ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол от 6 ноября 1992 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Аргенцiнскай Рэспублiкай"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I АРГЕНЦIНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 6 лiстапада 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь  i   Аргенцiнская   Рэспублiка,   кiруючыся
ўзаемным  жаданнем  развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж
дзвюма  краiнамi  ў  палiтычнай,  гандлёвай,  эканамiчнай  i   iншых
галiнах, вырашылi   ўстанавiць   дыпламатычныя   адносiны   з   даты
падпiсання   гэтага    Пратакола    i    абмяняцца    дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi пасольстваў.
     Абодва Бакi  дамовiлiся  развiваць  свае  адносiны  на   аснове
прынцыпаў   роўнасцi   дзяржаў,   узаемнай  павагi,  самавызначэння,
незалежнасцi i суверэнiтэту,  тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва   ўнутраныя  справы  адзiн  аднаго  ў  адпаведнасцi  са  Статутам
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
     Абодва  Бакi  ўпэўнены,  што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн
памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Аргенцiнскай  Рэспублiкай адпавядае
iнтарэсам дзвюх дзяржаў, не накiравана супраць нiякай iншай краiны i
будзе спрыяць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i мiру.
     Абодва  Бакi  дамовiлiся грунтаваць свае дыпламатычныя адносiны
на  Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года, удзельнiкамi якой яны з'яўляюцца.
     З гэтай мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь  i
Аргенцiнскай  Рэспублiкi  падпiсалi гэты Пратакол у двух экзэмплярах
на беларускай i iспанскай мовах,  прычым  абодва  тэксты  з'яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.

     Аформлена ў Нью-Йорку 6 лiстапада 1992 года.

За Рэспублiку Беларусь               За Аргенцiнскую Рэспублiку
Генадзь М.Бураўкiн                   Хорхе Васкес
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол       Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк                Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры ААН          Аргенцiнскай Рэспублiкi пры ААН


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России