ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА I ЎМОВАХ УЗАЕМААДНОСIН
У ГАЛIНЕ СУВЯЗI *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
жадаючы развiваць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў галiне
сувязi,
iмкнучыся забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне сетак i
сродкаў электрычнай i паштовай сувязi ў абедзвюх дзяржавах, а
таксама ўдасканальваць прававое рэгуляванне ў гэтай сферы,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць наладжваць свае адносiны ў адпаведнасцi з
агульнапрынятымi нормамi i прынцыпамi мiжнароднага права, з
палажэннямi i рэкамендацыямi Сусветнага паштовага саюза i
Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Пытаннi, не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама
мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi,
будуць вырашацца згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.
Артыкул 2
Бакi забяспечваюць на тэрыторыях сваiх дзяржаў прыём,
апрацоўку, перавозку i дастаўку адрасатам паштовых адпраўленняў у
парадку, вызначаным заканадаўствам абедзвюх дзяржаў, а таксама
аказваюць узаемныя паслугi ў распаўсюджваннi перыядычных выданняў,
зарэгiстраваных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
i Украiны.
Парадак абмену паштовымi пераводамi памiж Бакамi i
ўзаемаразлiкаў у грашовай наяўнасцi вызначаецца спецыяльным
пагадненнем.
Артыкул 3
З 1 студзеня 1993 г. Бакi ўстанаўлiваюць паштовы абмен па
мiжнароднаму прынцыпу i наладжваюць свае адносiны ў адпаведнасцi з
нарматыўнымi актамi Сусветнага паштовага Саюза i асобных адносiн.
Артыкул 4
Бакi ўзаемна забяспечваюць прыём, апрацоўку i перадачу
ўваходзячага, зыходзячага i транзiтнага абмену ўсiх вiдаў па
тэлефонных, тэлеграфных i iншых другасных сетках электрасувязi, а
таксама гарантуюць свабоду транзiту праз тэрыторыi абедзвюх дзяржаў
паштовых адпраўленняў усiх вiдаў, спецыяльнай сувязi i перадачу
праграм тэлебачання i радыёвяшчання.
Артыкул 5
Бакi пры неабходнасцi даюць тэхнiчныя сродкi для абмену
праграмамi тэлебачання i радыёвяшчання, прадугледжанага мiжурадавымi
пагадненнямi.
Артыкул 6
Разлiкi i плацяжы, што вынiкаюць з выканання гэтага Пагаднення,
будуць праводзiцца у адпаведнасцi з дзеючымi на дзень плацяжу памiж
абедзвюма дзяржавамi пагадненнямi аб разлiках i плацяжах.
Ва ўзаемаразлiках за перавозку пошты i перыядычных выданняў па
чыгунцы прымяняецца Узгодненая Бакамi методыка.
Узаемаразлiкi за аказаныя паслугi электрасувязi праводзяцца па
методыцы, узгодненай Бакамi, i ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi
Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Артыкул 7
Плата са спажыўца за аказанне паслуг сувязi бярэцца ў валютнай
адзiнцы таго Боку, дзе зроблены заказ на гэтыя паслугi.
Артыкул 8
Бакi нясуць аднолькавую адказнасць перад спажыўцом за
своечасовае i якаснае прадастаўленне паслуг сувязi. Парадак разгляду
скаргаў абанентаў за недабраякасную працу сувязi вызначаецца
спецыяльным пагадненнем.
Артыкул 9
Бакi выкарыстоўваюць рускую мову ў якасцi службовай для абмену
службовымi размовамi памiж тэлефанiстамi, тэхнiчным персаналам,
паштовымi працаўнiкамi прадпрыемстваў сувязi, а таксама для абмену
дакументамi.
Паштовыя адпраўленнi i адрасы тэлеграм, што перасылаюцца памiж
Бакамi, афармляюцца на рускай мове. Тэксты тэлеграм могуць быць
напiсаны лiтарамi як рускага, так i лацiнскага алфавiту.
Артыкул 10
Бакi ўзаемна садзейнiчаюць у прыярытэтнай перадачы
паведамленняў па сетках i сродках сувязi ў надзвычайных сiтуацыях.
Артыкул 11
Бакi могуць па спецыяльных пагадненнях арганiзоўваць i
ажыццяўляць на ўзаемавыгадных умовах i пры захаваннi ўзаемных
iнтарэсаў:
пастаўку вырабляемых у абедзвюх дзяржавах матэрыяльна-тэхнiчных
рэсурсаў, а таксама iх сумесную вытворчасць;
эксплуатацыю i аператыўна-тэхнiчнае кiраванне мiждзяржаўнымi
сеткамi электрасувязi па ўзгадненых алгарытмах i нарматыўных актах;
сумесныя навукова-даследчыя i праектна-канструктарскiя працы ў
галiне сродкаў электрычнай i паштовай сувязi;
узаемадзеянне ў пытаннях тэхнiчнай эксплуатацыi, паляпшэнне
якасцi прадастаўленых паслуг электрасувязi i пошты;
абмен iнфармацыяй па зазначаных пытаннях;
выраб абсталявання сувязi па заяўках Бакоў.
Артыкул 12
Бакi дамовiлiся ў тэхналагiчных працэсах перадачы паведамленняў
i iнфармацыi прымяняць на прадпрыемствах сувязi адзiны
ўлiкова-адлiковы час - маскоўскi, у рабоце са спажыўцамi паслуг
сувязi - мясцовы час.
Артыкул 13
Бакi вызначылi, што спрэчкi, вынiкаючыя з адносiн у галiне
сувязi, вырашаюцца арбiтражнымi судамi, калi гэта прадугледжана
пагадненнямi памiж абедзвюма дзяржавамi.
Калi ў пагадненнях памiж дзяржавамi гэта не прадугледжана, Бакi
самi вызначаюць падведамаснасць спрэчак у спецыяльных пагадненнях.
Артыкул 14
Бакi будуць вырашаць усе спрэчныя пытаннi, якiя могуць
узнiкнуць у сувязi з тлумачэннем i прымяненнем гэтага Пагаднення,
шляхам перамоў i кансультацый.
Непаразуменнi, якiя ўзнiкаюць у працэсе выканання
абавязацельстваў, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, разглядаюцца
спецыяльна ствараемай камiсiяй, у складзе якой аднолькавая колькасць
прадстаўнiкоў Бакоў.
Змены цi дадаткi да гэтага Пагаднення афармляюцца пратаколамi,
якiя пасля ўзгаднення i зацвярджэння Бакамi з'яўляюцца неад'емнай
часткай Пагаднення.
Артыкул 15
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання.
Гэтае Пагадненне можа быць скасавана, калi адзiн з Бакоў за 90
дзён паведамiць другому Боку пiсьмова пра свой намер спынiць дзеянне
гэтага Пагаднення.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
|