ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 20 июля 2006 г. №1455 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

          РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                      20 ліпеня 2006 г. № 1455

АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

     На  падставе  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад  19  мая
1999  г.  №  285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов)  в
Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
     1.   Зацвердзiць   тарыфы  на  перавозку  пасажыраў   гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
     1.1.  у  аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро -  у  памеры  500
рублёў,  а  для  пасажыраў, маючых права  на льготны праезд,  -  250
рублёў за адну паездку;
     1.2.  у  аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў  з
дазволенай   максімальнай  масай  больш  за  5000  кг  -   гранічныя
максімальныя ў памеры 860 рублёў, а для пасажыраў, маючых  права  на
iльготны праезд, - 430 рублёў за адну паездку.
     2.   Права   ільготнага  праезду  на  ўсіх   відах   гарадскога
транспарту  агульнага карыстання прадастаўляецца асобным  катэгорыям
пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
     3.  Пры  распаўсюджванні білетаў на адну паездку па  поўнаму  і
льготнаму  тарыфу  вадзіцелямі  ў гарадскім  камунальным  транспарце
агульнага  карыстання  кошт білета павялічваецца  на  50  рублёў  да
зацверджанага тарыфу.
     4.  Зацвердзiць  кошт месячных i дэкадных праязных  бiлетаў  на
перавозку   пасажыраў  гарадскім  транспартам  агульнага  карыстання
згодна з дадаткам.
     5.   Устанавіць,   што  білеты  на  адну  паездку   папярэдняга
намінальнага  кошту  сапраўдныя  на  працягу  дзесяці  дзён  са  дня
змянення тарыфаў.
     6.   Тарыфы   на  перавозку  пасажыраў  гарадскім   транспартам
агульнага  карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы  на  перавозку
пасажыраў  у  аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў  з
дазволенай   максімальнай  масай  больш  за  5000  кг,  зацверджаныя
дадзеным  рашэннем,  прымяняюцца  юрыдычнымі  асобамі  ўсіх   формаў
уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
     7.  Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна
зацвярджаюць:
     7.1.  пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах
гарадскіх  рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай
масай  больш  за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя
тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;
     7.2.   кошт   праязных  бiлетаў  шматразовага   карыстання   на
перавозку  пасажыраў  у  аўтобусах гарадскіх  рэгулярных  экспрэсных
маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг згодна  з
нарматыўнымі і прававымі дакументамі.
     8.    Транспартнаму   камунальнаму   унітарнаму   прадпрыемству
«Мінсктранс» (Папянок Л.Т.):
     8.1.  забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на  адну
паездку  папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых  тарыфах  на
працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;
     8.2.    прыняць    меры    для   забеспячэння    бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў  у  гарадскiм
транспарце  агульнага  карыстання праз  кiёскi  мінскага  гарадскога
аптова-рознічнага  прадпрыемства  «Белсаюздрук»,  гандлёвую   сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах;
     8.3.  iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскім  транспартам агульнага карыстання  праз  сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     8.4.  узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду  пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
     9.  Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на  праезд
у  аўтобусах  гарадскіх рэгулярных экспрэсных  маршрутаў,  права  на
праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
     10.   Гандлёвыя   арганiзацыi  незалежна  ад  формы   ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў  у  гарадскім
транспарце   агульнага   карыстання   на   падставе   заключаных   з
транспартным   камунальным  унітарным  прадпрыемствам   «Мiнсктранс»
дагавораў.
     11.   Прызнаць  страціўшым  сілу  рашэнне  Мiнскага  гарадскога
выканаўчага  камітэта ад 14 снежня 2005 г. №  2199  «Аб  тарыфах  на
перавозку  пасажыраў  гарадскім  транспартам  агульнага  карыстання»
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 198, 9/4731).
     12.  Кантроль  за  выкананнем сапраўднага рашэння  ўскласцi  на
першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
     13.  Дадзенае  рашэнне ўступае ў сілу з даты  яго  афіцыяльнага
апублікавання.
     
Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў
                                                                    
Выконваючы абавязкі кіраўніка спраў                         В.С.Чвей
     
УЗГОДНЕНА                       
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
       М.П.Зайчанка
       20.07.2006
     
                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мінскага гарадскога
                                                выканаўчага камітэта
                                                20.07.2006 № 1455
                                  
  Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў
             гарадскім транспартам агульнага карыстання
                                  
----T----------------------------T----------------T----------------¬ 
¦ № ¦        Вiды бiлетаў        ¦    Месячныя    ¦    Дэкадныя    ¦
¦п/п¦                            +--------T-------+--------T-------+
¦   ¦                            ¦ 100 %  ¦ 50 %  ¦ 100 %  ¦  50 % ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+ 
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту     ¦ 21 520 ¦10 760 ¦ 7 550  ¦ 3 770 ¦
¦   ¦(аўтобус, тралейбус,        ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
¦   ¦трамвай, метро)             ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+ 
¦ 2 ¦На два вiды транспарту      ¦ 28 700 ¦14 350 ¦ 10 070 ¦ 5 030 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,         ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай,            ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)          ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+ 
¦ 3 ¦На тры вiды транспарту      ¦ 34 240 ¦17 120 ¦ 12 010 ¦ 6 000 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦        ¦       ¦        ¦       ¦
L---+----------------------------+--------+-------+--------+-------- 
 


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России