ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ ШАСЕЙНЫХ ДАРОГ
ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ
САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI I МIНIСТЭРСТВАМ ШЛЯХОЎ
ЗНОСIН ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УТРЫМАННI
ПАГРАНIЧНЫХ АЎТАДАРОЖНЫХ МАСТОЎ НА САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНIЦЫ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 26 чэрвеня 1965 г.
У сувязi з артыкулам 27 пункт 2 Дагавора памiж Урадам Саюза
Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Польскай Народнай
Рэспублiкi аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы,
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пагранiчных пытаннях,
падпiсанага 15 лютага 1961 года ў Маскве, Галоўнае ўпраўленне
шасейных дарог пры Савеце Мiнiстраў Беларускай Савецкай
Сацыялiстычнай Рэспублiкi i Мiнiстэрства шляхоў зносiн Польскай
Народнай Рэспублiкi, жадаючы ўрэгуляваць пытаннi ўтрымання
пагранiчных аўтадарожных мастоў на савецка-польскай дзяржаўнай
гранiцы, пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Гэта Пагадненне распаўсюджваецца на пералiчаныя нiжэй
пагранiчныя аўтадарожныя масты на савецка-польскай дзяржаўнай
гранiцы:
1. жалезабетонны мост даўжынёй 43,3 м на рацэ Свiслач, на
ўчастку Берастовiца-Баброўнiкi аўтадарогi Ваўкавыск-Беласток;
2. стальны мост даўжынёй 135,8 м на рацэ Буг, на ўчастку
Брэст-Тарэспаль аўтадарогi Масква-Варшава,
якiя цалкам пабудаваны на сродкi i за кошт Польскай Народнай
Рэспублiкi i з'яўляюцца яе ўласнасцю.
Артыкул 2
Кожны Дагаворны Бок будзе ўтрымлiваць поўнасцю па аднаму
пагранiчнаму аўтадарожнаму масту па ўсёй яго даўжынi, а менавiта:
1. Беларускi Бок будзе ўтрымлiваць пагранiчны аўтадарожны мост,
указаны ў артыкуле 1, пункт 2, з моманту яго перадачы Польскiм Бокам
згодна з пастановамi артыкула 9;
2. Польскi Бок будзе ўтрымлiваць пагранiчны аўтадарожны мост,
указаны ў артыкуле 1, пункт 1.
Артыкул 3
1. Кожны Дагаворны Бок будзе ўтрымлiваць мост, уключаючы яго
абслугоўванне, рамонт, аднаўленне i кансервацыю, а таксама
забяспечыць патрэбны i бяспечны стан маста для аўтамабiльнага руху.
2. Апрача работ, указаных у пункце 1, кожны Дагаворны Бок будзе
забяспечваць пад утрымлiваемым iм мастом пропуск ледаходу i высокай
вады, ачыстку i ўмацаванне рэчышча рэчкi пад мастом i на патрабуемай
працягласцi ад яго, а таксама ўтрымлiваць у патрэбным стане i
абслугоўваць на тэрыторыi сваёй краiны рэгуляцыйныя збудаваннi,
падыходы i з'езды, якiя адносяцца да маста.
3. Кожны Дагаворны Бок устанаўлiвае на ўчастку маста на сваiм
баку i на падыходах паблiзу маста неабходныя знакi i шлагбаўмы.
Артыкул 4
1. Усе ўказаныя ў артыкуле 3 работы праводзяцца кожным
Дагаворным Бокам уласнымi сродкамi i за свой кошт без узаемных
разлiкаў.
2. У выпадку пашкоджання або разбурэння маста, якое адбылося па
вiне аднаго з Дагаворных Бакоў, расходы на адбудову маста нясе Бок,
па вiне якога адбылося пашкоджанне або разбурэнне. Адбудова маста не
аказвае ўплыву на права ўласнасцi на мост.
Артыкул 5
У выпадку неабходнасцi перабудовы маста па ўмовах руху або па
iншых прычынах абодва Дагаворныя Бакi заключаць асобнае пагадненне,
якое вызначыць аб'ём работ, парадак iх правядзення, парадак
размеркавання расходаў, звязаных з перабудовай, а таксама парадак
узаемных разлiкаў.
Артыкул 6
Дагаворныя Бакi канстатуюць, што:
1. у адпаведнасцi з артыкулам 27 Дагавора памiж Урадам Саюза
Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Польскай Народнай
Рэспублiкi аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы,
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пагранiчных пытаннях,
заключанага 15 лютага 1961 года ў Маскве, лiнiя дзяржаўнай гранiцы
памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Польскай Народнай
Рэспублiкай будзе па-ранейшаму праходзiць па сярэдзiне маста,
незалежна ад праходжання лiнii гранiцы па вадзе i незалежна ад
пастаноў гэтага Пагаднення;
2. ахову бяспекi мастоў забяспечвае кожная краiна на сваёй
тэрыторыi да сярэдзiны маста.
Артыкул 7
1. З мэтай сумеснай праверкi ўтрымання пагранiчных аўтадарожных
мастоў, а таксама для ўзгаднення неабходных мерапрыемстваў у гэтай
галiне, адпаведныя органы дарожнай адмiнiстрацыi абодвух Дагаворных
Бакоў будуць ствараць, па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн
раз у два гады, спецыяльныя камiсii, якiя будуць рабiць тэхнiчныя
агляды гэтых пагранiчных мастоў.
2. Вынiкi агляду мастоў разам з адпаведнымi прапановамi камiсii
павiнны быць выкладзены ў пратаколе, якi пасля яго падпiсання
прадстаўнiкамi адпаведных органаў дарожнай адмiнiстрацыi абодвух
Дагаворных Бакоў будзе з'яўляцца асновай для правядзення неабходных
работ ва ўзгодненыя тэрмiны.
3. У выпадку рознагалосся памiж прадстаўнiкамi адпаведных
органаў дарожнай адмiнiстрацыi ў камiсii па вынiках агляду мастоў
пытанне перадаецца для вырашэння Галоўнаму ўпраўленню шасейных дарог
пры Савеце Мiнiстраў Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i
Мiнiстэрству шляхоў зносiн Польскай Народнай Рэспублiкi.
Артыкул 8
Пераход праз дзяржаўную гранiцу тэхнiчнага персаналу i рабочых,
а таксама iх прабыванне ў радыусе мастоў для агляду стану мастоў i
правядзення неабходных работ, прадугледжаных у гэтым Пагадненнi,
будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з Пратаколам да Дагавора памiж
Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Польскай
Народнай Рэспублiкi аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы,
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пагранiчных пытаннях,
падпiсаным 15 лютага 1961 года ў Маскве.
Артыкул 9
Перадача маста, указанага ў артыкуле 1, пункт 2, Польскiм Бокам
для ўтрымання Беларускаму Боку будзе зроблена на працягу трох
месяцаў пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення Змешанай камiсiяй,
утвараемай на парытэтных асновах. Перадача маста будзе аформлена
адпаведным пратаколам з указаннем тэхнiчнага стану маста.
Польскi Бок перадасць адначасова Беларускаму Боку тэхнiчную
дакументацыю на ўказаны мост.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне падлягае зацвярджэнню ў адпаведнасцi з
унутрыдзяржаўнымi правiламi кожнага з Дагаворных Бакоў i ўступiць у
сiлу з дня абмену пiсьмамi, паведамляючымi аб зацвярджэннi
Пагаднення.
Артыкул 11
Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. Яно можа быць
дэнансiравана кожным з Дагаворных Бакоў i лiчыцца згубiўшым сваю
сiлу пасля заканчэння шасцi месяцаў з дня атрымання другiм
Дагаворным Бокам пiсьмовага паведамлення аб яго дэнансацыi.
Складзена ў Мiнску дня 26 чэрвеня 1965 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Па ўпаўнаважанню Па ўпаўнаважанню
Урада Беларускай Савецкай Мiнiстра шляхоў зносiн
Сацыялiстычнай Рэспублiкi Польскай Народнай Рэспублiкi
I.ГРЫГАРОВИЧ Я.БУШМА
|