемстваў на перавозкi
пасажыраў уласнымi даходамi да  ўстаноўленага  Законам  "Аб  бюджэце
Рэспублiкi  Беларусь  на 1998 год" i паэтапнага скарачэння бюджэтнай
датацыi на гарадскiя пасажырскiя перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы
камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць  адзiны  тарыф  на  праезд пасажыраў,  а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. у метро,  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе - у памеры  3000
руб.,  а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну
паездку;

     1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху - у памеры 6000 руб.,
а  для  пенсiянераў,  студэнтаў  i  навучэнцаў  - 3000 руб.  за адну
паездку.

     2. Увесцi ў  дзеянне  зацверджаныя  пунктам  1  гэтага  рашэння
адзiныя тарыфы:

     2.1. на праезд у метро - з 20 кастрычнiка 1998 года;

     2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе,  тралейбусе, трамваi - з 1
лiстапада 1998 года.

     3. Устанавiць,  што з 1  лiстапада  1998  года  пры  рэалiзацыi
бiлетаў  на  адну  паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета
павялiчваецца на 500 руб. да зацверджанага тарыфу.

     4. Зацвердзiць кошт месячных i  дэкадных  праязных  бiлетаў  на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.

     5. Устанавiць,   што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры,  якiя маюць месячны праязны  бiлет
на   права   праезду  ў  аўтобусах  гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваюць 3000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 1500 руб.
за кожную паездку.

     6. Прадставiць пасажырам,  якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху,  права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     7. Прадаставiць  пасажырам,  якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога  траспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),  права  на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     8. Вытворчаму  ўпраўленню  траспарту  i  сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     8.1. прыняць меры  для  забеспячэння  бесперабойнай  рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi  МГАРП  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,  у  спецыялiзаваных
бiлетных  касах,  на  дыспетчарскiх  пунктах,  вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

     8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў  праз  сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;

     8.3. узмацнiць  кантроль  вадзiцелямi,  кантралёрамi  i  iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

     9. Абавязаць  усе  гандлёвыя  арганiзацыi,  незалежна  ад  форм
уласнасцi,  распаўсюджваць  бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.

     10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму  ўпраўленню  транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях  праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 06.01.1998 N 3 лiчыць страцiўшым
сiлу.

     12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.


 Першы намеснiк старшынi выканкома                     Г.П.Сенькевiч

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


                                    Дадатак
                                    да рашэння Мiнгарвыканкома
                                    ад 14 кастрычнiка 1998 г. N 1103


                                КОШТ
         праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
                  транспарце пры тарыфе 3000 руб.

                                                              /руб./
 ------------------------------T-----------------T-----------------¬
 ¦                             ¦Для насельнiцтва,¦Iльготныя (для   ¦
 ¦                             ¦прадпрыемстваў,  ¦навучэнцаў,      ¦
 ¦                             ¦арганiзацый      ¦студэнтаў,       ¦
 ¦                             ¦                 ¦пенсiянераў)     ¦
 ¦                             +--------T--------+--------T--------+
 ¦                             ¦месячныя¦дэкадныя¦месячныя¦дэкадныя¦
 L-----------------------------+--------+--------+--------+---------
  На адзiн вiд транспарту        130000    49000    65000    25000
  /аўтобус, тралейбус, трамвай,
  метро/

  Аўтобус-экспрэс                180000    65000    90000    33000

  На два вiды транспарту         180000    65000    90000    33000
  /метро-аўтобус,
  метро-тралейбус,
  метро-трамвай,
  аўтобус-тралейбус,
  аўтобус-трамвай,
  трамвай-тралейбус/

  На тры вiды траспарту          210000    75000   105000    38000
  /аўтобус-тралейбус-трамвай,
  аўтобус-тралейбус-метро,
  аўтобус-трамвай-метро,
  трамвай-тралейбус-метро/

  Адзiны на чатыры вiды          240000    85000   120000    43000
  транспарту /аўтобус-
  тралейбус-трамвай-метро/ -
  прыгодны для праезду ў
  аўтобусе-экспрэсе


 Кiраўнiк спраў                                 Л.М.Валодзькiна  




<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России