ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама



Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz

 



Протокол от 25 января 1995 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Камбоджа"

По состоянию на 25 мая 2007 года

<<< Главная страница | < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ КАМБОДЖА*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 25 студзеня 1995 г.

     Рэспублiка  Беларусь i Каралеўства Камбоджа, кiруючыся ўзаемным
жаданнем  развiваць  узаемаадносiны  сяброўства  i  супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi, эканомiкi i культуры,
     на аснове прынцыпаў узаемнай павагi,  тэрытарыяльнай цэласнасцi
i  неўмяшання  ва  ўнутраныя  справы  адзiн  аднаго,  а  таксама   ў
адпаведнасцi  з  нормамi  мiжнароднага  права  i  прынцыпамi статута
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
     вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з
Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад  18  красавiка  1961
года.
     Рэспублiка Беларусь  i  Каралеўства  Камбоджа  выказваюць  сваю
ўпэўненасць у тым,  што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж iмi
адпавядае iх нацыянальным iнтарэсам i  будзе  садзейнiчаць  развiццю
мiжнароднага супрацоўнiцтва.

     Падпiсана ў Нью-Йорку 25 студзеня 1995 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, кхмерскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.

За Урад Рэспублiкi Беларусь           За Урад Каралеўства Камбоджа
Аляксандр Сычоў                       Сiсават Сiрырат
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол        Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны Прадстаўнiк                 Пастаянны Прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры               Каралеўства Камбоджа пры
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый          Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый


<<< Главная страница | < Назад



Российский Правовой Портал - inPRAVO Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России

pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
-
2004-2007 Республика Беларусь
Rambler's Top100