ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол от 25 марта 1992 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Турцыяй"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ТУРЦЫЯЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 25 сакавiка 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Турцыя,
     жадаючы i далей развiваць адносiны ў  палiтычнай,  эканамiчнай,
культурнай i другiх галiнах на карысць сваiх народаў,
     будучы прыхiльнымi прынцыпам, якiя прадугледжаны ў Статуце ААН,
Хельсiнкскiм Заключным Акце,  Парыжскай Хартыi для  новай  Еўропы  i
другiх дакументах, прынятых на Нарадзе па бяспецы i супрацоунiцтве ў
Еўропе,
     усведамляючы агульныя iнтарэсы i адказнасць,  што ускладзена на
абодва  Бакi  па будаунiцтве новай Еўропы,  аб'яднанай iдэямi правоў
чалавека, дэмакратыi i законнасцi,
     поўныя рашучасцi прытрымлiвацца добрасуседскiх традыцый, дружбы
i супрацоунiцтва,  што звязваюць  абедзве  краiны  i  iх  народы  на
працягу гiсторыi,
     пацвярджаючы свае   абавязацельствы   паважаць    незалежнасць,
тэрытарыяльную  цэласнасць i суверэнiтэт адзiн аднаго i не ўмешвацца
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,
     вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  з  дня падпiсання
гэтага  Пратаколу   ў   адпаведнасцi   з   Венскай   канвенцыяй   аб
дыпламатычных зносiнах 1961 года на ўзроунi Пасольстваў.

     Аформлена ў  двух  экзэмплярах  кожны  на беларускай i турэцкай
мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     Падпiсана ў Хельсiнкi 25 сакавiка 1992 года.

За Рэспублiку Беларусь                          За Рэспублiку Турцыя
Подпiс                                          Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России