ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 21 февраля 1994 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб спрошчаным парадку пропуску прыгранiчнага насельнiцтва праз гранiцу"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ СПРОШЧАНЫМ ПАРАДКУ ПРОПУСКУ ПРЫГРАНIЧНАГА
 НАСЕЛЬНIЦТВА ПРАЗ ГРАНIЦУ *)

       ___________________________________________________________--
         Соглашение прекратило    действие     Соглашением     между
         Правительством   Республики   Беларусь   и   Правительством
         Латвийской Республики  об  упрощенном  порядке  выдачи  виз
         приграничному населению от 27 ноября 2002 г. 

     _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 21 лютага 1994 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Латвiйскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца "Бакамi",

     выконваючы Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн памiж
Рэспублiкай  Беларусь i  Латвiйскай  Рэспублiкай  ад 16  снежня 1991
года,

     зыходзячы з  жадання далейшага развiцця i  паглыблення дружбы i
супрацоўнiцтва памiж народамi абедзвюх дзяржаў,

     улiчваючы  склаўшыеся  сваяцкiя,  гаспадарчыя  i  iншыя  сувязi
прыгранiчнага насельнiцтва,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Тэрмiны, якiя ўжываюцца ў гэтым Пагадненнi, азначаюць:

     "прыгранiчныя  тэрыторыi"  -  тэрыторыi  сельскiх  (пасялковых)
Саветаў Рэспублiкi  Беларусь i валасцей  Латвiйскай Рэспублiкi, якiя
прылягаюць да беларуска-латвiйскай гранiцы;

     "прыгранiчныя населеныя пункты" -  хутары, вёскi, сёлы, пасёлкi
i iншыя  месцы пастаяннага  жыхарства  людзей,  якiя  размешчаны  на
прыгранiчных тэрыторыях;

     "прыгранiчнае насельнiцтва" -  грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i
Латвiйскай  Рэспублiкi,  а  таксама  асобы  без  грамадзянства, якiя
пастаянна пражываюць у прыгранiчных населеных пунктах не менш, чым 6
месяцаў;

     "сваякi" - частка  прыгранiчнага насельнiцтва, якая знаходзiцца
адносна  да  прыгранiчнага  насельнiцтва  сумежнай  дзяржавы ў такiх
сямейных адносiнах,  як бацькi, дзецi, родныя  браты i сёстры, мужы,
жонкi,  бабкi,  прабабкi,  дзяды,  прадзеды,  унукi, праўнукi, зяцi,
нявесткi,  швагеры,  цесцi,  цешчы,  свёкры,  свякровi,  усыноўленыя
(удачароныя) дзецi, прыёмныя бацькi.

                             Артыкул 2

     Гэта   Пагадненне  ўстанаўлiвае   спрошчаны  парадак   пропуску
прыгранiчнага насельнiцтва  праз беларуска-латвiйскую гранiцу  i яго
знаходжанне на прыгранiчнай тэрыторыi сумежнай дзяржавы ў выпадках:

     а)  пастаяннай   або  сезоннай  працы   на  прадпрыемствах,  ва
ўстановах, арганiзацыях або iншай вытворча-гаспадарчай неабходнасцi;

     б) навучання ў навучальных установах, на курсах i т.д.;

     в)  валодання  нерухомасцю  на  прыгранiчнай тэрыторыi сумежнай
дзяржавы;

     г) спаткання з сваякамi;

     д) цяжкай хваробы, няшчасных выпадкаў або смерцi сваякоў;

     е)  экстранай  неабходнасцi  аказання  неадкладнай  медыцынскай
дапамогi, калi яна не можа быць аказана на тэрыторыi сваёй дзяржавы;

     ж) выканання рэлiгiйных абрадаў, мясцовых звычаяў i традыцый;

     з) правядзення арганiзаваных  масавых мерапрыемстваў на гранiцы
або ў непасрэднай блiзкасцi ад яе;

     i)  другiх  уважлiвых  прычын,  якiя  абумоўлiваюць патрэбнасць
прыгранiчнага насельнiцтва  ў знаходжаннi на  прыгранiчнай тэрыторыi
сумежнай дзяржавы.

                             Артыкул 3

     Перасячэнне  гранiцы  прыгранiчным  насельнiцтвам  у спрошчаным
парадку  ажыццяўляецца  з  выкарыстаннем  транспартных  сродкаў  або
пяшком  у пунктах,  зазначаных Пагадненнем  памiж Урадам  Рэспублiкi
Беларусь  i  Урадам  Латвiйскай  Рэспублiкi  па  пытанню  аб пунктах
пропуску, пры наяўнасцi нацыянальных пашпартоў або iншых дакументаў,
якiя сведчаць асобу, i сапраўдных пропускаў.

     Дзецi  ва ўзросце  да 16  год пераходяць  гранiцу пры наяўнасцi
запiсу  iх  устаноўчых  дадзеных  у  пропуску  аднаго  з бацькоў або
апекуноў з лiку iншых сваякоў.

                             Артыкул 4

     У выпадках, зазначаных пунктамi "а", "б", "в" Артыкула 2 гэтага
Пагаднення,  пропускi  афармляюць  i  выдаюць  упаўнаважаныя  Бакамi
органы мясцовага  самакiравання, а ў  астатнiх выпадках -  кiраўнiкi
органоў аховы гранiцы на месцах.

                             Артыкул 5

     У   выпадках,  зазначаных   пунктам  "е"   Артыкула  2   гэтага
Пагаднення,  можа   прапускацца  ў  спрошчаным   парадку  медыцынскi
персанал  i iншыя  суправаджаючыя асобы  пры наяўнасцi  нацыянальных
пашпартоў або iншых дакументаў, якiя сведчаць асобу.

                             Артыкул 6

     У  выпадках,   зазначаных  у  пункце  "3"   Артыкула  2  гэтага
Пагаднення, кiраўнiкi праводзiмых мерапрыемстваў перасякаюць гранiцу
ў парадку,  вызначаным  Артыкулам  3  гэтага  Пагаднення, а астатнiя
ўдзельнiкi  - па  пайменным спiсам,  засведчаным органамi  мясцовага
самакiравання, i  нацыянальным пашпартам або  iншым дакументам, якiя
сведчаць асобу.

                             Артыкул 7

     Прыгранiчныя  тэрыторыi,  пастаянным   жыхарам  якiх  дазволены
спрашчоны пропуск праз гранiцу, прыведзены ў пералiку (дадатак N 1).
Яго расшырэнне ўзгадняецца з другiм бокам па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 8

     Парадак  выдачы пропускаў  Бакi вызначаюць  самастойна. Узорамi
пропускаў (дадатак N 2) Бакi абменьваюцца па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 9

     У  выпадку страты  пропуска яго  ўладальнiк абавязан неадкладна
паведамiць аб гэтым у блiжэйшае падраздзяленне органаў аховы гранiцы
дзяржавы знаходжання.

                            Артыкул 10

     Рэчы асабiстага карыстання, валюта i валютныя каштоўнасцi асоб,
якiя накiроўваюцца  праз гранiцу ў  спрошчаным парадку, прапускаюцца
на  падставе мытных  i валютных  правiл дзвюх  дзяржаў i  адпаведных
пагадненняў.

                            Артыкул 11

     Знаходжанне  прапушчанага  ў  спрошчаным  парадку прыгранiчнага
насельнiцтва адной дзяржавы на тэрыторыi другой дзяржавы дазваляецца
ў межах прыгранiчнай тэрыторыi i на тэрмiн, якi азначаны ў пропуску.

     У  асобных выпадках,  зыходзячы з  асаблiвых акалiчнасцей, гэты
тэрмiн можа  быць прадоўжаны ўзгодненым  рашэннем кiраўнiкоў органаў
аховы гранiцы на месцах.

                            Артыкул 12

     Асобы,  якiя   знаходзяцца  на  тэрыторыi   сумежнай  дзяржавы,
абавязаны выконваць заканадаўства краiны знаходжання.

                            Артыкул 13

     Асобы, якiя  парушылi палажэннi гэтага  Пагаднення, могуць быць
пазбаўлены  права  знаходжання  на  тэрыторыi  сумежнай  дзяржавы  i
пераданы  па належнасцi  органам аховы  гранiцы з  указаннем прычыны
вяртання.  Яны  таксама  могуць  быць  прыцягнуты  да  адказнасцi па
законах краiны знаходжання, аб чым недкладна паведамляецца кiраўнiку
органа аховы гранiцы другога Боку.

                            Артыкул 14

     Гэта   Пагадненне  ўступае   ў  сiлу   з  моманту   падпiсання.
Дзейнiчанне гэтага Пагаднення будзе  спынена пасля ўступлення ў сiлу
Дагавора аб  рэжыме дзяржаўнай гранiцы памiж  Рэспублiкай Беларусь i
Латвiйскай Рэспублiкай.

     Аформлена ў  г.Мiнску 21 лютага  1994 года ў  двух экзэмплярах,
кожны на  беларускай и латышскай  мовах, прычым абодва  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Латвiйскай Рэспублiкi               ______________ подпiс  


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России