ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ПА СЛУЖБОВЫХ СПРАВАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы далей развiваць дружалюбныя адносiны на аснове
прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць сапраўдныя
дыпламатычныя i службовыя пашпарты Рэспублiкi Беларусь, i грамадзяне
Рэспублiкi Iндыя, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя
пашпарты Рэспублiкi Iндыя, а таксама непаўналетнiя дзецi, унесеныя ў
гэтыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць i праязджаюць транзiтам па
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз.
2. Фатакарткi вышэйпамянёных дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў
павiнны ўклейвацца ў пашпарты iх бацькоў, калi гэта прадугледжваецца
правiламi любога з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 2
Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку, на якiх распаўсюджваецца
дзеянне артыкула 1 гэтага Пагаднення, павiнны ўязджаць, выязджаць i
праязджаць транзiтам праз пагранiчныя пункты другога Дагаворнага
Боку, адкрытыя для мiжнародных пасажырскiх зносiн, i абавязаны
выконваць неабходныя фармальнасцi ў адпаведнасцi з парадкам i
правiламi, ўстаноўленымi i ўведзенымi ў дзеянне кампетэнтнымi
органамi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 3
Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку падчас знаходжання на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку павiнны выконваць законы i
правiлы гэтага Дагаворнага Боку, а таксама прайсцi фармальнасцi па
рэгiстрацыi згодна з адпаведнымi правiламi, устаноўленымi
кампетэнтнымi органамi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Гэта Пагадненне не абмяжоўвае правы абодвух Дагаворных Бакоў
адмаўляць ва ўездзе або спынiць знаходжанне на сваёй тэрыторыi
"персона нон грата" i непрыймальным асобам другога Дагаворнага Боку
без тлумачэння прычын.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi могуць часова прыпынiць цалкам або часткова
дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення з прычын грамадскага парадку,
дзяржаўнай бяспекi або грамадскага здароўя. Аднак да прыняцця або
адмены вышэйпамянённых мер кожны з Дагаворных Бакоў павiнен загадзя
iнфармаваць аб гэтых мерах праз дыпламатычныя каналы другi Дагаворны
Бок.
Артыкул 6
1. Дагаворныя Бакi павiнны своечасова да ўступлення ў сiлу
гэтага Пагаднення праз дыпламатычныя каналы правесцi абмен узорамi
пашпартоў, прадугледжаных ў артыкуле 1 гэтага Пагаднення.
2. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў аднаўляе
вышэйпамянёныя ўзоры пашпартоў, ён павiнен за 30 дзён да ўвядзення
iх у дзеянне праз дыпламатычныя каналы паведамiць аб гэтым другому
Дагаворнаму Боку i прадставiць узоры новых пашпартоў.
Артыкул 7
Да ўвядзення дыпламатычных i службовых пашпартоў Рэспублiкi
Беларусь грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць
дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў
Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення, але з
абавязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8
У гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па
ўзаемнай згодзе абодвух Дагаворных Бакоў, якiя ўступаюць у сiлу
шляхам абмена нотамi.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i
дзейнiчае, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць
другому Дагаворнаму Боку за 90 дзён аб сваiм намеры спынiць дзеянне
Пагаднення.
Аформлена ў Нью-Делi 14 мая 1993 года ў двух экземплярах, кожны
на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Iндыя ______________ подпiс
|