ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 12 сентября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзёжнай палiтыкi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 12 верасня 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Рэспублiкi Малдова, у далейшым
якiя будуць называцца "Бакi",
     iмкнучыся  да развiцця  i ўзмацнення  дружалюбных адносiн памiж
дзвюма дзяржавамi,
     перакананыя  у  тым,  што  супрацоўнiцтва  ў галiне маладзёжнай
палiтыкi мае важнае значэнне ў зблiжэннi i паглыбленнi ўзаемаадносiн
памiж дзвюма народамi,
     жадаючы развiваць i ў далейшым сяброўскiя сувязi памiж моладдзю
Беларусi i Малдовы,
     маючы на ўвазе, што на  сучасным этапе развiцця грамадства роля
моладзi ў вырашэннi грамадскiх праблем няспынна ўзрастае,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:


                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  усямерна   садзейнiчаць  пашырэнню  i  ўзмацненню
супрацоўнiцтва ў  галiне маладзёжнай палiтыкi.  Бакi будуць iмкнуцца
далучыць  моладзь i  маладзёжныя арганiзацыi  да рэалiзацыi  праграм
супрацоўнiцтва   ў  галiне   эканомiкi,  экалогii,   аховы  здароўя,
адукацыi, культуры i спорту.


                             Артыкул 2

     Бакi   будуць   спрыяць   эфектыўнаму   ўзаемакарыснаму  абмену
iнфармацыяй  у  галiне  маладзёжнай  палiтыкi, фармiраванню сумесных
банкаў  дадзеных,  правядзенню  семiнараў,  канферэнцый, двухбаковых
кансультацый.


                             Артыкул 3

     Бакi будуць заахвочваць маладзёжныя  абмены з мэтай азнаямлення
моладзi  дзвюх  краiн  з  iх  культурнай  спадчынай, сучасным станам
культуры,  лiтаратуры   i  мастацтва  праз   арганiзацыю  фестываляў
мастацтваў,  конкурсаў,  выстаў,  гастроляў  выканаўчых калектываў i
салiстаў,  правядзення дзён  лiтаратуры i  мастацтва творчай моладзi
Беларусi ў  Малдове i Малдовы ў  Беларусi; накiраванне прадстаўнiкоў
творчай  моладзi  для  ўдзелу  ў  разнастайных семiнарах, конкурсах,
вечарынах  i  iншых  мерапрыемствах,   якiя  будуць  правадзiцца  на
двухбаковай аснове.


                             Артыкул 4

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  пашырэнню  кантактаў памiж маладымi
грамадзянамi,  фармiраванню  сiстэмы   абмену  па  вывучэнню  вопыта
работы,   правядзенню   сумесных   семiнараў,   арганiзацыi  сiстэмы
рэалiзацыi  двухбаковых   праектаў  у  галiне   прадпрымальнiцтва  i
фермерства.


                             Артыкул 5

     Бакi будуць  абменьвацца вопытам работы  сацыялагiчных службаў,
аказваючых псiхалагiчную, юрыдычную i iншую дапамогу непаўналетнiм i
маладым грамадзянам.
     Бакi  будуць   спрыяць  фармiраванню  двухбаковых   праграм  па
аказанню  сацыяльнай  дапамогi  i  падрыхтоўкi  iнвалiдам, а таксама
недзеяздольнай моладзi.


                             Артыкул 6

     Бакi  накiруюць  свае  намаганнi  на  фармiраванне  двухбаковых
праграм  па  аздараўленню  экалагiчнага  стану  ў  гарадах  i  iншых
населеных пунктах з удзелам  маладых людзей, маладзёжных экалагiчных
аб'яднанняў.


                             Артыкул 7

     Бакi   будуць  спрыяць   развiццю  сувязей   памiж  спартыўнымi
арганiзацыямi дзвюх дзяржаў i аказваць садзеянне ў развiццi фiзiчнай
культуры i масавага спорту сярод маладзёжных, студэнцкiх i  школьных
арганiзацый, праводзiць мерапрыемствы па фармiраванню здаровага ладу
жыцця  насельнiцтва, у  тым лiку  моладзi. Канкрэтныя  формы i ўмовы
супрацоўнiцтва будуць вызначацца на падстве прамых пагадненняў памiж
зацiкаўленымi партнёрамi (арганiзацыямi) дзвюх краiн.


                             Артыкул 8

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  абмену  маладзёжнымi  i студэнцкiмi
працоўнымi калектывамi  (атрадамi), атрадамi дабраахвотнай  працы, а
таксама  развiваць  сiстэму  маладзёжнага  турызму  ў адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам.


                             Артыкул 9

     У мэтах эфектыўнага выканання палажэнняў сапраўднага Пагаднення
адпаведнымi  мiнiстэрствамi, ведамствамi  i арганiзацыямi Рэспублiкi
Беларусь  i Рэспублiкi  Малдова могуць  распрацоўвацца i падпiсвацца
мiжведамасныя  пагадненнi i  рабочыя пратаколы  супрацоўнiцтва, якiя
закранаюць кампетэнцыю адпаведных мiнiстэрстваў i ведамстваў.


                            Артыкул 10

     Сапраўднае  Пагадненне   ўступае  ў  сiлу   з  дня  падпiсання,
дзейнiчае на працягу пяцi гадоў  i будзе аўтаматычна прадоўжвацца на
наступныя  пяцiгадовыя перыяды,  калi нi  адзiн з  Бакоў пiсьмова не
паведамiць iншаму  Боку аб сваiм рашэннi  спынiць дзеянне Пагаднення
за 6 месяцаў да сканчэння чарговага перыяду.

     Здзейснена ў Кiшынёве 12 верасня  1995 года ў дзвюх экземплярах
кожны на  беларускай i малдаўскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Малдова                  ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России