РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
23 сакавіка 2006 г. № 230
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ КАМІСІІ ПА НАЙМЕНАВАННІ
І ПЕРАЙМЕНАВАННІ ПРАСПЕКТАЎ, ВУЛІЦ, ПЛОШЧАЎ І ІНШЫХ
САСТАЎНЫХ ЧАСТАК Г. МІНСКА
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5
мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решення вопросов административно-территориального устройства
Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб камісіі па
найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых
састаўных частак г. Мінска.
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на
намесніка старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Чарнавусаву В.Р. і на пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета
дэпутатаў па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
Старшыня У.М.Папкоўскі
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Мінскага
гарадскога
Савета дэпутатаў
23.03.2006 № 230
ПАЛАЖЭННЕ
аб камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц,
плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска
1. Палажэнне аб камісіі па найменаванні і перайменаванні
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска
распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном
делении и порядке решения вопросов административно-территориального
устройства Республики Беларусь» (Ведамасці Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 214) і рэгламентуе парадак
стварэння і работы камісіі па найменаванні і перайменаванні
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска
(далей - камісія) з мэтай ажыццяўлення каардынацыі дзейнасці па
фарміраванні адзінага падыходу да найменавання і перайменавання
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.
2. Камісія ствараецца па прапанове прэзідыума гарсавета,
гарвыканкома з ліку пяці дэпутатаў гарсавета, дзеячаў культуры,
мастацтва, гісторыкаў і іншых на падставе рашэння Мінскага
гарадскога Савета дэпутатаў. Камісія дзейнічае на пастаяннай
выснове.
3. Старшынёй камісіі зацвярджаецца намеснік старшыні Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта, намеснікам старшыні камісіі -
дэпутат гарсавета.
Падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў камісіі ажыццяўляе
сакратар камісіі.
4. Камісія ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі
Беларусь, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным
Палажэннем.
5. Камісія пры прысваенні назваў кіруецца наступнымі
крытэрыямі:
назвы аб’ектаў павінны адлюстроўваць гістарычныя,
тапаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, гаспадарчыя і культурныя
своеасаблівасці нашага горада і адпавядаць тапанімічнай навуцы;
новая назва павінна быць матываванай і несці ў сабе гісторыка-
культурную ці краязнаўчую інфармацыю; арганічна ўпісвацца ў існуючую
нацыянальную тапанімічную сістэму; падпарадкоўвацца ўсім правілам
словазмянення і словаўтварэння беларускай мовы;
увекавечванне імёнаў людзей у назвах аб’ектаў г. Мінска
дапушчальна толькі ў выключных выпадках;
з улікам таго, што г. Мінск - сталіца Беларусі, у назвах
аб’ектаў увекавечваюцца толькі імёны знакамітых асоб, чыё жыццё і
дзейнасць сталі агульнанацыянальнай з’явай і былі непарыўна звязаны
з Беларуссю, - дзяржаўныя і ваенныя дзеячы, дзеячы навукі, гісторыі
і культуры Беларусі, а таксама Героі Беларусі і Савецкага Саюза;
імёны сусветна прызнаных асоб іншых краін і народаў
ўвекавечваюцца ў назвах аб’ектаў г. Мінска, калі іх жыццё і
дзейнасць былі непасрэдна звязаны з Беларуссю.
6. Галоўныя задачы камісіі:
адраджэнне гістарычнай тапанімікі г. Мінска і далейшае
развіццё тапаніміі г. Мінска;
паступовы перавод тапаніміі беларускай сталіцы на нацыянальную
аснову;
паступовае стварэнне такога тапанімічнага ландшафту г. Мінска,
які б садзейнічаў выхаванню патрыятызму і эстэтыкі сярод мінчан, а
таксама меў важнае ідэалагічнае значэнне;
шырокая галоснасць і актыўны ўдзел грамадзян у абмеркаванні
тапанімічных пытанняў.
7. Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не
радзей аднаго разу ў квартал.
8. Камісія правамоцна прымаць рашэнні, калі на яе пасяджэнні
прысутнічае не менш палавіны яе членаў.
9. Дасланыя ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт прапановы па назвах аб’ектаў ад дзяржаўных
органаў, дэпутацкіх камісій, грамадскіх арганізацый, працоўных
калектываў, сродкаў масавай інфармацыі, жыхароў горада і іншых
вывучаюцца і разглядаюцца камісіяй.
10. Заключэнні камісіі па назвах праспектаў, вуліц, плошчаў і
іншых састаўных частак г. Мінска выносяцца на разгляд Мінскага
гарадскога Савета дэпутатаў, які прымае адпаведнае рашэнне з улікам
думкі насельніцтва г. Мінска.
11. Рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях
тапаніміі даводзяцца да ведама грамадзян праз сродкі масавай
інфармацыі.
|