ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ IЗРАIЛЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ У ГАЛIНЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ
ПРАМЫСЛОВАСЦI *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 24 чэрвеня 1997 г.
Урад Дзяржавы Iзраiль i Урад Рэспублiкi Беларусь, якiя ў
далейшым называюцца Дагаворныя Бакi,
кiруючыся жаданнем умацоўваць узаемнае супрацоўнiцтва памiж
двума народамi;
выказваючы гатоўнасць удасканальваць i пастаянна ажыццяўляць
меры, накiраваныя на развiццё двухбаковых адносiн;
маючы ўзаемнае жаданне развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi памiж дзвюма
дзяржавамi,
ПАГАДЗIЛIСЯ Ў НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне даследавання i
ўзаемнага абмену навуковым, тэхналагiчным i кiраўнiцкiм вопытам у
галiне сельскай гаспадаркi. Для гэтай мэты будзе праводзiцца на
аснове ўзаемнасцi абмен дэлегацыямi на ўзроўнi мiнiстэрстваў,
уключаючы спецыялiстаў i навуковых работнiкаў у галiне сельскай
гаспадаркi, харчовай прамысловасцi i адпаведных галiн.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй, якая ўяўляе
цiкавасць для абедзвюх дзяржаў у адносiнах да ўкаранення
бiятэхналогiй, навукова-тэхнiчных дасягненняў у галiне сельскай
гаспадаркi, перапрацоўчай прамысловасцi, а таксама iнфармацыяй па
стварэнню новых тыпаў i гiбрыдаў сельскагаспадарчых культур i
развядзенню жывёлы, па ахове навакольнага асяроддзя, ноу-хау па
перапрацоўцы прадуктаў харчавання з нiзкiм працэнтам адходаў i
безадходнай вытворчасцi на iншых прамысловых прадпрыемствах.
Дагаворныя Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб
фiтасанiтарыi i ветэрынарнай сiтуацыi ў абедзвюх дзяржавах, як гэта
распрацавана ў дадатках 1 i 2 да гэтага Пагаднення, што складаюць
яго неад'емную частку.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi будуць:
садзейнiчаць супрацоўнiцтву навуковых, даследчых i навучальных
устаноў абедзвюх дзяржаў;
сумесна iмкнуцца да хутчэйшага дасягнення вынiкаў, асаблiва пры
вырашэннi праблем эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
адшукваць нiзкавартасныя, нетрадыцыйныя шляхi i метады
вырошчвання раслiн i вытворчасцi высакаякасных прадуктаў харчавання;
ствараць эканамiчнае машынабудаванне i абсталяванне, а таксама
матэрыялы для ўпакоўкi.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне стварэння
найбольш спрыяльных умоў для станаўлення i развiцця
сельскагаспадарчай i аграпрамысловай вытворчасцi памiж зацiкаўленымi
партнёрамi ў Iзраiлi i сельскагаспадарчым кiраўнiцкiм апаратам у
Беларусi, а таксама памiж адпаведнымi вытворцамi, гандлёвымi фiрмамi
i прадпрыемствамi, якiя працуюць у адпаведнасцi з нацыянальным
заканадаўствам.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi будуць вiтаць iнiцыятыву i ўкладанне iнвестыцый
на камерцыйнай аснове ў абедзвюх дзяржавах iнвестарамi кожнага
Дагаворнага Боку.
Артыкул 6
Дагаворныя Бакi разгледзяць наступныя формы супрацоўнiцтва:
прамыя дзелавыя здзелкi памiж партнёрамi абедзвюх дзяржаў, якiя
ажыццяўляюцца пры ўмовах выканання нацыянальных заканадаўстваў
Iзраiля i Беларусi;
стварэнне як у Iзраiлi, так i на Беларусi сумесных
прадпрыемстваў-вытворцаў, фiрмаў i кааператываў з рознымi формамi
ўласнасцi (дзяржаўнай, грамадскай, прыватнай i змешанай), з'яўляюцца
цалкам незалежнымi, самаакупнымi i самафiнансуемымi i якiя будуць
размяркоўваць сваю прадукцыю не толькi ў Iзраiлi i ў Беларусi, але i
на сусветным рынку.
Артыкул 7
У мэтах забеспячэння выканання гэтага Пагаднення будзе створаны
Сумесны камiтэт, пасяджэннi якога плануецца праводзiць не менш, чым
адзiн раз у тры гады ў Iерусалiме i Мiнску, на чале з адпаведнымi
ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
Iзраiля i адпаведнымi прадстаўнiкамi iншых мiнiстэрстваў,
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь.
Даты сустрэч будуць вызначацца па дыпламатычных каналах. Сумесны
камiтэт у выпадку неабходнасцi будзе ўпаўнаважаны распрацоўваць
адпаведныя рэкамендацыi.
Артыкул 8
Дадзенае Пагадненне падлягае адабрэнню ў адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў i ўступiць ў
сiлу з дня абмену нотамi, якiя пацвярджаюць гэта адабрэнне.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне дзейнiчае на працягу 5 гадоў з дня ўступлення
яго ў сiлу i будзе затым аўтаматычна прадоўжана на наступны
пяцiгадовы тэрмiн, у выпадку, калi нi адзiн з Бакоў не заявiць аб
сваiм жаданнi дэнансаваць яго шляхам пiсьмовага паведамлення па
дыпламатычных каналах не пазней, чым за шэсць месяцаў да заканчэння
тэрмiну дзеяння Пагаднення.
У Пагадненнi могуць быць унесены змяненнi са згоды абодвух
Бакоў у адпаведнасцi з працэдурай, агаворанай у артыкуле 8.
Здзейснена ў горадзе Iерусалiме 21 снежня 1992 г., што
адпавядае 26-му дню кiслева 5753 у двух экземплярах на iўрыце,
беларускай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую
сiлу. У выпадку рознагалоссяў перавагу будзе мець англiйскi тэкст.
Ад iмя Урада Дзяржавы Iзраiль
Ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
Дадатак 1
СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў ГАЛIНЕ КАРАНЦIНУ I АХОВЫ РАСЛIН
У мэтах аховы сельскай i лясной гаспадаркi ад шкоды, што могуць
нанесцi хваробы, шкоднiкi i пустазелле, якiя далей называюцца
шкоднiкi, Дагаворныя Бакi пагадзiлiся выконваць наступныя пункты:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi пагаджаюцца ажыццяўляць нагляд i кантроль за
сельскагаспадарчымi раслiнамi, ляснымi культурамi i ворнай зямлёй у
мэтах вызначэння сродкаў аховы ад шкоднiкаў, небяспечных для
сельскай i лясной гаспадаркi.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi пагадзiлiся iнфармаваць адзiн аднаго ў
пiсьмовай форме пра ўзнiкненне на iх тэрыторыi шкоднiкаў, якiя
ўяўляюць рэальную небяспеку для сельскагаспадарчых раслiн i лясных
культур, як зазначана ў дапаўненнi да гэтага Дадатку.
Артыкул 3
У мэтах прадухiлення завозу i распаўсюджвання шкоднiкаў пры
гандлёвым абмене Дагаворныя Бакi прымуць наступныя меры:
а) забароняць экспарт, iмпарт i транзiтныя перасылкi раслiн цi
раслiнных прадуктаў, з дапамогай якiх шкоднiкi могуць быць завезены
цi распаўсюджаны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку;
б) кожная пастаўка раслiн цi прадуктаў раслiннага паходжання
павiнна суправаджацца фiтасанiтарным сертыфiкатам, якi афармляецца ў
адпаведнасцi з узорам, што прыкладаецца да дадзенага Пагаднення i
выдаецца для гэтай мэты афiцыйнымi асобамi краiны-экспарцёра;
в) гэты сертыфiкат павiнен сведчыць, што:
транспарт адпавядае фiтасанiтарным правiлам, якiя дзейнiчаюць у
краiне-iмпарцёры;
раслiны i прадукты раслiннага паходжання, якiя iмпартуюцца, не
заражаны шкоднiкамi, што ўказаны ў спiсе, якi прыкладаецца да гэтага
Пагаднення, цi iншымi хваробамi, шкоднiкамi i пустазеллем, якiя
ўказаны ў асобных пунктах;
месца паходжання дадзенай раслiны цi прадукта раслiннага
паходжання;
апрацоўкi цi iншыя дадатковыя фiтасанiтарныя звесткi, што
запрошваюцца iмпарцёрам, якому праводзiцца адгрузка.
Артыкул 4
Гэты фiтасанiтарны сертыфiкат не выключае права правядзення
дадатковых праверак у краiне-iмпарцёры i прыняцця неабходных мер
(забарона на ўвоз, дэзiнфекцыя, кантроль за насякомымi i г.д.).
Артыкул 5
У выпадку выяўлення шкоднiкаў краiна-iмпарцёр павiнна
неадкладна iнфармаваць Галоўную дзяржаўную iнспекцыю па каранцiну i
ахове раслiн краiны-экспарцёра.
Калi Галоўная дзяржаўная iнспекцыя па каранцiну i ахове раслiн
краiны-iмпарцёра прымае рашэнне, што гэтыя сельскагаспадарчыя i
лясныя раслiны могуць быць iмпартаваны, яна прадстаўляе на разгляд
пэўныя спецыяльныя мерапрыемствы (дэзiнфекцыя, апрацоўка супраць
насякомых, неадкладная прамысловая перапрацоўка i г.д.). Галоўная
дзяржаўная iнспекцыя па каранцiну i ахове раслiн краiны-экспарцёра
павiнна быць папярэджана пра гэта неадкладна.
Артыкул 6
Забараняецца выкарыстоўваць у якасцi ўпаковачнага матэрыялу
лiсце, салому, сена. Як упаковачны матэрыял могуць выкарыстоўвацца
драўляныя апiлкi, стружка, мох, сiнтэтычныя матэрыялы, якiя павiнны
адпавядаць фiтасанiтарным умовам гэтага Дадатку.
Артыкул 7
Абмен раслiнаводчай прадукцыяй памiж дыпламатычнымi
прадстаўнiкамi абедзвюх дзяржаў павiнен падпарадкоўвацца
фiтасанiтарным патрабаванням гэтага Дадатку.
Артыкул 8
Iмпарт насення i iншых матэрыялаў для развядзення (цыбулiн,
чаранкоў, карняплодаў, абрэзкаў, фруктовых дрэў, дэкаратыўных дрэў i
г.д.), а таксама ўсялякiх iншых раслiнаводчых прадуктаў павiнен быць
дазволены на аснове пiсьмовага пацвярджэння (iмпартнага каранцiннага
дазволу), прадстаўленага адпаведнымi афiцыйнымi асобамi дэпартамента
па каранцiну i ахове раслiн, упаўнаважанага для гэтай мэты
краiнай-iмпарцёрам, па просьбе агенцтва па iмпарту вышэйназванае
пацвярджэнне павiнна змяшчаць усе фiтасанiтарныя ўмовы, якiя будуць
гарантаваны афiцыйнымi асобамi краiны-экспарцёра.
Артыкул 9
Абмен раслiнамi i раслiнаводчымi прадуктамi павiнен
ажыццяўляцца не толькi ў адпаведнасцi з умовамi гэтага Дадатку, але
таксама ў адпаведнасцi з фiтасанiтарнымi правiламi, якiя дзейнiчаюць
у краiне-iмпарцёры гэтых прадуктаў.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакi павiнны забяспечыць афiцыйны фiтасанiтарны
дзяржаўны кантроль на пагранiчных пунктах (трасах, чыгунках, марскiх
i паветраных лiнiях), якiя вызначаюцца для iмпарту i экспарту цi
перапраўкi раслiн i раслiнаводчых прадуктаў.
Артыкул 11
Дагаворныя Бакi, прызнаючы карыснасць супрацоўнiцтва ў
навуковай сферы i магчымасць больш шырокай унiфiкацыi сродкаў i
метадаў аховы раслiн, прымаюць абавязацельствы:
абменьвацца iнфармацыяй па фiтасанiтарнаму стану ураджаяў
сельскагаспадарчых культур i лясоў у адпаведнасцi з мерамi, якiя
выкарыстоўваюцца для кантролю за хваробамi i паразiтамi, а таксама
на аснове атрыманых вынiкаў;
абменьвацца лiтаратурай па ахове раслiн, такiм чынам даць
магчымасць абедзвюм дзяржавам мець больш грунтоўныя веды аб прагрэсе
ў гэтай галiне.
Артыкул 12
Прызнаючы карыснасць i неабходнасць ва ўстанаўленнi больш
цесных кантактаў памiж спецыялiстамi ў галiне фiтасанiтарыi i
энтамалогii абедзвюх дзяржаў, а таксама з пункту гледжання навуковай
i практычнай iнфармацыяй у галiне аховы раслiн. Дагаворныя Бакi
дапускаюць магчымасць абмену спецыялiстамi, у асноўным на
эквiвалентных умовах.
Артыкул 13
У дапаўненнi да гэтага Дадатку дадзены спiс паразiтаў раслiн,
якiя павiнны падпарадкоўвацца фiтасанiтарным i каранцiнным мерам,
што дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь i Дзяржаве Iзраiль.
Адпаведныя афiцыйныя асобы па каранцiну i ахове раслiн з краiн
Дагаворных Бакоў могуць дапоўнiць цi правесцi замену ў гэтым спiсе.
Дагаворныя Бакi павiнны iнфармаваць адзiн аднаго пра дапаўненнi i
замены, якiя ўступаюць у сiлу на шасцiдзесяты дзень пасля
паведамлення другому Дагаворнаму Боку.
Дадатак 2
ВЕТЭРЫНАРНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА IМПАРТУ I ЭКСПАРТУ
ЖЫВЫХ ЖЫВЁЛ I ПРАДУКТАЎ ЖЫВЁЛЬНАГА ПАХОДЖАННЯ
Артыкул 1
Палажэннi гэтага Дадатку маюць дачыненне да жывых жывёл i
наступных прадуктаў жывёльнага паходжання:
свойскiя i дзiкiя конi;
свойскiя i дзiкiя жывёлы i свiннi;
свойскiя i дзiкiя драпежныя жывёлы (драпежнiкi);
свойскiя i дзiкiя грызуны;
фазаны, шэрыя курапаткi i свойскiя галубы;
жывая птушка;
рыба i рыбная iкра, жабы, смаўжы;
мяса, органы i ядомыя прадукты жывёльнага паходжання ад такiх
вiдаў, як БРЖ, конi, свiннi, авечкi i козы, ахалоджаныя,
замарожаныя цi захаваныя любым iншым дазволеным спосабам;
прадукты, атрыманыя ў вынiку перапрацоўкi мяса, органаў цi
ядомых пабочных прадуктаў жывёльнага паходжання такiх вiдаў, як БРЖ,
конi, свiннi, авечкi i козы;
забiтая дзiчына, вантробы дзiчыны i органы, ахалоджаныя,
замарожаныя цi захаваныя любым iншым дазволеным спосабам;
пух, пер'е, рогi, капыты, кiпцi i футра жывёл, сырыя i
перапрацаваныя скуры;
замарожаны цi звышзамарожаны насенны матэрыял.
Жывыя жывёлы i прадукты жывёльнага паходжання, якiя не ўказаны
ў гэтым Дадатку, разглядаюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, што
дзейнiчаюць у кожнай з дзвюх дзяржаў.
Артыкул 2
Мытны пункт, надзелены паўнамоцтвамi для ветэрынарнага катролю
жывёл i прадуктаў жывёльнага паходжання, указаных у гэтым Дадатку,
будзе вызначаны кожным Бокам у кантракце.
Артыкул 3
Конi, незалежна ад iх месца прызначэння павiнны суправаджацца
пры транспарцiроўцы ветэрынарным сертыфiкатам.
Гэты сертыфiкат можа ахоплiваць усiх жывёл дадзенай пароды,
якiя прызначаны для забою, апошнiя павiнны iдэнтыфiкавацца вушным
кляймом, на якiм абазначаюцца першыя тры лiтары назвы краiны
паходжання i нумар партыi.
Дадзеныя клеймы павiнны быць паказаны ў сертыфiкаце. Поўнае
апiсанне жывёлы не патрабуецца.
Артыкул 4
БРЖ, авечкi, козы i свiннi, якiя пастаўляюцца з мэтай гадоўлi,
павiнны суправаджацца ветэрынарным сертыфiкатам. Сертыфiкат можа
быць агульным i павiнен уключаць у сябе характарыстыкi кляйма, што
вытатуiравана на вуху цi на бiрцы, якая мацуецца да вуха i мае
нумар.
Артыкул 5
БРЖ, авечкi, козы i свiннi, якiя пастаўляюцца на забой, павiнны
суправаджацца ветэрынарным сертыфiкатам.
Гэтыя жывёлы павiнны адзначацца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi, абумоўленымi ў артыкуле 4, характарыстыкi на кляйме
павiнны быць адзначаны ў сертыфiкаце.
Артыкул 6
Дзiкiя жвачныя жывёлы i свiннi будуць суправаджацца
сертыфiкатам, якi будзе пацвярджаць здаровы стан жывёл, i што яны
прывезены з пэўнага месца, дзе яны знаходзiлiся на працягу не меней
за шэсць месяцаў. Ў сертыфiкаце павiнны быць таксама звесткi:
а) пра тое, што дадзеныя жывёлы не падвержаны iнфекцыйным
захворванням;
б) пра тое, што яны знаходзiлiся на адлегласцi не блiжэй 50 км
ад iнфекцыйнай зоны захворвання ног i поласцi, а ў выпадку з дзiкiмi
свiннямi, што яны не заражаны звычайнай халерай, афрыканскай
лiхаманкай цi любым iншым вiрусам.
Дадзены сертыфiкат не будзе аформлены раней, чым за тры днi да
тэрмiну пастаўкi жывёл.
Артыкул 7
Свойскiя i дзiкiя грызуны будуць суправаджацца ветэрынарным
сертыфiкатам, якi сведчыць пра добры стан здароўя жывёлы.
Акрамя таго, у дадзеным сертыфiкаце павiнна быць указана:
для трусоў тое, што яны прывезены з месца, дзе няма захворвання
на мiксаматозiс i туларэмiс;
для зайцоў тое, што яны былi адлоўлены ў месцы, дзе няма
туларэмiсу i вiрусных гемарагiчных захворванняў на працягу прынамсi
шасцi месяцаў ад адлову, i дадзеныя хваробы не выяўлены ў радыусе
блiжэй за 50 км ад месца адлову i на працягу дадзенага перыяду часу
не былi адзначаны.
У кожнага зайца павiнна быць адмецiна на вуху ў выглядзе кляйма
цi бiркi, на якой павiнны быць напiсаны лiтары, што выкарыстоўваюцца
для абазначэння нумароў аўтамабiляў у краiне паходжання з улiкам
мiжнародных патрабаванняў.
Артыкул 8
Фазаны i курапаткi будуць суправаджацца сертыфiкатам, якi будзе
выдадзены ў перыяд апошнiх трох дзён перад адгрузкай ветэрынарнай
службай краiны-экспарцёра, што адказвае за каранцiн у птушкагадоўлi.
Будуць пабудаваны цэнтры канцэнтраванага захоўвання птушкi,
абсталяваныя такiм чынам, каб была дасягнута магчымасць ажыццяўлення
дастатковага кантролю за станам здароўя, асаблiва ў час каранцiну,
калi дадзеныя сховiшчы будуць часта наведвацца ветэрынарамi,
афiцыйна прызначанымi для гэтага Центральнай ветэрынарнай службай
краiны-экспарцёра.
Калi iнфекцыйныя цi паразiтычныя хваробы заразнага характару
будуць выяўлены ў адной з птушак, якiя знаходзяцца на каранцiне,
асаблiва ў выпадку н'юкаслскай хваробы, усе птушкi будуць зняты з
каранцiну. Ветэрынар, якi адказвае за каранцiн, абавязаны зняць з
экспарту любую з птушак, што будзе выказваць самыя нязначныя
прыкметы захворвання.
Артыкул 9
Ядомыя свежыя (што знаходзяцца ў сховiшчы ахаладжэння,
замарожаныя) мясныя органы, тлушчы i вантробы коней, БРЖ, авечак,
казлянят i свiней павiнны быць перапрацаваны на бойнях цi
халадзiльнiках, якiя маюць лiцэнзii на экспарт i падвяргацца сталаму
кантролю.
Ядомымi органамi з'яўляюцца мазгi, сэрца, ныркi, гланды, рубец,
капыты, селязёнка, хвасты, страўнiкi.
Спадарожнымi прадуктамi з'яўляюцца кiшкi, сухажыллi i нервы, а
для ўсiх вышэйпералiчаных вiдаў, акрамя свiней, - кроў.
Вышэйназваныя прадукты павiнны быць праiнспектаваны афiцыйнымi
ветэрынарамi. Жывёлы, з якiх дадзеныя прадукты былi атрыманы, не
павiнны прыбываць з краiн цi частак краiн, калi гэта не адобрана
бокам-атрымальнiкам па кантракту.
Акрамя таго, жывёлы не павiнны праходзiць лячэнне прэпаратамi,
якiя могуць негатыўна ўплываць на якасць мяса, такiмi як
тырастатычныя, антыбiатычныя, цэстрагенныя i г.д., апрацоўку
рэчывамi, якiя паскараюць паспяванне мяса, цi забароненымi рэчывамi
для кансервацыi. Серозныя мембраны не павiнны мець парэзаў i царапiн
за выключэннем тых, што неабходны для выдалення лiшняга тлушчу. У
тых месцах, дзе быў выдалены тлушч, павiнен быць ветэрынарны
iнспекцыйны штамп i нiякiх лiшнiх парэзаў, акрамя тых, што дазволены
iнспекцыяй. Лiмфатычныя вузлы не павiнны быць выдаленыя. Ветэрынарны
чарнiльны штамп бойнi павiнен прыкладвацца на бiрцы выразна бачнай
на ўпакоўцы, а дублiкат павiнен знаходзiцца пад ўпакоўкай. Мяса тых
вiдаў жывёл, якiя названы ў дадзеным артыкуле, павiнна
прадастаўляцца наступным чынам:
тушы, разрэзаныя на палавiны, чэцвярцiны з касцямi i ўсе
лапаткi з касцямi, лапаткi з касцямi таксама, як усё сядло тушы з
касцямi, бекон i брыкет болей за 3 кг могуць iмпартавацца асобна;
для iншых вiдаў - тушы са скураю цэльныя цi разрэзаныя на
палавiны цi чэцвярцiны.
Свежае, замарожанае цi ахалоджанае мяса, органы i тлушч, а
таксама пабочныя прадукты будуць суправаджацца ветэрынарным
сертыфiкатам.
Артыкул 10
Забiтая птушка, яе вантробы i тлушч у свежым, замарожаным i
ахалоджаным выглядзе, будзе патрашыцца на бойнях, якiя маюць
лiцэнзii.
Артыкул 11
Прадукты i харчовыя тлушчы, акрамя тых, што пастаўлены ў
замарожаным, ахалоджаным цi свежым выглядзе, кансервы i пабочныя
прадукты перапрацоўкi жывёлы, а таксама мясныя экстракты будуць
суправаджацца ветэрынарным сертыфiкатам.
Артыкул 12
Забiтая дзiчына будзе суправаджацца сертыфiкатамi (санiтарным i
ветэрынарным).
Артыкул 13
Неабходныя гарантыi павiнны быць вызначаны ў ветэрынарных
сертыфiкатах, якiя суправаджаюць жывёлу i жывёльныя прадукты, i
гэтыя гарантыi павiнны быць узаемна ўзгоднены ветэрынарнымi
спецыялiстамi Бакоў, што заключылi кантракт.
Ветэрынарныя сертыфiкаты падпiсваюцца дзяржаўным ветэрынарам i
павiнны быць складзены на мове краiны-iмпарцёра i на англiйскай
мове.
Артыкул 14
Жывыя жывёлы i жывёльныя прадукты, што названы вышэй, могуць
быць забракаваны iмпарцёрам, калi яны не задавальняюць умовам, якiя
вызначаны ў ветэрынарных сертыфiкатах.
Выпадак адмовы павiнен быць зафiксаваны ў ветэрынарным
сертыфiкаце ветэрынарным iнспектарам пакупнiка цi ветэрынарнай
службай на мяжы краiны-iмпарцёра.
Калi няма магчымасцi вярнуць жывёлу, яна павiнна быць забiта за
кошт iмпарцёра на блiжэйшай да мяжы бойнi, якая вызначаецца
ветэрынарнай службай краiны-атрымальнiка. Прадукты павiнны быць
знiшчаны ў блiжэйшым спецыяльна абсталяваным месцы за кошт
iмпарцёра.
Цэнтральная ветэрынарная служба краiны-iмпарцёра неадкладна
iнфармуе па тэлеграфу Цэнтральную ветэрынарную службу
краiны-экспарцёра аб прынятых мерах i абставiнах, якiя
папярэднiчаюць гэтым мерам.
Прыём тэлеграмы павiнен быць падцверджаны неадкладным
паведамленнем.
Артыкул 15
Усе транспартныя сродкi, што выкарыстоўваюцца для пастаўкi
жывых жывёл, павiнны быць вычышчаны i прадызенфiкаваны да пагрузкi i
пасля разгрузкi. Цэнтральныя ветэрынарныя службы Бакоў, што
заключылi кантракт, будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб правiлах у
адносiнах да дэзiнфекцыi вышэй названага транспарту.
Артыкул 16
Калi якая-небудзь эпiдэмiя будзе мець месца на тэрыторыi аднаго
з Бакоў, што заключылi кантракт, другi Бок можа забаранiць цi
абмежаваць iмпарт жывёл, жывёльных прадуктаў цi ўсялякiх iншых
прадуктаў, якiя могуць спрыяць распаўсюджванню iнфекцыi на тэрмiн,
адпаведны рызыцы iнфекцыi. Спецыялiсты Цэнтральнай ветэрынарнай
службы Бакоў, што заключылi кантракт, павiнны iнфармаваць адзiн
аднаго кожны месяц цi ўсялякi раз пры выяўленнi змен у
эпiдэмiялагiчным становiшчы ў кожнай з краiн пры дапамозе
iнфармацыйных бюлетэняў.
Артыкул 17
Спецыялiсты Цэнтральнай ветэрынарнай службы Бакоў, што
заключылi кантракт, павiнны штогод перадаваць спiс гаспадарак, якiм
дазволены экспарт натуральных харчовых жывёльных прадуктаў.
Артыкул 18
Падпiсанне кантрактаў на ўвоз жывёл, прадуктаў жывёльнага
паходжання i iншых падкантрольных Дзяржветнагляду грузаў адбываецца
пры наяўнасцi ветэрынарных патрабаванняў Рэспублiкi Беларусь па
кожнаму вiду жывёл i птушак.
|