ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII I СЕРТЫФIКАЦЫI *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 23 лютага 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя ў
далейшым называюцца Бакамi,
адзначаючы важную ролю стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi прадукцыi ў лiквiдацыi тэхнiчных бар'ераў у
эканамiчных, гандлёвых i iншых адносiнах,
прызнаючы iх неабходнасць дзеля забеспячэння сумяшчальнасцi,
узаемазамяняльнасцi, яе бяспекi для жыцця i здароўя чалавека, аховы
навакольнага асяроддзя,
улiчваючы ўзаемную эканамiчную зацiкаўленасць, дамовiлiся аб
наступным:
Артыкул 1
Бакi, валодаючы поўнай самастойнасцю ў фармiраваннi i
рэалiзацыi нацыянальных сiстэм стандартызацыi, метралогii,
сертыфiкацыi i арганiзацыi работ ў гэтых галiнах дзейнасцi,
прызнаюць iснуючыя нацыянальныя эталоны адзiнак фiзiчных
велiчынь i пры iх выкарыстаннi ўжываюць рэжым найбольшага спрыяння;
узаемна прадстаўляюць нарматыўна-тэхнiчную дакументацыю на
ўзгодненых умовах i па асобных запытах;
узгадняюць працэдуры ўзаемнага прызнання органаў па
сертыфiкацыi, выпрабавальных лабараторый (цэнтраў), вынiкаў
выпрабаванняў i сертыфiкацыi, сертыфiкатаў i знакаў адпаведнасцi на
ўзаемапастаўляемую прадукцыю на аснове нацыянальных сiстэм
сертыфiкацыi;
узгадняюць працэдуры ўзаемнага прызнання вынiкаў дзяржаўных
выпрабаванняў, зацвярджэння тыпаў сродкаў вымярэнняў, акрэдытацыi
паверачных лабараторый;
узаемна прызнаюць вынiкi метралагiчнай атэстацыi, паверкi i
калiброўкi сродкаў вымярэнняў.
Артыкул 2
Бакi садзейнiчаюць прыбораўладальнiкам у ажыццяўленнi паверкi
сродкаў вымярэнняў у акрэдытаваных арганiзацыях другой краiны,
забяспечваючы iх iнфармацыяй аб тэхнiчных магчымасцях i адрасах
гэтых арганiзацый, правiлах i працэдуры афармлення дакументацыi i
дазволаў на вываз (увоз) прыбораў паверачнага абсталявання i
перасоўных лабараторый, на камандзiраванне спецыялiстаў, якiя
праводзяць паверку.
Артыкул 3
Каардынацыя работ, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем i
адказнасць за iх выкананне ўскладаюцца:
у Рэспублiцы Беларусь - на Камiтэт па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
у Лiтоўскай Рэспублiцы - на Лiтоўскую дзяржаўную службу
стандартызацыi.
Артыкул 4
Бакi забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрыманай дакументацыi i
iнфармацыi аб работах, якiя праводзяцца ў рамках дадзенага
Пагаднення, аб дасягнутых навукова-тэхнiчных вынiках, калi
перадаючым органам будзе агаворана, што яны маюць канфiдэнцыяльны
характар.
Артыкул 5
Навукова-тэхнiчная iнфармацыя, якую атрымлiвае адзiн з Бакоў у
ходзе супрацоўнiцтва, можа быць свабодна выкарыстана iм, калi другi
Бок не папярэдзiў аб яе канфiдэнцыяльнасцi. Гэта iнфармацыя можа
перадавацца трэцяй дзяржаве толькi па ўзаемнай згодзе Бакоў, якiя яе
прадаставiлi.
Артыкул 6
Палажэннi дадзенага Пагаднення пры неабходнасцi канкрэтызуюцца
дадатковымi пагадненнямi (пратаколамi), якiя заключаны памiж
Камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскай дзяржаўнай службай
стандартызацыi.
Артыкул 7
Дадзенае Пагадненне не закранае дагавароў, якiя былi заключаны
раней Бакамi i iх арганiзацыямi ў галiне стандартызацыi, метралогii
i сертыфiкацыi.
Артыкул 8
Дадзенае Пагадненне з'яўляецца двухбаковым i не закранае
iнтарэсаў трэцiх дзяржаў.
Артыкул 9
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i
дзейнiчае да сканчэння 6 месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў накiруе
другому Боку пiсьмовае паведамленне аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне.
Заключаны ў г.Мiнску 23 лютага 1992 г. у дзвюх экземплярах,
кожны на лiтоўскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпис
За Урад Лiтоўскай Рэспублiкi _____________ подпис
|