ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 октября 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
 УРАДАМ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI В'ЕТНАМ
 АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ПА СЛУЖБОВЫХ СПРАВАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Сацыялiстычнай  Рэспублiкi
В'етнам, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

     у  мэтах далейшага  развiцця дружалюбных  адносiн памiж  дзвюма
дзяржавамi,

     на аснове прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады,

     вырашылi   заключыць   гэта   Пагадненне   i   пагадзiлiся   аб
нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     1.  Грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь,  якiя  маюць  сапраўдныя
дыпламатычныя  i  службовыя  пашпарты  i  грамадзяне  Сацыялiстычнай
Рэспублiкi В'етнам, якiя маюць  сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя
пашпарты,  уязджаюць,  выязджаюць   цi  праязджаюць  транзiтам  праз
тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку без вiз.

     2. Паездкi непаўналетнiх дзяцей  ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з
палажэннямi   гэтага  Пагаднення   па  iх   сапраўдных  нацыянальных
пашпартах, а таксама па сапраўдных  пашпартах бацькоў або асоб, якiя
iх  суправаджаюць,  калi  яны  ўнесены  ў  гэтыя пашпарты. Наяўнасць
фатакартак  дзяцей да  сямiгадовага ўзросту  ў пашпартах  бацькоў цi
асоб, якiя iх суправаджаюць, не абавязкова.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне  аднаго Дагаворнага  Боку, на  якiх распаўсюджваецца
дзеянне  артыкула 1  гэтага Пагаднення,  павiнны ўязджаць, выязджаць
або  праязджаць транзiтам  праз памежныя  пункты другога Дагаворнага
Боку, адкрытыя для мiжнародных пасажырскiх зносiн.

                             Артыкул 3

     Грамадзяне дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку пры ўездзе, выездзе
або праездзе  транзiтам, а таксама  падчас знаходжання на  тэрыторыi
дзяржавы другога Дагаворнага Боку павiнны выконваць законы i правiлы
дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 4

     Гэта  Пагадненне не  абмяжоўвае правы  абодвух Дагаворных Бакоў
адмовiць  ва  ўездзе,  прыпынiць  цi  спынiць  знаходжанне  на сваёй
тэрыторыi асоб  непрымальных або прызнаных  "persona non grata"  без
тлумачэння прычын.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя  Бакi могуць  часова прыпынiць  цалкам або  часткова
дзеянне палажэнняў  гэтага Пагаднення з  прычын грамадскага парадку,
дзяржаўнай бяспекi  або грамадскага здароўя. Аб  прыняццi або адмене
такога   рашэння  кожны   з  Дагаворных   Бакоў  павiнен   тэрмiнова
iнфармаваць другi Дагаворны Бок па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 6

     Палажэннi  гэтага Пагаднення  могуць змяняцца  i дапаўняцца  па
ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 7

     1.  Дагаворныя Бакi  павiнны  своечасова  да ўступлення  ў сiлу
гэтага Пагаднення  праз дыпламатычныя каналы  правесцi абмен узорамi
пашпартоў, прадугледжаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення.

     2. У выпадку увядзення новых  пашпартоў цi ўнясення змяненняў у
iснуючыя пашпарты Дагаворныя  Бакi не пазней чым за  30 дзён павiнны
праiнфармiраваць аб гэтым адзiн другога i прадставiць узоры новых цi
змененых пашпартоў.

                             Артыкул 8

     Да  увядзення  дыпламатычных  i  службовых пашпартоў Рэспублiкi
Беларусь   грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь  могуць  выкарыстоўваць
дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў
Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле  1 гэтага Пагаднення, але з
абявязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь.

                             Артыкул 9

     Гэта  Пагадненне заключана  на неабмежаваны  тэрмiн. У выпадку,
калi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  мае  намер спынiць дзеянне гэтага
Пагаднення,  то   ён  павiнен  паведамiць   у  пiсьмовай  форме   па
дыпламатычных каналах другi Дагаворны  Бок. Пры гэтым дзеянне гэтага
Пагаднення перапыняецца на дзевяносты  дзень з даты атрымання другiм
Дагаворным Бокам указанага пiсьмовага паведамлення.

                            Артыкул 10

     Гэта  Пагадненне ўступiць  у сiлу  на трыццаты  дзень пасля яго
падпiсання.
     Гэта Пагадненне ўчынена ў горадзе  Ханое  25  кастрычнiка  1993
года,  у  двух экземплярах, кожны на беларускай i в'етнамскай мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам   ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России