ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 26 октября 1994 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Польшча"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 26 кастрычнiка 1994 г.

     Мiнiстэрства Замежных  Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Рэспублiкi Польчша, якiя далей называюцца Бакамi,
     iмкнучыся да   развiцця   дружалюбных   двухбаковых  адносiн  i
супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi ў адпаведнасцi са Статутам
Арганiзацыi   Аб'яднаных  Нацый,  Заключным  Актам  НБСЕ,  Парыжскай
Хартыяй для новай Еўропы,  а таксама iншымi дакументамi, прынятымi ў
рамках Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     жадаючы паглыбляць i  пашыраць  двухбаковае  супрацоўнiцтва  на
падставе Дагавора  памiж  Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча
аб  добрасуседстве  i  дружалюбным  супрацоўнiцтве  ад   23  чэрвеня
1992 года,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  праводзiць  кансультацыi  з   мэтай   абмеркавання
развiцця двухбаковых    адносiн    i   мiжнародных   праблем,   якiя
прадстаўляюць узаемны   iнтарэс    абедзвюх    дзяржаў.    Прадметам
кансультацый могуць быць:
     а) глабальныя праблемы i агульнае развiццё мiжнародных адносiн,
у прыватнасцi,   пытаннi  дзейнасцi  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый,
Нарады па Бяспецы i Супрацоўнiцтву  ў  Еўропе  i  iншых  мiжнародных
арганiзацый;
     b) паглыбленне   i    пашырэнне    двухбаковага    палiтычнага,
эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага,   экалагiчнага,   культурнага   i
гуманiтарнага супрацоўнiцтва;
     c) абмен    iнфармацыяй    аб   ходзе  рэалiзацыi   двухбаковых
пагадненняў.

                             Артыкул 2

     Кансультацыi праводзяцца  рэгулярна,  калi  гэта  магчыма,   на
ўзроўнi Мiнiстраў   Замежных  Спраў,  iх  намеснiкаў  цi  кiраўнiкоў
структурных падраздзяленняў Мiнiстэрстваў Замежных Спраў  Рэспублiкi
Беларусь i  Рэспублiкi  Польшча.  Для  абмеркавання асобных пытанняў
Бакi могуць дамаўляцца аб стварэннi рабочых груп або груп экспертаў.

                             Артыкул 3

     Бакi удакладняюць  праграмы,  тэрмiны   i   месца   правядзення
кансультацый па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i застаецца ў
сiле на  працягу  5  гадоў.  Яго  дзеянне   падлягае   аўтаматычнаму
працягванню на наступны пяцiгадовы тэрмiн,  калi нi адзiн з Бакоў не
паведамiць другому Боку ў пiсьмовай форме за 3 месяцы  да  сканчэння
тэрмiну аб сваiм намеры дэнансаваць Пратакол.

     Аформлена ў   г.Мiнску   26   кастрычнiка   1994 года,  у  двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i  польскай  мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр Замежных Спраў                        Мiнiстр Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Польшча
Подпiс                                        Подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России