ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 мая 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорта i турызма"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 IНДЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА,
 АДУКАЦЫI, СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI, СПОРТА I ТУРЫЗМА *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад  Рэспублiкi Iндыя, якiя  далей
называюцца "Бакi",
     абавязуючыся   садзейнiчаць   развiццю   i   ўмацаванню   сваiх
традыцыйных дружалюбных адносiн,
     усведамляючы  неабходнасць  развiцця   i  ўмацавання  дружбы  i
супрацоўнiцтва памiж  абодвума Бакамi ў  галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi  заяўляюць  аб  сваiм  намеры  падтрымлiваць  i ўмацоўваць
супрацоўнiцтва  ў  галiне  культуры,  мастацтва,  адукацыi,  сродкаў
масавай iнфармацыi, спорту i турызму.

                             Артыкул 2

     Бакi выказваюць сваё жаданне садзейнiчаць узаемнаму культурнаму
абмену, стымуляваць супрацоўнiцтва  i падтрымлiваць развiццё сувязей
памiж  установамi адукацыi,  культуры i  сродкаў масавай iнфармацыi,
спорту i турызму абодвух Бакоў.

                             Артыкул 3

     Кожны  Бок   прыме  па  меры   ўласных  магчымасцей  i   патрэб
прадстаўнiкоў,  якiя  рэкамендаваны  другiм  Бокам,  для праходжання
вучобы, стажыроўкi,  спецыялiзацыi i правядзення  даследчай работы ў
сваiх культурных, адукацыйных, iнфармацыйных i спартыўных установах.

                             Артыкул 4

     Абодва  Бакi  абавязваюцца  прыняць   усе  неабходныя  меры  па
забеспячэнню ўсiх магчымых спрыяльных  умоў для выканання палажэнняў
гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 5

     З  мэтай  выканання  ўмоў  гэтага  Пагаднення  Бакi пагаджаюцца
стварыць  Групу з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў кожнага Боку.

     Мэтамi Групы будзе:

     а) фармуляваць дэталёвую праграму абменаў;

     б) трымаць пад перыядычным кантролем выкананне Пагаднення.

     Група будзе праводзiць пасяджэннi па меры неабходнасцi.

                             Артыкул 6

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i захоўвае
сваю сiлу на працягу 5  гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна
прадоўжваецца  на  наступны  пяцiгадовы  перыяд,  калi  нi  адзiн  з
дагаворных  бакоў  не  паведамiць  другому  аб  сваiм намеры спынiць
дзеянне гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да сканчэння яго тэрмiну.
     Гэта Пагадненне можа быць зменена па ўзаемнай згодзе.

     Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года у двух экземплярах, кожны
на беларускай,  хiндзi i англiйскай  мовах, прычым усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
    У выпадку сумнення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Iндыя                    ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России