РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
6 лютага 2002 г. № 49/10
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УПРАЎЛЕННI КУЛЬТУРЫ
ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА I ПРЫКЛАДНАГА
ПАЛАЖЭННЯ АБ АДДЗЕЛЕ КУЛЬТУРЫ РАЁННАГА (ГАРАДСКОГА)
ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI
Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт рашыў:
Зацвердзiць:
1. Палажэнне аб упраўленнi культуры Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта (дадаецца).
2. Прыкладнае палажэнне аб аддзеле культуры раённага
(гарадскога) выканаўчага камiтэта Гродзенскай вобласцi (дадаецца).
Старшыня У.Я.САЎЧАНКА
Кiраўнiк спраў Р.К.СIДОРЧЫК
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстр культуры Рашэнне
Рэспублiкi Беларусь Гродзенскага абласнога
Л.П.Гуляка выканаўчага камiтэта
05.02.2002 06.02.2002 № 49/10
ПАЛАЖЭННЕ
аб упраўленнi культуры Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта (далей - упраўленне культуры) з'яўляецца самастойным
структурным падраздзяленнем Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта (далей - аблвыканком) i падпарадкоўваецца яму ў сваёй
дзейнасцi. Упраўленне культуры дае справаздачу аб сваёй рабоце
аблвыканкому, а таксама Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.
Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь рэгуляванне дзейнасцi арганiзацый культуры i
мастацтва, падтрымлiвае дзейнасць творчых саюзаў i iншых грамадскiх
аб'яднанняў, якiя спрыяюць развiццю культуры i мастацтва на
тэрыторыi Гродзенскай вобласцi.
У веданнi ўпраўлення культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры
i мастацтва камунальнай уласнасцi Гродзенскай вобласцi.
2. Упраўленне культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi i
ўказамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Урада Рэспублiкi
Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi i дадзеным Палажэннем
аб упраўленнi культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
3. Упраўленне культуры фiнансуецца за кошт сродкаў абласнога
бюджэту. Структура i штаты ўпраўлення культуры зацвярджаюцца
старшынёй аблвыканкома.
Глава 2
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ЎПРАЎЛЕННЯ КУЛЬТУРЫ
4. Асноўнымi мэтамi ўпраўлення культуры з'яўляюцца:
правядзенне дзяржаўнай палiтыкi, вызначанай заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры, мастацтва, аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасцi i
культурнага адпачынку;
садзейнiчанне развiццю мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Гродзенскай вобласцi з мэтай папулярызацыi набыткаў беларускай
культуры i мастацтва за мяжой;
спрыянне развiццю прафесiйнага i самадзейнага мастацтва,
захаванню традыцый народнай культуры (фальклору, рамёстваў,
промыслаў);
садзейнiчанне стварэнню i папулярызацыi твораў духоўнай i
матэрыяльнай культуры, фармiраванню сiстэмы эстэтычнага выхавання i
ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельнiцтва.
5. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi ўпраўленне культуры
рэалiзуе наступныя задачы:
ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кiраўнiцтва падведамнымi
арганiзацыямi культуры i мастацтва, iх фiнансавае i
матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне, укараненне навуковай арганiзацыi
працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;
ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаванню творчай, эканамiчнай
i фiнансавай самастойнасцi арганiзацый культуры i мастацтва;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб культуры арганiзацыямi культуры i мастацтва незалежна ад
iх ведамаснай падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi;
удзел у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне развiцця
беларускай мовы i iншых нацыянальных моў на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь;
удасканаленне гаспадарчага механiзму, умацаванне i развiццё
матэрыяльна-тэхнiчнай базы, спрыянне распрацоўцы i ажыццяўленню
праграм развiцця падведамных арганiзацый культуры i мастацтва ва
ўмовах пераходу да рынкавых адносiн;
вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага развiцця падведамных арганiзацый культуры i
мастацтва, аптымальнай палiтыкi iнвестыцый;
забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцей;
устанаўленне i развiццё культурных сувязей з беларускiмi
арганiзацыямi культуры за мяжой i арганiзацыямi культуры замежных
краiн;
развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi ў
галiне культуры, мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
процiдзеянне стварэнню, распаўсюджванню, дэманстрацыi i
рэкламаванню ў арганiзацыях культуры i мастацтва на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi кiнавiдэафiльмаў або iншых твораў, якiя
прапагандуюць парнаграфiю, насiлле i жорстскасць;
стварэнне ўмоў для падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi кадраў арганiзацый культуры i мастацтва.
Глава 3
ФУНКЦЫI ЎПРАЎЛЕННЯ КУЛЬТУРЫ
6. Упраўленне культуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго
задачамi выконвае наступныя функцыi:
збiрае звесткi i аналiзуе сацыяльна-культурную сiтуацыю i
распрацоўвае канцэпцыi (праграмы) культурнай палiтыкi на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi, стымулюе развiццё беларускага нацыянальнага
мастацтва i культуры;
ажыццяўляе заказы арганiзацыям, творчым калектывам, дзеячам
культуры i мастацтва на стварэнне мастацкiх твораў (тэатральных,
музычных, харэаграфiчных, манументальных i дэкаратыўна-прыкладных);
арганiзуе правядзенне на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi
мiжнародных канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, мастацкiх выстаў i
iншых мерапрыемстваў, якiя звязаны з паказам i прапагандай
дасягненняў культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь i замежных
краiн;
арганiзуе ва ўстаноўленым парадку канцэртную дзейнасць,
садзейнiчае правядзенню мастацкiх выстаў, гастроляў тэатраў,
мастацкiх калектываў i асобных выканаўцаў, фестываляў, аглядаў
прафесiйнага мастацтва i народнай творчасцi, святаў i iншых
мерапрыемстваў;
узгадняе з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь
правядзенне мiжнародных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў на
тэрыторыi Гродзенскай вобласцi;
па запыту Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь iнфармуе
яго аб вынiках i асноўных паказчыках мiжнароднай культурнай
дзейнасцi з удзелам арганiзацый культуры i мастацтва Гродзенскай
вобласцi;
наладжвае рэгiянальныя, а таксама мiжнародныя культурныя сувязi
ў галiне прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi, бiблiятэчнай i
музейнай справы, аховы гiстарычна-культурных каштоўнасцей, дзейнасцi
дзiцячых школ мастацтваў, музычных i мастацкiх школ, навучальных
устаноў культуры i мастацтва;
садзейнiчае развiццю мiжнароднага i айчыннага турызму па
гiстарычных мясцiнах Гродзенскай вобласцi;
арганiзуе работу па вывучэнню, улiку, ахове i зберажэнню
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi падведамных арганiзацый
культуры i мастацтва;
каардынуе дзейнасць клубных устаноў, бiблiятэк, паркаў культуры
i адпачынку, музеяў, дзiцячых школ мастацтваў, музычных i мастацкiх
школ, навучальных устаноў культуры i мастацтва незалежна ад iх
ведамаснай падпарадкаванасцi;
каардынуе дзейнасць музеяў у экспазiцыйна-выставачнай,
навукова-фондавай, навукова-даследчай, метадычнай i асветнiцкай
рабоце, кантралюе захаванасць мастацкiх, гiстарычных i культурных
каштоўнасцей, якiя знаходзяцца ў фондах, мастацкiх галерэях, iншых
сховiшчах незалежна ад iх падпарадкаванасцi, i прымае меры па
паляпшэнню iх захавання;
прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па
заключэнню абласной атэстацыйнай камiсii калектывы мастацкай
самадзейнасцi да прысваення iм наймення "народны" або "ўзорны";
ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе i ўзгадняе з Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь кандыдатуры работнiкаў культуры i
мастацтва да ўзнагароджання i прысваення iм ганаровых званняў,
дзяржаўных узнагарод, карыстаецца iншымi мерамi матэрыяльнага i
маральнага заахвочвання;
распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
забяспечвае ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, дзейнасць фонду развiцця культуры i мастацтва упраўлення
культуры, стварае iншыя мэтавыя фонды падтрымкi прафесiйнага
мастацтва, народнай творчасцi, дзяцей i творчай моладзi згодна з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання ўсiх
формаў уласнасцi ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай творчасцi
ў Гродзенскай вобласцi;
ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў, дзiцячых школ мастацтваў, абласных курсаў
павышэння квалiфiкацыi ў Гродзенскай вобласцi, кантралюе арганiзацыю
вучэбна-выхаваўчага працэсу, забяспечвае арганiзацыйна-метадычнае
кiраўнiцтва iх дзейнасцю;
аналiзуе стан i распрацоўвае прагноз развiцця мастацкай
адукацыi, распаўсюджвае перадавы педагагiчны вопыт, прагрэсiўныя
формы i метады мастацкай адукацыi i выхавання;
арганiзуе работу па пошуку i адбору адораных дзяцей i
таленавiтай моладзi для вучобы ў навучальных установах культуры i
мастацтва;
вывучае бягучую i перспектыўную патрэбу ў спецыялiстах культуры
i мастацтва з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i ўносiць
прапановы па кантрольных лiчбах прыёму ў сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласцi;
арганiзуе падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi
кiраўнiкоў i спецыялiстаў арганiзацый культуры i мастацтва;
забяспечвае прафiлактыку канфлiктаў у арганiзацыях культуры i
мастацтва Гродзенскай вобласцi, своечасовы i правiльны разгляд
паступаючых прапаноў, заяў i скаргаў грамадзян, а таксама прымае
меры па выключэнню прычын, па якiх узнiкаюць скаргi;
удзельнiчае ў распрацоўцы планаў сацыяльнага, эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага развiцця культуры i мастацтва i забяспечвае iх
выкананне;
прымае неабходныя меры па падтрымцы i развiццю
матэрыяльна-тэхнiчнай базы падведамных арганiзацый культуры i
мастацтва;
забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне падведамнымi арганiзацыямi
культуры i мастацтва капiтальных укладанняў, рацыянальнае
размяшчэнне новага будаўнiцтва;
вырашае iншыя пытаннi ў межах сваёй кампетэнцыi, звязаныя з
капiтальным будаўнiцтвам i рамонтам, матэрыяльна-тэхнiчным
забеспячэннем падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
дапамагае падведамным арганiзацыям культуры i мастацтва ў
набыццi сыравiны, матэрыялаў, запасных частак i абсталявання;
садзейнiчае падведамным арганiзацыям культуры i мастацтва ў
рэалiзацыi праграм, якiя накiраваны на пашырэнне сферы аказання
платных паслуг насельнiцтву, атрыманне дадатковага даходу ў мэтах
развiцця i ўдасканалення культуры i мастацтва;
удзельнiчае ў правядзеннi комплексных рэвiзiй
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i
мастацтва;
ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненню навуковай арганiзацыi
працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;
забяспечвае правядзенне мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў працы
i быту работнiкаў арганiзацый культуры i мастацтва, выкананню правiл
тэхнiкi бяспекi, пажарнай бяспекi i вытворчай санiтарыi.
7. Упраўленне культуры ажыццяўляе аналiтычную дзейнасць i збор
статыстычных даных у сферы культуры i мастацтва:
арганiзуе першасны ўлiк у падведамных арганiзацыях культуры i
мастацтва;
атрымлiвае ва ўстаноўленым парадку статыстычную, бухгалтарскую
справаздачнасць, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i
балансы.
8. Упраўленне культуры прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб выкананнi рашэнняў калегii
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Бедарусь, загадаў Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь, статыстычную справаздачнасць па кiрунках
дзейнасцi.
9. Упраўленне культуры можа выконваць i iншыя функцыi,
прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
КIРАЎНIЦТВА ЎПРАЎЛЕННЕМ КУЛЬТУРЫ
10. Упраўленне культуры ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца
на пасаду i звальняецца з пасады старшынёй Гродзенскага аблвыканкома
па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Начальнiк упраўлення культуры мае намеснiка, якi назначаецца на
пасаду i звальняецца з пасады старшынёй Гродзенскага аблвыканкома.
11. Начальнiк упраўлення культуры:
кiруе дзейнасцю ўпраўлення культуры i нясе персанальную
адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач, рашэнняў
аблвыканкома i iншых нарматыўных прававых актаў;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады;
зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях упраўлення
культуры i службовыя абавязкi работнiкаў упраўлення культуры,
палажэннi i статуты арганiзацый культуры i мастацтва, падведамных
упраўленню культуры;
нясе адказнасць за правiльнае выкарыстанне выдзяляемых
бюджэтных асiгнаванняў;
прадстаўляе iнтарэсы ўпраўлення культуры ў зносiнах з iншымi
арганiзацыямi;
ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i маёмасцю
ўпраўлення культуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы:
у адпаведнасцi з заканадаўствам прымае на работу i звальняе з
работы работнiкаў упраўлення культуры.
12. Дзейнасць упраўлення культуры ажыццяўляецца на аснове
спалучэння калегiяльнасцi i адзiнаначалля.
13. Ва ўпраўленнi культуры для абмеркавання асноўных пытанняў
работы можа быць створана калегiя. Колькасны i персанальны склад
калегii зацвярджаецца аблвыканкомам.
14. Пры ўпраўленнi культуры згодна з загадам начальнiка
ўпраўлення могуць стварацца саветы ў складзе работнiкаў упраўлення
культуры, прадстаўнiкоў абласных органаў кiравання i iншых
арганiзацый для выпрацоўкi i ажыццяўлення абласных дзяржаўных
праграм па культуры i мастацтву ў адпаведных напрамках дзейнасцi.
15. Упраўленне культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае
пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм
найменнем.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
06.02.2002 № 49/10
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб аддзеле культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта
Гродзенскай вобласцi
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта
Гродзенскай вобласцi (далей - аддзел) з'яўляецца структурным
падраздзяленнем раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта
Гродзенскай вобласцi (далей - выканком).
2. Аддзел каардынуе дзейнасць арганiзацый культуры i мастацтва
раёна (горада), супрацоўнiчае ў межах сваёй кампетэнцыi з
грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi юрыдычнымi, а таксама фiзiчнымi
асобамi.
У веданнi аддзела знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва
камунальнай уласнасцi раёна (горада).
3. Аддзел ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi i ўказамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Урада Рэспублiкi
Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi i дадзеным Прыкладным
палажэннем аб аддзеле культуры раённага (гарадскога) выканаўчага
камiтэта Гродзенскай вобласцi.
Глава 2
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА
4. Асноўнымi мэтамi аддзела з'яўляюцца:
рэалiзацыя на тэрыторыi раёна (горада) дзяржаўнай культурнай
палiтыкi з улiкам мясцовых умоў, асаблiвасцей i традыцый;
стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасцi насельнiцтва;
стварэнне ўмоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай i
сусветнай культурнай спадчыны;
аператыўнае i шырокае iнфармаванне насельнiцтва раёна (горада)
па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага i
культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.
5. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi аддзел рэалiзуе наступныя
задачы:
ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага, фiнансавага,
матэрыяльнага, гаспадарчага забеспячэння дзейнасцi падведамных
арганiзацый культуры i мастацтва;
павышэнне ролi арганiзацый культуры i мастацтва ў эстэтычным
выхаваннi падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню i
ўдасканаленне формаў арганiзацыi правядзення вольнага часу
насельнiцтва, развiццё народнай творчасцi i мастацкай
самадзейнасцi;
павышэнне эфектыўнасцi арганiзатарскай работы арганiзацый
культуры i мастацтва, далейшая дэмакратызацыя iх дзейнасцi шляхам
арганiзацыi аператыўнай зваротнай сувязi з працоўнымi калектывамi
арганiзацый, а таксама з насельнiцтвам па месцы жыхарства;
распрацоўка i ажыццяўленне мер па тэхнiчнаму перааснашчэнню i
развiццю матэрыяльнай базы арганiзацый культуры i мастацтва,
забеспячэнне iх квалiфiкаванымi кадрамi;
правядзенне дзяржаўнай палiтыкi па ахове гiстарычна-культурнай
спадчыны.
Глава 3
ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА
6. Аддзел у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi
ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi культуры i
мастацтва.
7. Аддзел выконвае наступныя функцыi:
ажыццяўляе меры па выяўленню, улiку, забеспячэнню аховы i
зберажэнню гiстарычна-культурных каштоўнасцей i iх выкарыстанню ў
мэтах фармiравання ў грамадзян павагi да культурнай спадчыны;
распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па кiрунках i змесце
дзейнасцi для падведамных арганiзацый культуры i мастацтва на аснове
прыярытэтаў у развiццi культурнай дзейнасцi насельнiцтва;
арганiзуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю i асвету грамадзян
раёна (горада);
садзейнiчае распаўсюджванню i папулярызацыi сярод насельнiцтва
раёна (горада) твораў мастацтва, арганiзуе правядзенне
культурна-масавых мерапрыемстваў;
дапамагае стварэнню i дзейнасцi аб'яднанняў самадзейнай
творчасцi насельнiцтва, творчым работнiкам i народным майстрам у
прадастаўленнi iм на спрыяльных умовах памяшканняў, майстэрняў,
матэрыялаў, абсталявання для творча-вытворчай работы па стварэнню
твораў мастацтва;
забяспечвае падведамныя арганiзацыi культуры i мастацтва
квалiфiкаванымi кадрамi, арганiзуе i стымулюе бесперапынную адукацыю
кадраў, стварае ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiраўнiкоў i спецыялiстаў, арганiзуе атэстацыю работнiкаў
падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
арганiзуе фiнансаванне арганiзацый культуры i мастацтва,
культурнага абслугоўвання насельнiцтва раёна (горада) на аснове
гарантаваных бюджэтных асiгнаванняў;
каардынуе дзейнасць падведамных арганiзацый культуры i
мастацтва па пошуку пазабюджэтных крынiц фiнансавання;
арганiзуе матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падведамных
арганiзацый культуры i мастацтва, у тым лiку культурна-асветных i
пазашкольных устаноў, якiя займаюцца мастацка-выхаваўчай работай з
дзецьмi;
удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў i планаў
сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця культуры i
мастацтва i забяспечвае iх выкананне;
арганiзуе ўлiк i справаздачу на падведамных арганiзацыях
культуры i мастацтва, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i
балансы;
арганiзуе работу з прапановамi, заявамi i скаргамi грамадзян,
накiраванымi ў аддзел, якiя тычацца дзейнасцi падведамных
арганiзацый культуры i мастацтва;
прымае меры па паляпшэнню i аздараўленню ўмоў працы работнiкаў
на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, па забеспячэнню
выканання правiл тэхнiкi бяспекi i вытворчай санiтарыi, а таксама
пажарнай бяспекi.
Глава 4
КIРАЎНIЦТВА АДДЗЕЛАМ
8. Аддзел узначальвае загадчык, якi прызначаецца на пасаду i
звальняецца з пасады старшынёй выканкома па ўзгадненню з упраўленнем
культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
9. Загадчык:
кiруе дзейнасцю аддзела i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на яго задач;
прымае на работу i звальняе з работы ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь работнiкаў аддзела i кiраўнiкоў
падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
ажыццяўляе кiраванне планаваннем работы;
дае ацэнку выкананню работнiкамi сваiх службовых абавязкаў;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, арганiзуе i правярае iх
выкананне.
10. Структура i штаты аддзела зацвярджаюцца старшынёй
выканкома.
11. Пры аддзеле можа стварацца грамадскi савет з лiку
работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва i
прадстаўнiкоў грамадскасцi раёна (горада), склад якога зацвярджае
загадчык аддзела.
12. Аддзел з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
|