ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол от 18 ноября 1992 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ПАРАГВАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 18 лiстапада 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь  i Рэспублiка Парагвай,  кiруючыся ўзаемным
жаданнем развiваць адносiны дружбы  i  супрацоўнiцтва  памiж  дзвюма
краiнамi  ў  палiтычнай,  гандлёвай,  эканамiчнай  i  iншых галiнах,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання  гэтага
Пратакола  i  абмяняцца  дыпламатычнымi  прадстаўнiкамi  на  ўзроўнi
паслоў.
     Абодва Бакi   дамовiлiся  развiваць  свае  адносiны  на  аснове
прынцыпаў  роўнасцi  дзяржаў,   узаемнай   павагi,   самавызначэння,
незалежнасцi i суверэнiтэту,  тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва  ўнутраныя  справы  адзiн  аднаго  ў  адпаведнасцi  са   Статутам
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
     Абодва Бакi ўпэўнены,  што ўстанаўленне  дыпламатычных  адносiн
памiж   Рэспублiкай   Беларусь   i  Рэспублiкай  Парагвай  адпавядае
iнтарэсам дзвюх дзяржаў, не накiравана супраць нiякай iншай краiны i
будзе спрыяць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i мiру.
     Абодва Бакi дамовiлiся грунтаваць свае  дыпламатычныя  адносiны
на  Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года, удзельнiкамi якой яны з'яўляюцца.
     3 гэтай  мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Парагвай падпiсалi гэты Пратакол у  двух  экзэмплярах  на
беларускай  i  iспанскай  мовах,  прычым  абодва  тэксты  з'яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.

     Аформлена ў Нью-Йорку 18 лiстапада 1992 года.

За Рэспублiку Беларусь                За Рэспублiку Парагвай
Генадзь М.Бураўкiн                    Уга Саг'ер-Кабальера
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол        Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк                 Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь                   Рэспублiкi Парагвай
пры ААН                               пры ААН


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России