ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 22 января 1993 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам унутраных спраў Туркменiстана"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ
ТУРКМЕНIСТАНА*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 22 студзеня 1993 г.

     Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Туркменiстана, у далейшым будуць называцца "Бакi",
     - асноўваючыся  на  Пагадненнi  аб  узаемадзеяннi мiнiстэрстваў
унутраных спраў незалежных дзяржаў у сферы барацьбы  са  злачыннасцю
ад 24 красавiка 1992 года,
     - надаючы важнае значэнне развiццю ўзаемадзеяння ў барацьбе  са
злачыннасцю i забеспячэннi абароны правоў i свабод грамадзян,
     - кiруючыся   ўзаемным   жаданнем   умацоўваць   i    развiваць
супрацоўнiцтва  памiж органамi ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i
Туркменiстана,
     згадзiлiся з наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi, у рамках сваёй кампетэнцыi, забяспечваюць абарону правоў,
свабод,  законных iнтарэсаў i маёмасцi грамадзян  i  юрыдычных  асоб
дзяржавы  другога  Боку  нараўне з грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi
дзяржавы свайго Боку.
     Бакi абавязваюцца  забяспечыць  бесперашкодны  прыём  i разгляд
органамi ўнутраных спраў скаргаў i заяў грамадзян i  юрыдычных  асоб
дзяржавы  другога  Боку  па пытаннях,  якiя адносяцца да кампетэнцыi
гэтых органаў.

                             Артыкул 2

     Бакi на   падставе   дзеючага   заканадаўства   сваiх   дзяржаў
ажыццяўляюць   супрацоўнiцтва   ў  барацьбе  са  злачыннасцю,  ахове
грамадскага парадку, выкананнi крымiнальных пакаранняў, вышуку асоб,
прапаўшых без вестак, i якiя ўхiляюцца ад выплаты алiментаў i iскаў,
устанаўленнi неапазнаных трупаў,  асоб невядомых  хворых  i  дзяцей,
паспартнай  i дазваляльнай сiстэмах,  забеспячэннi бяспекi дарожнага
руху,  супрацьпажарнай бяспекi,  развiццi навуковых, iнфармацыйных i
тэхнiчных сувязей,  а таксама па iншых напрамках, якiя прадстаўляюць
узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 3

     У далейшым,  да заключэння дзяржавамi адпаведных  Дагавораў  аб
аказаннi ўзаемнай прававой дапамогi,  Бакi,  на аснове нацыянальнага
заканадаўства,  мiжнародна-прававых норм,  склаўшайся практыкi i  на
ўмовах   узаемнасцi   ажыццяўляюць   супрацоўнiцтва  ў  барацьбе  са
злачыннасцю  шляхам  выканання  даручэнняў  аб   аказаннi   прававой
дапамогi  па  крымiнальных  справах,  запытаў  i просьбаў па справах
аператыўнага ўлiку i матэрыялах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
     Супрацоўнiцтва Бакоў ажыццяўляецца таксама ў формах:
     а) абмену   аператыўна-вышуковай,   аператыўна-даведачнай     i
крымiналiстычнай  iнфармацыяй  аб  злачынствах,  якiя  рыхтуюцца або
ўчынены,  i маючых  да  iх  дачыненне  асобах,  а  таксама  архiўнай
iнфармацыяй;
     б) сумеснага    правядзення    працэсуальных     дзеянняў     i
аператыўна-вышуковых   мерапрыемстваў   у   адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам дзяржаў Бакоў;
     в) абмену вопытам работы,  заканадаўчымi i нарматыўнымi актамi,
вучэбнай лiтаратурай па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных  спраў,
а таксама  аказання  садзейнiчання ў падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы i
павышэннi квалiфiкацыi кадраў;
     г) абмену   навукова-тэхнiчнай  лiтаратурай  i  iнфармацыяй  па
пытаннях дзейнасцi органаў унутраных  спраў,  сумеснага  правядзення
навуковых   даследаванняў,   распрацовак  i  праграм  па  актуальных
праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс;
     д) узаемавыгадных   паставак   крымiналiстычнай  i  спецыяльнай
тэхнiкi,   рэчыўнай   маёмасцi   i   прадукцыi   вытворча-тэхнiчнага
прызначэння   пры   захаваннi   i   развiццi  склаўшыхся  i  дзеючых
гаспадарчых сувязей;
     е) развiцця  спартыўных  i культурных сувязей,  садзейнiчання ў
санаторна-курортным аздараўленнi супрацоўнiкаў i членаў iх сем'яў.
     Гэтае Пагадненне  не перашкаджае Бакам у распрацоўцы i развiццi
iншых  узаемапрымальных  форм  супрацоўнiцтва,  якiя   не   пярэчаць
заканадаўству дзяржаў.

                             Артыкул 4

     3 мэтай  выканання гэтага Пагаднення структурныя падраздзяленнi
органаў унутраных спраў Бакоў,  якiя  ў  далейшым  будуць  называцца
"структурныя падраздзяленнi",  у  рамках  сваёй  кампетэнцыi  могуць
устанаўлiваць   непасрэдныя   кантакты   i   падпiсваць   дадатковыя
дагаворныя  дакументы  аб  супрацоўнiцтве па асобных напрамках сваёй
дзейнасцi.

                             Артыкул 5

     Даручэннi аб аказаннi  прававой  дапамогi,  запыты  i  просьбы,
прадугледжаныя часткай 1 артыкула 3 гэтага Пагаднення,  павiнны мець
наступныя рэквiзiты:
     а) назву структурнага падраздзялення,  ад якога iдзе даручэнне,
запыт або просьба, i да якога яны звернуты;
     б) назву справы або матэрыялу, па якiм накiроўваецца даручэнне,
запыт цi просьба;
     в) прозвiшчы сведкаў,  пацярпеўшых,  падазраваемых,  асоб, якiя
абвiнавачваюцца  або  вышукваюцца,  падсудных   цi   асуджаных,   iх
грамадзянства,  занятак  i  пастаяннае  месца  жыхарства  або  месца
прабывання,  а пры неабходнасцi - прозвiшчы  i  адрасы  iх  законных
прадстаўнiкоў;
     г) змест даручэння,  запыту або просьбы,  а таксама  неабходныя
звесткi па iх сутнасцi, i апiсанне складу правапарушэння.
     Даручэнне, запыт або просьба павiнны  быць  змацаваны  гербавай
пячаткай i подпiсам кiраўнiка структурнага падраздзялення.
     У безадкладных выпадках могуць рабiцца запыты ў  вуснай  форме,
аднак  яны  павiнны быць тэрмiнова пацверджаны пiсьмова,  у тым лiку
дапускаецца выкарыстанне тэхнiчных сродкаў перадачы тэксту.

                             Артыкул 6

     У задавальненнi  даручэнняў,  запытаў  i  просьбаў  можа   быць
адказана поўнасцю або часткова,  калi Бок,  якi выконвае iх, лiчыць,
што такое выкананне пацягне за сабой парушэнне суверэнiтэту, бяспекi
або iншых важных iнтарэсаў сваёй дзяржавы. У выпадку прыняцця такога
рашэння неадкладна паведамляецца Боку, якi зрабiў запыт, з указаннем
прычын адказу.

                             Артыкул 7

     Бакi абавязваюцца  па  прынятаму  кампетэнтнымi  органамi сваёй
дзяржавы рашэнню аказваць садзеянне:
     а) у затрыманнi асоб,  якiя хаваюцца ад следства i суда, узяццi
iх у неабходных выпадках пад варту;
     б) у  выдачы асоб для прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi
або для прывядзення прыгавору ў выкананне.

                             Артыкул 8

     Бакi абавязваюцца разгледзець пытанне аб  пераводзе  грамадзян,
асуджаных  на  тэрыторыi  сваiх  дзяржаў  i  адбываючых пакаранне на
тэрыторыi дзяржавы другога боку у адпаведныя пенiтэнцыярныя ўстановы
сваiх дзяржаў.
     Умовы i парадак такога  пераводу  будуць  вызначаны  адпаведным
пратаколам.

                             Артыкул 9

     Кожны з    Бакоў    прыме   неабходныя   меры   для   захавання
канфiдэнцыяльнасцi  звестак,  пераданых  другiм  Бокам,  калi  гэтыя
звесткi  носяць  закрыты  характар  або  калi  перадаючы  Бок лiчыць
непажаданым выдаваць iх змест. Ступень закрытасцi звестак, атрыманых
адным з Бакоў у рамках гэтага Пагаднення, патрабуюць згоды Боку, якi
перадаў гэтыя даныя i звесткi.

                             Артыкул 10

     Бакi па   ўзаемнай   дамоўленасцi    могуць    накiроўваць    у
камандзiроўку  сваiх  супрацоўнiкаў у органы ўнутраных спраў другога
Боку.
     Супрацоўнiкам, якiя  знаходзяцца  ў  службовых  камандзiроўках,
прымаючы Бок аказвае неабходную  дапамогу  ў  выкананнi  даручэнняў,
запытаў i просьбаў накiроўваючага Боку, прымае меры для забеспячэння
iх прававой абароны ў адпаведнасцi з  дзеючым  заканадаўствам  сваёй
дзяржавы.

                             Артыкул 11

     Бакi дамовiлiся не перашкаджаць пераводу работнiкаў на службу ў
органы ўнутраных спраў  другога  Боку,  а  таксама  ва  ўстаноўленым
парадку  рашаць  пытаннi  захавання  iм  стажу  службы  для  выплаты
працэнтнай надбаўкi за выслугу гадоў i назначэння дзяржаўных  пенсiй
у  памерах,  устаноўленых  для супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў
таго Боку, куды быў зроблены перавод.

                             Артыкул 12

     Бакi аказваюць ва ўстаноўленым парадку па просьбе адзiн  аднаго
дапамогу  ў  лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў,  буйных пажараў,
аварый i катастроф.

                             Артыкул 13

     Бакi самастойна нясуць затраты,  якiя будуць узнiкаць у  вынiку
рэалiзацыi гэтага Пагаднення, калi не будзе ўзгоднены iншы парадак.

                             Артыкул 14

     Бакi пры  ажыццяўленнi  супрацоўнiцтва  карыстаюцца беларускай,
туркменскай або рускай мовамi.

                             Артыкул 15

     Палажэннi гэтага  Пагаднення  не  закранаюць   абавязацельстваў
Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах i пагадненнях.

                             Артыкул 16

     Гэтае Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  моманту яго падпiсання i
будзе дзейнiчаць да заканчэння трох месяцаў  з  дня,  калi  адзiн  з
Бакоў атрымае  пiсьмовае  паведамленне  другога Боку аб сваiм намеры
спынiць яго дзеянне.
     Са згоды  абодвух  Бакоў у гэтае Пагадненне могуць быць унесены
змяненнi i дапаўненнi.

     Здзейснена ў  горадзе  Мiнску  22  студзеня  1993  г.  у   двух
экзэмплярах,  кожны на беларускай i туркменскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр унутраных спраў                      Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь                          Туркменiстана
         У.Ягораў                                     С.Чарыяраў


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России