ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Комитета государственной безопасности Республики Беларусь от 31 июля 1992 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве i ўзаемадзеяннi памiж Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Службай бяспекi Украiны"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМАДЗЕЯННI ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ДЗЯРЖАЎНАЙ
БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I СЛУЖБАЙ БЯСПЕКI УКРАIНЫ

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 31 лiпеня 1992 г.

     Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Служба бяспекi
Украiны, у далейшым называемыя Бакамi,
     выказваючы волю сваiх народаў жыць у згодзе i дружбе,
     паважаючы  дзяржаўны  суверэнiтэт,  тэрытарыяльную  цэласнасць,
незалежнасць Рэспублiкi Беларусь i Украiны,
     выказваючы  iмкненне  да раўнапраўнага супрацоўнiцтва ў абароне
законных i жыццёва важных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны,
     прымаючы   на  сябе  абавязацельства  не  арганiзоўваць  i   не
праводзiць работу адзiн супраць другога,
     кiруючыся    iнтарэсамi    надзейнай    аховы     эканамiчнага,
навукова-тэхнiчнага,  абароннага  патэнцыялу  i забеспячэння бяспекi
сваiх дзяржаў,
     на    падставе    норм   мiжнароднага  права  i   дзейнiчаючага
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i Украiны, -
     пагаднiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi    супрацоўнiчаюць  i  ўзаемадзейнiчаюць  па  пытаннях   i
праблемах  забеспячэння  бяспекi  Рэспублiкi  Беларусь  i Украiны. У
гэтых  мэтах  вызначаюць  сферы ўзаемных iнтарэсаў, напрамкi i лiнii
работы для рашэння канкрэтных задач.

                             Артыкул 2

     Бакi пры наяўнасцi агульных iнтарэсаў арганiзуюць i каардынуюць
сумесныя  рашэннi  канкрэтных  разведвальных  задач  або    сумесную
рэалiзацыю  разведвальных  праграм  у  мэтах  забеспячэння   бяспекi
Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

                             Артыкул 3

     Бакi абязуюцца своечасова абменьвацца iнфармацыяй,  здабываемай
па лiнii     разведкi     i     контрразведкi,     аб      выяўленых
разведвальна-падрыўных iмкненнях    спецыяльных   службаў   замежных
дзяржаў i арганiзацый да Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

                             Артыкул 4

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць i  аказваюць  адзiн  аднаму  дапамогу  ў
выяўленнi, папярэджваннi,  спыненнi  i  раскрыццi злачынстваў,  якiя
аднесены да  кампетэнцыi органаў  бяспекi,  а  таксама  ў  пошуку  i
затрыманнi асоб,  учынiўшых  гэтыя злачынствы або падазраваемых у iх
учыненнi. Пры   неабходнасцi    ажыццяўляюць    аператыўна-пошукавыя
мерапрыемствы i следчыя дзеяннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або
Украiны толькi па ўзаемнай згодзе ўдзельнiкаў Пагаднення.

                             Артыкул 5

     Бакi абавязваюцца   цесна   ўзаемадзейнiчаць   i   сумесна    з
пагранiчнымi i  мытнымi  органамi  ажыццяўляць  меры па забеспячэнню
аховы дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь i Украiны, падтрымлiваць
устаноўлены пагранiчны   рэжым,   выяўляць   i   спыняць   акцыi  па
незаконнаму перамяшчэнню праз агульную гранiцу зброi i  боепрыпасаў,
выбуховых, атрутных,   наркатычных  i  iншых  рэчываў  i  прадметаў,
пералiк якiх вызначаны заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 6

     Бакi бяруць  на  сябе  абавязацельства   ажыццяўляць   сумесныя
мерапрыемствы па абароне эканамiчных iнтарэсаў, барацьбе з карупцыяй
i арганiзаванай  злачыннасцю   мiждзяржаўнага   i   мiжрэгiянальнага
характару, мiжнародным тэрарызмам i наркабiзнесам.

                             Артыкул 7

     Бакi каардынуюць   меры   па   забеспячэнню  бяспекi  грамадзян
Рэспублiкi Беларусь, якiя знаходзяцца ў Украiне i грамадзян Украiны,
знаходзячыхся   у   Рэспублiцы   Беларусь,  бяспекi  размешчаных  на
тэрыторыi iх краiн дыпламатычных прадстаўнiцтваў, аб'ектаў абароннай
прамысловасцi,  атамнай энергетыкi,  ракетна-ядзерных комплексаў,  а
таксама спецыяльных i ваенных перавозак.

                             Артыкул 8

     Бакi бяруць на сябе абавязацельства не ажыццяўляць  аператыўныя
i аператыўна-тэхнiчныя   мерапрыемствы   ў  адносiнах  работнiкаў  i
супрацоўнiкаў партнера  па   данаму   Пагадненню   без   папярэдняга
iнфармавання аб гэтым адзiн другога.

                             Артыкул 9

     Бакi ў   мэтах  узаемнага  задавальнення  iнфармацыйных  патрэб
бяруць на сябе абавязак:
     1. Абменьвацца  аператыўнымi i другiмi данымi,  прадстаўляючымi
iнтарэс для органаў бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
     2. Аператыўна    iнфармаваць    адзiн    аднаго   аб   магчымых
экстрэмальных i надзвычайных сiтуацыях, якiя закранаюць суверэнiтэт,
тэрытарыяльную цэласнасць,    абароназдольнасць,    эканамiчную    i
экалагiчную бяспеку Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
     3. Ажыццяўляць   абмен   iнфармацыяй,   атрыманай   праз  сетку
падраздзяленняў радыёконтрразведкi, якая датычыцца iнтарэсаў бяспекi
абедзвюх дзяржаў.
     4. Аказваць узаемную дапамогу у пошуку матэрыялаў,  звязаных  з
рэабiлiтацыяй ахвяр   палiтычных  рэпрэсiй  i задавальненнем  другiх
законных правоў i iнтарэсаў грамадзян.
     5. На аснове запытанняў бясплатна прадастаўляць адзiн аднаму не
наносячыя шкоды iнтарэсам  бяспекi  сваiх  дзяржаў утрымлiваючыеся ў
архiвах, аператыўных  улiках i iнфармацыйных банках даных звесткi аб
канкрэтных асобах, фактах i падзеях.
     6. Узаемадзейнiчаць  у  арганiзацыi  i ажыццяўленнi спецыяльнай
праверкi асоб,  якiя хадайнiчаюць аб уездзе ў Рэспублiку Беларусь  i
Украiну або  выездзе  ў замежныя краiны,  а таксама хадайнiчаючых аб
прыёме ў грамадзянства гэтых дзяржаў або выхадзе з грамадзянства.
     7. Аказваць    дапамогу    адзiн   аднаму   ў   распрацоўцы   i
метадалоаналiтычных даследванняў па комплексных праблемах дзяржаўнай
бяспекi.

                             Артыкул 10

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць  па  пытаннях  распрацоўкi   спецыяльных
тэхнiчных i крымiналiстычных сродкаў i методык  iх  выкарыстання, па
арганiзацыi вытворчасцi   i  паставак  гэтых  сродкаў  адзiн аднаму,
практыцы правядзення аператыўна-тэхнiчных мерапрыемстваў.  Абязуюцца
неадкладна iнфармаваць  партнёра  па  данаму  Пагадненню  аб  фактах
расшыфроўкi, крадзяжу  або  страты  атрыманых   адзiн   да   другога
спецыяльных тэхнiчных сродкаў.

                             Артыкул 11

     Бакi аказваюць   адзiн   аднаму   садзеянне   ў   задавальненнi
патрабаванняў у  рамонце  спецыяльнай  тэхнiкi   на   прадпрыемствах
Рэспублiкi Беларусь i Украiны, ажыццяўляючых гэтыя работы.

                             Артыкул 12

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць  па  пытаннях  эксплуатацыi,  развiцця i
забеспячэння бяспекi дзейнiчаючай сiстэмы  ўрадавай,  аператыўнай  i
шыфравальнай сувязi.  Абязуюцца пры неабходнасцi забяспечваць гэтымi
вiдамi сувязi  вышэйшых  дзяржаўных  асоб  Рэспублiкi   Беларусь   i
Украiны.

                             Артыкул 13

     Бакi на  дагаворных  умовах  аказваюць  адзiн аднаму дапамогу ў
прафесiянальнай падрыхтоўцы  i  перападрыхтоўцы  кадраў,   уключаючы
павышэнне квалiфiкацыi навукова-выкладчыцкага складу,  у навучальных
установах Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь  i  Службы
бяспекi Украiны  на  аснове  папярэднiх заявак,  узаемных разлiкаў i
кампенсацый, узгаднення  патрабаванняў  да  парадку  паступлення   i
навучання.

                             Артыкул 14

     Бакi бяруць  на сябе абавязацельства прымаць узгодненыя рашэннi
па пытаннях  перамяшчэння  работнiкаў,  у  тым  лiку   супрацоўнiкаў
ваеннай контрразведкi,  па  iх  асабiстаму  жаданню  для дальнейшага
праходжання службы з Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь
у Службу  бяспекi  Украiны  i  наадварот.  У  адпаведнасцi з нормамi
мiжнароднага права,  законадаўствам Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны
Бакi абавязваюцца    садзейнiчаць    у    забеспячэннi   палiтычных,
эканамiчных, сацыяльна-бытавых,   асабiстых   правоў   i   iнтарэсаў
работнiкаў i пенсiянераў органаў бяспекi, членаў iх сем'яў.

                             Артыкул 15

     Бакi абавязуюцца  на дагаворных умовах ажыццяўляюць абследванне
i лячэнне ў сваiх  лячэбна-прафiлактычных  установах  супрацоўнiкаў,
работнiкаў, пенсiянераў органаў бяспекi абедзвюх дзяржаў i членаў iх
сем'яў. Пры неабходнасцi аказваць садзеянне ў iх  гаспiталiзацыi  за
лiк накiроўваючага боку   ў клiнiку,  навукова-даследчыя iнстытуты i
цэнтры Рэспублiкi Беларусь i Украiны,  а таксама выдзяляць пуцёўкi ў
ведамасныя санаторыi i дамы адпачынку па сабекошту i з iх папярэдняй
аплатай.

                             Артыкул 16

     Бакi аказваюць  адзiн  аднаму  дапамогу  ў   рашэннi   пытанняў
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння  на  прынцыпах узаемных разлiкаў
згодна паданым  заяўкам.  Ажыццяўляюць  садзейнiчанне  зацiкаўленаму
Боку ў    заключэннi   дагавораў   з   мiнiстэрствамi,   дзяржаўнымi
камiтэтамi, ведамствамi, установамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi
на пастаўку прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння.

                             Артыкул 17

     Бакi бяруць   на  сябе  абавязацельства  не  перадаваць  другiм
краiнам атрыманыя  адзiн   ад   аднаго   аператыўныя   матэрыялы   i
аператыўную iнфармацыю.  У  выпадку  неабходнасцi ўзгадняюць парадак
выкарыстання iнфармацыйных дакументаў i матэрыялаў,  якiя  датычацца
сумесна ажыццёўленых      аператыўных     i     аператыўна-пошукавых
мерапрыемстваў.

                             Артыкул 18

     Бакi абавязуюцца  ў  працэсе  супрацоўнiцтва  i   ўзаемадзеяння
строга захоўваць патрабаваннi канспiрацыi,  не дапускаць расшыфроўкi
сумесных мерапрыемстваў, аб'ектаў вывучэння i распрацоўкi, а таксама
ўцечкi другiх сакрэтаў партнёра па данаму Пагадненню.

                             Артыкул 19

     Бакi ў  выпадку  неабходнасцi могуць абменьвацца прадстаўнiкамi
або ствараць часовыя  рабочыя  групы  для  каардынацыi  дзеянняў  па
сумесных мерапрыемствах або рашэння ўзнiкаючых праблем.

                             Артыкул 20

     Па ўзаемнай  згодзе  Бакоў  у  данае Пагадненне могуць уносiцца
змяненнi i дапаўненнi,  пры неабходнасцi па канкрэтных  праблемах  i
лiнiях работы могуць заключацца асобныя пратаколы.

                             Артыкул 21

     Данае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў  абодвух
Бакоў, выцякаючых  для  iх  з  другiх  двухбаковых  або  шматбаковых
Пагадненняў.

                             Артыкул 22

     Данае Пагадненне   заключана   тэрмiнам  на  5  гадоў  i  будзе
аўтаматычна падаўжацца кожны раз на наступныя 5 гадоў, калi нi адзiн
з Бакоў не заявiць аб сваiм жаданнi прыпынiць яго дзеянне.

                             Артыкул 23

     Кожны з  Бакоў  можа  датэрмiнова  скасаваць  данае  Пагадненне
шляхам пiсьмовага паведамлення другому Боку аб прынятым  рашэннi.  У
гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца па заканчэннi 6 месяцаў з
моманту паведамлення.

                             Артыкул 24

     Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

     Дадзенае Пагадненне складзена ў двух экзэмплярах на  беларускай
i украiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
     Падпiсана у г.Кiеве 31 лiпеня 1992 г.

Па даручэнню Старшынi Вярхоўнага Савета Па даручэнню Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь                     Украiны
Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi    Старшыня Службы бяспекi
Рэспублiкi Беларусь                     Украiны
генерал-лейтэнант                       генерал-лейтэнант
Э.I.ШЫРКОЎСКI                           Я.МАРЧУК


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России