ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ АЎСТРЫЯ
АБ ДВУХБАКОВЫХ ГАНДЛЁВЫХ I ЭКАНАМIЧНЫХ СУВЯЗЯХ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 1 снежня 1995 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Аўстрыя, якiя называюцца ў
далейшым "Дагаворныя Бакi",
кiруючыся жаданнем умацоўваць iснуючыя двухбаковыя
знешнеэканамiчныя сувязi;
iмкнучыся садзейнiчаць развiццю тавараабароту, эканамiчнаму,
прамысловаму, тэхнiчнаму i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву на
аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;
будучы перакананымi, што гэта Пагадненне аб двухбаковых
гандлёвых i эканамiчных сувязях створыць спрыяльныя прадпасылкi i
трывалую аснову для далейшага развiцця двухбаковых знешнеэканамiчных
сувязей;
зыходзячы з прынцыпаў рыначнай эканомiкi;
у рамках заканадаўства, якое дзейнiчае ў абедзвюх дзяржавах,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi абавязуюцца ў рамках дзеючага ў абедзвюх
дзяржавах заканадаўства садзейнiчаць развiццю двухбаковых гандлёвых
i эканамiчных сувязей памiж прадпрыемствамi, арганiзацыямi,
таварыствамi i установамi, якiя называюцца ў далейшым "Суб'ектамi".
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi, зыходзячы са сваiх магчымасцей i ў
адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з дзяржаў,
будуць садзейнiчаць эканамiчнаму, прамысловаму, тэхнiчнаму i
навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву.
Дагаворныя Бакi пагадняюцца, што:
а) асаблiвыя магчымасцi кааперацыi маюцца ў наступных галiнах:
стварэнне сумесных прадпрыемстваў i прамыя iнвестыцыi ў
прамысловасць, гандаль i паслугi;
спрыянне перадачы тэхналогiй, "ноў-хаў", уключаючы прыкладныя
даследаваннi;
сельская i лясная гаспадарка, перапрацоўка сельскагаспадарчай
прадукцыi i харчовай прамысловасцi;
рэканструкцыя, мадэрнiзацыя, расшырэнне i аўтаматызацыя
iснуючых прамысловых вытворчасцей, уключаючы канверсiю
прадпрыемстваў абароннай прамысловасцi;
металургiчная i металаапрацоўчая прамысловасць;
фармацэўтычная, медыцынская i хiмiчная прамысловасцi, уключаючы
ахову раслiн;
вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў;
маркетынг, уключаючы супрацоўнiцтва з трэцiмi краiнамi;
фiнансавыя i прамысловыя паслугi;
энергетыка, сумесныя пошук, здабыча, перапрацоўка i маркетынг
нафты, у тым лiку i ў трэцiх краiнах;
прафесiйная падрыхтоўка i падрыхтоўка кiруючых кадраў;
арганiзацыя i правядзенне кiрмашоў, выстаў i семiнараў, абмен
гандлёва-эканамiчнымi дэлегацыямi i экспертамi;
б) праекты рэалiзоўваюцца ў адпаведнасцi з найвышэйшымi
iснуючымi ў вышэйназваных галiнах экалагiчнымi патрабаваннямi да
тэхналогiй.
Артыкул 3
1. Дагаворныя Бакi дамовiлiся аб прынцыпе найбольшага спрыяння
ў адносiнах да мытных пошлiн i iншых збораў, а таксама спосабах
спагнання такiх мытных пошлiн i iншых збораў пры вывазе i ўвозе
тавараў.
2. Дагаворныя Бакi пагаднiлiся ў тым, што прынцып,
прадугледжаны ў п.1 гэтага артыкула не распаўсюджваецца, у
прыватнасцi, на льготы i прывiлеi, якiя адзiн з Дагаворных Бакоў
прадастаўляе цi прадаставiць у будучым:
а) суседнiм дзяржавам у мэтах палягчэння прыгранiчнага гандлю;
б) дзяржавам, якiя разам з ёй уваходзяць у мытны саюз цi зону
свабоднага цi прэферэнцыйнага гандлю, якiя ўжо iснуюць цi будуць
створаны ў будучым;
в) дзяржавам - членам Садружнасцi Незалежных Дзяржаў або
дзяржавам, якiя раней уваходзiлi ў Саюз Савецкiх Сацыялiстычных
Рэспублiк;
г) трэцiм краiнам у рамках шматбаковых дамоўленасцей, у якiх не
ўдзельнiчае другi Дагаворны Бок.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi пагадняюцца ў тым, што турызм можа ўнесцi ўклад
у паглыбленне двухбаковых знешнеэканамiчных сувязей.
1. Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю турызму ў
рамках дзеючага ў кожнай дзяржаве заканадаўства i на аснове
рэкамендацый Канферэнцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па
мiжнароднаму турызму i мiжнародным вандраванням (Рым, 1963 г.), а
таксама "Хартыi турызму i кодэкса турыста" (Сафiя, 1985 г.).
2. Эканамiчнае, прамысловае, тэхнiчнае i навукова-тэхнiчнае
супрацоўнiцтва ў рэалiзацыi турысцкiх праектаў, а таксама ў развiццi
адпаведнай iнфраструктуры ажыццяўляецца на прынцыпах аховы
навакольнага асяроддзя i арганiзацыi турызму на якасным ўзроўнi.
Артыкул 5
Зыходзячы з неабходнасцi стварэння эканамiчна выгадных i
экалагiчна бяспечных сiстэм iнфраструктуры, Дагаворныя Бакi
дамовiлiся звяртаць асабiстую ўвагу кааперацыi ў наступных галiнах:
чыгуначны транспарт;
суднаходнасць;
паветраная сувязь;
тэлекамунiкацыi;
гарадскi транспарт;
водная гаспадарка.
Артыкул 6
Разлiкi i плацяжы ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючам у
кожнай з дзяржаў фiнансавым заканадаўствам у свабодна канверсаванай
валюце.
Артыкул 7
1. Тавараабмен, а таксама эканамiчнае, прамысловае, тэхнiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ў рамках сапраўднага Пагаднення
ажыццяўляецца на камерцыйнай аснове.
2. Гандаль памiж Суб'ектамi абедзвюх дзяржаў ажыццяўляецца на
аснове рыначных цэн, калi Суб'екты не дамовiлiся аб iншым.
3. З мэтай павелiчэння тавараабароту i пашырэння яго
наменклатуры Суб'екты Дагаворных Бакоў у рамках дзеючага ў краiнах
Дагаворных Бакоў заканадаўства могуць ажыццяўляць гандаль у любых
формах, прынятых у мiжнароднай гандлёвай практыцы, уключаючы
бартарныя i сустрэчныя аперацыi.
Артыкул 8
1. Дагаворныя Бакi распачнуць кансультацыi, як толькi ва
ўзаемным гандлi будзе назiрацца ўвоз якога-небудзь тавара ў такой
колькасцi цi па такiх цэнах, цi на такiх умовах, якiя наносяць цi
пагражаюць нанесцi значны ўрон вытворцам падобных альбо непасрэдна
канкурыруючых тавараў.
2. Калi ў ходзе гэтых кансультацый Дагаворныя Бакi аднадушна
ўстановяць, што пададзеная ў пункце 1 сiтуацыя мае месца, то ўвоз
будзе абмежаваны цi будуць прыняты iншыя меры з мэтай прадухiлення
цi лiквiдавання ўрону.
3. Калi Дагаворныя Бакi не прыдуць да згоды, то Дагаворны Бок,
якi падаў заяву аб правядзеннi кансультацый, будзе мець права
абмежаваць увоз адпаведных тавараў у той ступенi, цi на такi тэрмiн,
якiя неабходны для прадухiлення цi лiквiдавання ўрону. Другi
Дагаворны Бок у такiм выпадку будзе мець права адступiць ад сваiх
абавязкаў перад першым Дагаворным Бокам у памерах прыкладна
эквiвалентнага аб'ёму гандлю.
4. У выпадках, калi адтэрмiноўка нанесла б значны ўрон, часовыя
меры могуць быць прыняты без папярэднiх кансультацый. У гэтым
выпадку Дагаворны Бок, якi ўжыў гэтыя меры, неадкладна i пiсьмова
паведамляе аб гэтым другому Дагаворнаму Боку, пасля чаго
кансультацыi павiнны быць пачаты неадкладна.
5. Пры выбары мер у адпаведнасцi з гэтым артыкулам Дагаворныя
Бакi будуць аддаваць перавагу мерапрыемствам, якiя робяць найменшы
негатыўны ўплыў на далейшае функцыянiраванне гэтага Пагаднення.
Артыкул 9
Дагаворныя Бакi прызнаюць карыснасць i неабходнасць больш
актыўнага ўдзелу малых i сярэднiх прадпрыемстваў у двухбаковых
гандлёва-эканамiчных сувязях.
Артыкул 10
1. Дагаворныя Бакi рэкамендуюць Суб'ектам вырашаць спрэчкi ў
першую чаргу па-сяброўску пры ўзаемнай згодзе.
2. У рамках дзеючага ў дзяржавах Дагаворных Бакоў
заканадаўства:
Дагаворныя Бакi заахвочваюць скарыстанне арбiтражу для
ўрэгулявання спрэчных пытанняў памiж Суб'ектамi абодвух Дагаворных
Бакоў, звязаных з гандлёвымi i кааперацыйнымi здзелкамi, а таксама
са здзелкамi, якiя ўзнiкаюць пры стварэннi сумесных прадпрыемстваў i
ажыццяўленнi прамых капiталаўкладанняў;
Дагаворныя Бакi заахвочваюць прымяненне арбiтражных правiл,
распрацаваных Камiсiяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па праву
мiжнароднага гандлю (ЮНСIТРАЛ), i прыцягненне арбiтражу адной з
дзяржаў - удзельнiц Канвенцыi аб прызнаннi i выкананнi замежных
арбiтражных рашэнняў (Нью-Йорк, 1958 г.).
Артыкул 11
Пасля спынення дзеяння дадзенага Пагаднення поўнасцю або
часткова яго палажэннi будуць прымяняцца да ўсiх заключаных
Суб'ектамi кантрактаў, абавязацельствы па якiх узнiклi ў перыяд яго
дзеяння i не выкананы да моманту спынення або змянення Пагаднення.
Артыкул 12
1. Дадзеным Пагадненнем ствараецца змешаная камiсiя, якая будзе
збiрацца па жаданню аднаго з Дагаворных Бакоў па чарзе ў Рэспублiцы
Беларусь i Рэспублiцы Аўстрыя.
2. У задачы гэтай змешанай камiсii будзе ўваходзiць:
аналiз развiцця двухбаковых гандлёвых i эканамiчных сувязей;
вызначэнне новых перспектыў супрацоўнiцтва, а таксама шляхоў iх
рэалiзацыi;
распрацоўка прапаноў па паляпшэнню ўмоў эканамiчнага,
прамысловага, тэхнiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж
Суб'ектамi абодвух Бакоў.
Артыкул 13
Са дня сапраўднага ўдзелу аднаго Дагаворнага Боку альбо абодвух
Дагаворных Бакоў у Еўрапейскай Эканамiчнай Прасторы (ЕЭП) або
уваходжання ў Еўрапейскае Супольнiцтва альбо арганiзацыi, якiя
будуць iх правапрыемнiкамi, Дагаворныя Бакi не будуць звязаны гэтым
Пагадненнем у той частцы, якая будзе несумяшчальнай з iх статусам
членаў зазначаных у гэтым артыкуле арганiзацый.
2. У такiм выпадку Дагаворныя Бакi сумесна вызначаць тыя
палажэннi гэтага Пагаднення, якiя будуць дзейнiчаць у далейшым.
Артыкул 14
1. Дадзенае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на адзiн год i
аўтаматычна прадаўжаецца на кожны наступны год, калi адзiн з Бакоў
за тры месяцы да заканчэння тэрмiну яго дзеяння не паведамiць
пiсьмова па дыпламатычных каналах другому Боку аб сваiм намеры
скасаваць яго.
2. Гэта Пагадненне увойдзе ў сiлу ў першы дзень трэцяга месяца,
што настане за месяцам, у якiм Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн
аднаму шляхам абмену нотамi, што iх адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя
працэдуры, прадугледжаныя заканадаўствам, дзеючым у краiнах
Дагаворных Бакоў адносна ўваходжання ў сiлу дадзенага Пагаднення,
выкананы.
Учынена 2 кастрычнiка 1992 года у двух экземплярах, кожны на
беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.
За Рэспублiку Беларусь ______________ подпiс
За Рэспублiку Аўстрыя ______________ подпiс
|