ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ ПРЫНЦЫПАХ I НАПРАМКАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ IНДЫЯ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.
У час сустрэчы ў Нью-Дэлi 12 мая 1993 года, што адбылася ў час
дзяржаўнага вiзiту ў Рэспублiку Iндыя Старшынi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, Прэм'ер-мiнiстр Iндыi i Старшыня Савета
Мiнiстраў Беларусi правялi абмен думкамi па шырокаму колу
двухбаковых i мiжнародных пытанняў, якiя прадстаўляюць узаемны
iнтарэс. У вынiку гэтых абмеркаванняў абодва Бакi:
пацвердзiлi дружалюбныя адносiны памiж iх народамi i краiнамi;
выказалi глыбокую зацiкаўленасць у развiццi шматбаковага
супрацоўнiцтва памiж Iндыяй и Беларуссю дзеля ўзаемнай выгады iх
народаў;
адзначылi факт шырокага супадзення поглядаў на важныя
мiжнародныя палiтычныя i эканамiчныя пытаннi i на неабходнасць
пабудовы больш справядлiвага мiжнароднага парадку;
выказалi свае абавязацельствы па дасягненню бяз'ядзернага i
ненасiльнага свету;
адзначылi, што падзяляюць агульныя iдэалы мiру, роўнасцi,
дэмакратыi, правоў чалавека i асноўных свабод;
перакананыя ў тым, што ўзмацненне дружбы памiж Iндыяй i
Беларуссю будзе i надалей спрыяць мiжнароднаму мiру, бяспецы i
супрацоўнiцтву;
пагадзiлiся ў тым, што:
1. Адносiны памiж Рэспублiкай Iндыя i Рэспублiкай Беларусь
рэгулююцца прынцыпамi павагi да незалежнасцi, суверэнiтэту,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн
аднаго.
2. Абодва Бакi прытрымлiваюцца мэтаў i прынцыпаў Статута
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
3. Абодва Бакi павiнны прымаць усе намаганнi з мэтай захоўвання
i ўмацавання мiру ва ўсiм свеце, лiквiдацыi гонкi ўзбраенняў i
дасягнення ўсеагульнага i поўнага раззбраення, асаблiва ядзернага.
4. Абодва Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў палiтычнай i
эканамiчнай галiнах, у галiнах гандлю, навукi, тэхнiкi,
прамысловасцi, транспарту, культуры i iншых галiнах на аснове
прынцыпаў роўнасцi, узаемнай выгады i рэжыму найбольшага спрыяння. У
гэтых мэтах, пры неабходнасцi, будуць заключаны асобныя пагадненнi.
5. Павiнна быць створана Мiжурадавая iндыйска-беларуская
сумесная Камiсiя па гандлёваму, эканамiчнаму, навукова-тэхнiчнаму,
прамысловаму i культурнаму супрацоўнiцтву.
6. Абодва Бакi спрыяюць далейшаму развiццю супрацоўнiцтва ў
сферы адукацыi, культуры, мастацтва, турызму, спорту i абменам у
галiне iнфармацыi праз кантакты памiж установамi i прадстаўнiкамi
сродкаў масавай iнфармацыi i камунiкацыi.
7. Абодва Бакi супрацоўнiчаюць памiж сабой у намаганнях,
накiраваных супраць злачыннасцi ўвогуле, у прыватнасцi супраць
тэрарызму, захопу заложнiкаў, злачынстваў супраць бяспекi
грамадзянскай авiяцыi, незаконнага абарачэння наркотыкаў i супраць
незаконнага вывазу культурных i гiстарычных каштоўнасцей. Яны
таксама абавязваюцца супрацьдзейнiчаць усiм формам рэлiгiйнага
фанатызму, нянавiсцi i насiлля.
8. Развiццё супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Iндыя i
Рэспублiкай Беларусь не наносiць шкоды iх правам i абавязацельствам
па любых iснуючых двухбаковых i шматбаковых дагаворах, бакамi якiх
яны з'яўляюцца, а таксама iх адносiнам з любой трэцяй краiнай.
9. Абодва Бакi супрацоўнiчаюць у сферы аховы навакольнага
асяроддзя праз абмен вопытам у рацыянальным выкарыстаннi прыродных
рэсурсаў, увядзеннi экалагiчна чыстых тэхналогiй i прыняццi мер
дзеля аховы i аднаўлення навакольнага асяроддзя. Яны ўнясуць свой
уклад у распрацоўку мiжнароднай стратэгii па ахове навакольнага
асяроддзя з улiкам адпаведных нацыянальных iнтарэсаў.
10. Урады абедзвюх краiн падтрымлiваюць рэгулярныя кантакты на
розных узроўнях па пытаннях, якiя маюць двухбаковую i мiжнародную
значнасць. Абодва Бакi спрыяюць развiццю кантактаў памiж
Парламентамi i Парламентарыямi абедзвюх Дзяржаў.
Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года ў двух экземплярах, кожны
на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Iндыя
подпiс подпiс
|