ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ УЗБЕКIСТАН*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 21 студзеня 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Узбекiстан,
кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць традыцыйныя адносiны
дружбы i супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, культурнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах,
маючы намер развiваць гэтыя адносiны на аснове прынцыпаў
суверэннай роўнасцi, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i неўмяшання
ва ўнутраныя справы ў адпаведнасцi са Статутам ААН, Хельсiнкскiм
Заключным актам i iншымi дакументамi НБСЕ,
дамовiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн i абмене
дыпламатычнымi мiсiямi на ўзроўнi Пасольстваў у адпаведнасцi з
Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года i Венскай канвенцыяй аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка
1963 года.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Узбекiстан упэўнены, што
ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж iмi адпавядае iнтарэсам
абедзвюх дзяржаў i будзе садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва i
ўсеагульнага мiру.
Аформлена ў г.Мiнску 21 студзеня 1993 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i узбекскай мовах, прычым ўсе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Узбекiстан
Подпiс Подпiс
|