ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКАЙ ГЕРМАНIЯ АБ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIНАХ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 13 сакавiка 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя
- усведамляючы сваю адказнасць за захаванне мiру ў Еўропе i ва
ўсiм свеце,
- кiруючыся iмкненнем умацоўваць i развiваць адносiны
добрасуседства i супрацоўнiцтва памiж беларускiм i нямецкiм народамi
ў адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута ААН, а таксама
палажэннямi Хельсiнкскага Заключнага Акта i Парыжскай Хартыi,
- будучы ўпэўненым у тым, што памiж iмi iснуюць шырокiя
магчымасцi для супрацоўнiцтва ў розных галiнах,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя
аднаўляюць дыпламатычныя адносiны з дня ўступлення ў сiлу гэтага
Пагаднення. Яны абмяняюцца дыпламатычнымi мiсiямi на ўзроўнi
пасольстваў i ў блiжэйшы час назначаць паслоў.
Артыкул 2
Абодва Бакi пагаджаюцца з тым, што дыпламатычныя адносiны памiж
iмi будуць рэгулявацца палажэннямi Венскай Канвенцыi аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i консульскiя
адносiны - палажэннямi Венскай Канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад
24 красавiка 1963 года. У выпадку неабходнасцi i пры ўзаемнай згодзе
Бакi заключаюць дадатковыя пагадненнi па гэтых пытаннях.
Артыкул 3
Гэтае пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
Аформлена ў горадзе Мiнску 13 сакавiка 1992 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Федэратыўную Рэспублiку Германiя
Подпiс Подпiс
|