ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПРЫНЦЫПАХ УЗАЕМНАГА
ТЭХНIЧНАГА I ТЫЛАВОГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ IХ УЗБРОЕНЫХ СIЛ *)
___________________________
*) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.
Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
улiчваючы ўсталяваную кааперацыю па вытворчасцi i забеспячэннi
ўзбраеннем, ваеннай тэхнiкай, канструктарскай i
эксплуатацыйна-тэхнiчнай дакументацыяй, камплектуючымi элементамi,
запаснымi часткамi, iнструментамi i прыладамi (ЗIПам), iншымi
матэрыяльнымi сродкамi, а таксама iх рамонту,
дамовiлiся пра наступнае:
Артыкул 1
Распрацоўка, вытворчасць, пастаўка i ўзаемнае забеспячэнне
Узброеных Сiл Бакоў узбраеннем, ваеннай тэхнiкай, прадукцыяй
вытворча-тэхнiчнага прызначэння i iншымi матэрыяльнымi сродкамi, iх
накапленне ажыццяўляецца па ўзгодненых планах заказаў i паставак
ваеннай прадукцыi за кошт абаронных бюджэтаў Бакоў з захаваннем i
развiццём вытворча-гаспадарчых адносiн.
Артыкул 2
Гарантыi па якасцi ўзбраення, ваеннай тэхнiкi i маёмасцi,
зробленых прадпрыемствамi Бакоў, вызначаюцца iх дагаварнымi
абавязацельствамi. У дагаворы можа быць прадугледжана прысутнасць
прадстаўнiка заказчыка на прадпрыемстве-вытворцы.
Артыкул 3
Бакi кiруюцца дзеючымi нарматыўна-тэхнiчнымi дакументамi па
распрацоўцы, вытворчасцi, пастаўках, стандартызацыi i унiфiкацыi,
якiя распаўсюджваюцца на ўзбраенне i ваенную тэхнiку.
Парадак правядзення работ i склад нарматыўна-тэхнiчных
дакументаў па стандартызацыi i унiфiкацыi ўзбраення i ваеннай
тэхнiкi рэгламентуецца ў асобным палажэннi, узгодненым Бакамi.
Артыкул 4
Навукова-даследчыя i доследна-канструктарскiя работы
ажыццяўляюцца на аснове дагавора з прамысловымi прадпрыемствамi i
навукова-даследчымi ўстановамi праз адпаведныя дзяржаўныя органы.
Бакi абавязваюцца пастаянна абменьвацца навукова-тэхнiчнай
iнфармацыяй, канструктарскай, рамонтнай i эксплуатацыйнай
дакументацыяй па ўзорах узбраення i ваеннай тэхнiкi, якiя
знаходзяцца ў распрацоўцы i эксплуатацыi, правядзеннi дапрацовак,
фiзiка-хiмiчных выпрабаванняў боепрыпасаў, увядзеннi новых адзiнак
вымярэння, а таксама iнфармацыяй аргштатнага характару i
нарматыўнымi дакументамi, у тым лiку i на магнiтных носьбiтах для
аўтаматызаванай апрацоўкi на ЭВМ.
Набыццё навукова-тэхнiчнай прадукцыi i канструктарскай
дакументацыi для размяшчэння заказаў новых узораў узбраення i
ваеннай тэхнiкi на прадпрыемствах прамысловасцi Бакоў ажыццяўляецца
за кошт абаронных бюджэтаў.
Навукова-даследчыя i доследна-канструктарскiя работы,
выконваемыя Бакамi ў агульных iнтарэсах i для ўласных узброеных сiл,
выконваюцца на дагаворнай аснове.
Артыкул 5
Бакi будуць аказваць адзiн аднаму тэхнiчную дапамогу па
аднаўленнi i рамонту авiяцыйнай тэхнiкi, сродкаў СПА, сувязi i
аўтаматызаваных сiстэм кiравання, а таксама iншых узораў узбраення.
Заключэнне дагавораў з прадпрыемствамi прамысловасцi i
забяспечваючымi органамi Бакоў на пастаўку камплектуючых дэталяў
(ЗIП), матэрыяльных сродкаў, рамонт узбраення i тэхнiкi, зменных
элементаў, блокаў i вузлоў, абслугоўванне i рэгламентныя работы, а
таксама на ўтрыманне прадстаўнiкоў прадпрыемстваў-вытворцаў на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны ажыццяўляецца адпаведнымi
структурамi Бакоў.
Узбраенне i ваенная тэхнiка, якiя рамантуюцца для аднаго з
Бакоў, не могуць у аднабаковым парадку перапрызначацца ў трэцюю
дзяржаву або прыватызавацца.
Артыкул 6
Узаемныя разлiкi па выконваемых навукова-даследчых i
доследна-канструктарскiх працах, рамонту ўзбраення i ваеннай тэхнiкi
i пастаўках серыйнай прадукцыi вядуцца бяспошлiнна, ва ўстаноўленым
вытворцам парадку.
Артыкул 7
Бакi захоўваюць на аснове ўзаемаразлiкаў наладжаныя сувязi па
тылавым i медыцынскiм забеспячэннi войск, воiнскiх перавозках i
паслугах транспартных арганiзацый i забеспячэннi гаруча-змазачнымi
матэрыяламi.
Канкрэтныя пытаннi забеспячэння, перавозак i паслуг рэгулююцца
ў асобных пагадненнях адпаведнымi структурамi Бакоў.
Артыкул 8
Планаванне мiждзяржаўных воiнскiх перавозак ажыццяўляецца
ваенна-транспартнымi органамi (ВТО) Бакоў па ўзгодненых планах на
аснове заявак у парадку i тэрмiны, устаноўленыя дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi.
Артыкул 9
Бакi захоўваюць iснуючыя каналы сувязi памiж пунктамi кiравання
Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны. Аплата арэнды ўзаемавыкарыстоўваемых каналаў праводзiцца на
дагаворных умовах.
Артыкул 10
Лятальныя апараты Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, якiя
выконваюць пасадкi на аэрадромы Мiнiстэрства абароны Украiны i
наадворот, забяспечваюцца гаруча-змазачнымi матэрыяламi па
чэк-патрабаваннях устаноўленага ўзору.
Экiпажы паветраных суднаў забяспечваюцца харчаваннем па
трасавых талонах.
Узаемаразлiкi за харчаванне i гаруча-змазачныя матэрыялы
праводзяцца на працягу 30 дзён пасля заканчэння квартала.
Артыкул 11
Забеспячэнне харчаваннем каманд i падраздзяленняў, якiя
знаходзяцца ў камандзiроўках на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i
Украiны, ажыццяўляецца па чэкавых патрабаваннях устаноўленага ўзору
па папярэднiм узгадненнi Бакоў.
Артыкул 12
Санаторна-курортнае лячэнне i адпачынак ваеннаслужачых, якiя
знаходзяцца на абавязковай ваеннай службе, асоб афiцэрскага саставу
запасу i тых, што знаходзяцца ў адстаўцы, членаў сем'яў
ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь у санаторыях на
тэрыторыi Украiны i аналагiчнага кантынгенту Узброеных Сiл Украiны,
маючых патрэбу ў санаторна-курортным лячэннi на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь, ажыццяўляецца на дагаворнай аснове з папярэдняй аплатай
кошту пуцёўкi.
Артыкул 13
Пратакол набывае сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў
парадку, вызначаным артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам
абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб
ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярях, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства абароны За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Подпiс Подпiс
|