ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама



Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz

 



Коммюнике от 13 февраля 1992 г. "Сумеснае Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Iспанiя"

По состоянию на 25 мая 2007 года

<<< Главная страница | < Назад

СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ IСПАНIЯ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 13 лютага 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Iспанiя прыйшлi да пагаднення
ўстанавiць, пачынаючы  з  гэтай  даты,  дыпламатычныя  адносiны  i ў
магчыма кароткiя тэрмiны ажыццявiць акрэдытацыю Паслоў.
     Рэспублiка Беларусь   i  Каралеўства  Iспанiя,  грунтуючыся  на
прынцыпах узаемнай павагi,  суверэнiтэту,  роўнасцi i неўмяшання  ва
ўнутраныя  справы  адзiн  аднаго,  выяўляюць  намер  развiваць  свае
адносiны ў духу дружбы i супрацоўнiцтва.
     Абедзве дзяржавы  ўсведамляюць  сваю  адказнасць за падтрыманне
мiру ў Еўропе i ва ўсiм свеце.  Яны поўныя  рашучасцi  праводзiць  у
жыццё  палажэннi  i  прынцыпы  Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Бакi выказваюць iмкненне садзейнiчаць развiццю прагрэсу мiжнароднага
супольнiцтва  на аснове павагi прынцыпаў мiру i мiжнароднага права i
пацвярджаюць   свае   абавязкi   выконваць   палажэннi    Заключнага
Хельсiнкскага Акта i Парыжскай Хартыi для новай Еўропы.
     Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Iспанiя ўпэўнены ў  тым,  што
iснуюць  шырокiя  магчымасцi  для  iх  супрацоўнiцтва  ў палiтычнай,
эканамiчнай,  культурнай  i  iншых  самых  розных  галiнах  у  мэтах
развiцця  ўзаемавыгадных адносiн памiж iмi i садзейнiчання стварэнню
стабiльнай i працвiтаючай Еўропы.

     Складзена ў Мiнску 13 лютага 1992 года.

За Урад Рэспублiкi Беларусь              За Урад Каралеўства Iспанiя
Подпiс                                   Подпiс


<<< Главная страница | < Назад



Российский Правовой Портал - inPRAVO Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России

pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
-
2004-2007 Республика Беларусь
Rambler's Top100