ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ПА АХОВЕ
НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ*
______________________________
*Уступiла ў сiлу 14 красавiка 1995 г.
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства па ахове навакольнага асяроддзя
Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
зыходзячы з дружалюбных i добрасуседскiх адносiн памiж
абедзвюмя дзяржавамi;
кiруючыся мiжнароднымi канвенцыямi ў галiне аховы навакольнага
асяроддзя;
прымаючы пад увагу Дэкларацыю Канферэнцыi ААН у Рыа-дэ-Жанейра
1992 года i неабходнасць падтрымкi рэгiянальнага ажыццяўлення
Павесткi дня на XXI стагоддзе;
падкрэслiваючы важнасць актыўнай дзейнасцi згодна з працэсам
"Навакольнае асяроддзе для Еўропы" у адпаведнасцi з дэкларацыяй,
прынятай на Люцэрнскай Канферэнцыi Мiнiстраў 1993 года;
выказваючы гатоўнасць да двухбаковага супрацоўнiцтва ў гэтай
галiне,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць супрацоўнiчаць па пытаннях аховы навакольнага
асяроддзя ў рамках iх кампетэнцыi i сумеснай зацiкаўленасцi.
Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца па наступных асноўных
напрамках:
ахова басейнаў трансгранiчных вадатокаў i мiжнародных азёраў;
ахова лясоў;
ахова атмасфернага паветра ад забруджвання;
ахова флоры i фауны, развiццё нацыянальных паркаў,
запаведнiкаў i iншых асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый;
перавозка небяспечных рэчываў;
нармiраванне антрапагеннай нагрузкi;
прававыя i эканамiчныя аспекты палiтыкi аховы навакольнага
асяроддзя;
ахова ландшафта, глебаў i нетраў;
манiторынг навакольнага асяроддзя;
перапрацоўка, утылiзацыя i выкарыстанне прамысловых i бытавых
адходаў;
экалагiчная адукацыя;
абмен iнфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя.
Дадзены пералiк асноўных напрамкаў супрацоўнiцтва можа
ўдакладняцца i змяняцца са згоды Бакоў.
Артыкул 2
Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца ў наступных формах:
распрацоўка i рэалiзацыя сумесных праграм i праектаў;
правядзенне нарад i кансультацый экспертаў, пасяджэнняў рабочых
груп i падгруп;
правядзенне семiнараў i сiмпозiумаў;
падрыхтоўка i абмен спецыялiстамi;
абмен навукова-тэхнiчнай, нарматыўна-метадычнай i iншай
iнфармацыяй.
Артыкул 3
Бакi, зыходзячы з мэтаў сапраўднага Пагаднення, садзейнiчаюць
устанаўленню i развiццю прамых сувязей i непасрэдных кантактаў у
галiне аховы навакольнага асяроддзя памiж зацiкаўленымi юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi.
Артыкул 4
У мэтах рэалiзацыi сапраўднага Пагаднення Бакi ўтвараюць
Пастаянную рабочую групу i пры неабходнасцi рабочыя падгрупы па
асобных пытаннях.
Пасяджэннi Пастаяннай рабочай групы i рабочых падгруп
праводзяцца па чарзе на тэрыторыях Беларусi i Лiтвы не радзей аднаго
раза ў год.
Артыкул 5
Прыём дэлегацый Бакоў, звязаных з выкананнем сапраўднага
Пагаднення, ажыццяўляецца на эквiвалентнай аснове.
Праезд дэлегацыi да месца, узгодненага прымаючым Бокам,
аплочвае Бок, якi камандзiруе.
Расходы дэлегацыi, звязаныя з аплатай пражывання i харчавання,
нясе прымаючы Бок.
Артыкул 6
Бакi неадкладна прадастаўляюць адзiн аднаму поўную iнфармацыю
аб прамысловых аварыях i iншых надзвычайных сiтуацыях, ствараючых
пагрозу забруджвання навакольнага асяроддзя iншай дзяржавы, а
таксама аб прымаемых мерах па iх лiквiдацыi.
Артыкул 7
Сапраўднае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў
Бакоў, вынiкаючых з заключаных iмi iншых пагадненняў.
Артыкул 8
Сапраўднае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i
аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя пяць гадоў, калi нi адзiн з
Бакоў за трохмесячны тэрмiн да сканчэння дзеяння Пагаднення не
заявiць шляхам пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне.
Сапраўднае Пагадненне ўваходзiць у сiлу з дня яго падпiсання.
Аформлена ў г.Мiнску 14 красавiка 1995 г. у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства прыродных За Мiнiстэрства па ахове
рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Б.Брадаўскас
М.Русы
|