ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 7 лiстапада 1994 г.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Каралеўства Данiя, якiя далей называюцца "Бакi",
жадаючы садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва i бяспекi ў
Еўропе ў адпаведнасцi з Хельсiнкскiм Заключным актам 1975 года
Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, iншымi дакументамi
Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, у прыватнасцi,
Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а таксама Статутам Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый,
лiчачы карыснай практыку кансультацый i абмену меркаваннямi па
мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць праводзiць кансультацыi па пытаннях
беларуска-дацкiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi, эканомiкi, навукова-тэхнiчных сувязей, экалогii,
гуманiтарнага супрацоўнiцтва i культуры, а таксама па пытаннях,
звязаных з нацыянальнымi меншасцямi.
Артыкул 2
Бакi па меры неабходнасцi будуць праводзiць кансультацыi па
мiжнародных пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс. Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахапляць наступныя галiны:
умацаванне мiру, стабiльнасцi i даверу ў Еўропе з мэтай
пабудовы дэмакратычнай i мiрнай Еўропы;
паслядоўнае развiццё i паглыбленне супрацоўнiцтва ў рамках
Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе;
развiццё кантактаў i супрацоўнiцтва з еўрапейскiмi i
мiжнароднымi арганiзацыямi;
супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека,
уключаючы правы нацыянальных меншасцей;
развiццё мiжнароднага эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, уключаючы супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
пытаннi, якiя з'яўляюцца прадметам шматбаковых мiжнародных
перагавораў у рамках Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i яе
спецыялiзаваных устаноў.
Артыкул 3
Мiнiстры Замежных Спраў, iх намеснiкi або iх упаўнаважаныя
будуць па меры неабходнасцi сустракацца i праводзiць абмен
меркаваннямi па мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковых адносiн,
якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 4
Па меры неабходнасцi Бакi будуць таксама праводзiць
кансультацыi памiж упраўленнямi i аддзеламi сваiх Мiнiстэрстваў
Замежных Спраў.
Артыкул 5
Бакi, па меры неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi i
абмен думкамi на мiжнародных форумах i ў мiжнародных арганiзацыях.
Артыкул 6
У рамках сваёй кампетэнцыi i ва ўзаемадзеяннi з адпаведнымi
органамi сваёй дзяржавы Бакi будуць садзейнiчаць усталяванню i
развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi i
iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на мясцовым узроўнi.
Артыкул 7
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i застаецца ў
сiле на працягу 30 дзён пасля таго, як адзiн з Бакоў паведамiць у
пiсьмовай форме другому Боку аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.
Аформлена ў г.Мiнску 7 лiстапада 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i дацкай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства Замежных Спраў За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь Каралеўства Данiя
Подпiс Подпiс
|