РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
13 сакавіка 2007 г. № 159
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ НАРМАТЫВАЎ РАСХОДУ ЦЕПЛАВОЙ ЭНЕРГІІ
На падставе Інструкцыі аб парадку разліку і зацвярджэнні
нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра
вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 г. № 473 «О порядке оплаты
населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению», Шчучынскі
раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі з улiкам яе
фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамі
групавога ўліку цеплавой энергіі (далей - нарматывы), на люты 2007
года:
1.1. на падагрэў 1 кубічнага метра вады:
для дамоў з рэгістрамі для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0630 гігакалорыi (далей - Гкал);
для дамоў без рэгістраў для сушкі рушнікоў у ванным пакоі -
0,0616 Гкал;
1.2. на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых
памяшканняў у жылых дамах па:
горадзе Шчучыне - 0,0252 Гкал;
гарадскім пасёлку Астрына - 0,0260 Гкал;
гарадскім пасёлку Жалудок (Лясная) - 0,0274 Гкал;
вёсцы Галавічполе - 0,0277 Гкал;
вёсцы Гурнофель - 0,0394 Гкал;
вёсцы Дэмбрава - 0,0430 Гкал;
вёсцы Каменка - 0,0271 Гкал;
вёсцы Ляшчанка - 0,0218 Гкал;
вёсцы Ражанка - 0,0316 Гкал;
вёсцы Руткевічы - 0,0299 Гкал;
вёсцы Тур’я - 0,0319 Гкал;
сярэдні па раёну - 0,0254 Гкал.
2. У мэтах недапушчэння росту платы за паслугі ацяплення і
гарачага водазабеспячэння (далей - паслугі) правесці налічэнне платы
насельніцтву за паслугі ў лютым 2007 года па нарматывам,
зацверджаным рашэннем Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта ад
13 лютага 2007 года № 90 «Аб зацвярджэнні нарматываў расходу
цеплавой энергіі» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2007 г., № 90, 9/6883), з далейшым пераразлікам у
красавіку 2007 года па фактычна склаўшымся паказчыкам.
3. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце «Дзянніца».
Старшыня С.І.Ушкевіч
Кіраўнік спраў Г.С.Хвядзюк
|