ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 27 сентября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб узаемным працаўладкаваннi грамадзян"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ УЗАЕМНЫМ ПРАЦАЎЛАДКАВАННI ГРАМАДЗЯН*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 26 лютага 1996 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Рэспублiкi Польшча, называемыя
ў далейшым "Дагаворныя Бакi", ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Гэтае  Пагадненне  распаўсюджваецца   на  грамадзян  Рэспублiкi
Беларусь  i  грамадзян  Рэспублiкi  Польшча,  пастаянна  пражываючых
адпаведна на  тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або тэрыторыi Рэспублiкi
Польшча, якiя:

     1.  працаўладкоўваюцца   ў  наймальнiка  на   тэрыторыi  другой
дзяржавы, называемыя ў далейшым "работнiкамi",

     2.  накiроўваюцца  на  тэрыторыю  другой  дзяржавы  на падставе
дагавораў   (кантрактаў)  памiж   суб'ектамi  гаспадарчай  дзейнасцi
абедзвюх дзяржаў  з мэтай ажыццяўлення  будаўнiчых i другiх  работ i
паслуг, называемыя ў далейшым "кантрактнымi работнiкамi".

                             Артыкул 2

     1.  Працаўладкаванне  работнiкаў   патрабуе  атрымання  дазволу
адпаведнага органа дзяржавы працаўладкавання  ў парадку i на ўмовах,
вызначаных заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання.

     2.  Дазвол  на  працу  выдаецца  на  тэрмiн  выканання работы ў
пэўнага наймальнiка.

     3.  Дазвол на  працу выдаецца  з умовай,  што работнiк не будзе
займацца  другой дзейнасцю,  якая аплочваецца,  акрамя той,  на якую
выдадзены дазвол.
     У  выпадку выяўлення,  што работнiк  займаўся iншай аплочваемай
дзейнасцю або самавольна змянiў наймальнiка, дазвол будзе ануляваны.

     4.  Пры падпiсаннi  працоўнага дагавора  работнiк дае пiсьмовае
абавязацельства,    што    не    будзе    знаходзiцца   ў   дзяржаве
працаўладкавання  пасля тэрмiну, на якi  атрымаў дазвол,  i не будзе
займацца  другой  дзейнасцю,  акрамя  той,  якая  была  вызначана  ў
выдадзеным дазволе.

                             Артыкул 3

     1.  Тэрмiн працаўладкавання  работнiкаў не  можа перавышаць  12
месяцаў. У  выключных  выпадках гэты тэрмiн  можа быць прадоўжаны да
18 месяцаў толькi па прапанове наймальнiка i са згоды работнiка.

     2.  З  мэтай  прадаўжэння   працоўнага  дагавора  з  работнiкам
наймальнiк  павiнен  ва  ўстаноўленым  парадку  ўнесцi абгрунтаваныя
прапановы ў тэрытарыяльнае ведамства па  працы, аднак, не пазней чым
за месяц да заканчэння тэрмiну, на якi быў выдадзены дазвол.

                             Артыкул 4

     Перад  выездам  на  работу  работнiкi  i  кантрактныя работнiкi
абавязаны атрымаць  у консульскай установе дзяржавы працаўладкавання
дазвол на знаходжанне ў краiне ў сувязi з уладкаваннем на працу.

                             Артыкул 5

     1.   Кантрактным  работнiкам   дазволы  на   працу  выдаюцца  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы, у якой рэалiзуецца кантракт,
на тэрмiн,  прадугледжаны яго працягласцю,  але не больш  чым на два
гады.
     У выпадках, калi выкананне кантракта цягнецца больш двух гадоў,
дазвол можа  быць прадоўжаны ва  ўстаноўленым парадку, але  не больш
чым на 6 месяцаў.

     2. Дазволы для  работнiкаў выдаюцца толькi высокаквалiфiкаваным
кантрактным работнiкам, якiя патрабуюцца для рэалiзацыi кантракта.

                             Артыкул 6

     1.  Умовы   працы  i  аплаты   для  работнiкаў  вызначаюцца   ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання.

     2. Работнiк перад выездам на працу атрымлiвае праект працоўнага
дагавора, падпiсаны наймальнiкам.

     3. Працоўны  дагавор заключаецца непасрэдна  памiж работнiкам i
наймальнiкам i  вызначае ўмовы працы i  аплаты, пачатак i заканчэнне
тэрмiну  дзеяння  працоўнага  дагавора  i  iншыя  ўмовы,  звязаныя з
працаўладкаваннем i пражываннем.

     4.    Узнагароджаннi,    атрыманыя    работнiкам,    падлягаюць
падаткаабкладанню згодна Пагадненню памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Польшча аб выключэннi двайнога падаткаабкладання
ў галiне падаткаў з даходаў i маёмасцi.

                             Артыкул 7

     На работнiкаў i кантрактных работнiкаў распаўсюджваюцца правiлы
сацыяльнага  страхавання, абавязковыя  ў дзяржаве  працаўладкавання,
калi  iншае не прадугледжана мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi
якiх з'яўляюцца Дагаворныя Бакi.
                             Артыкул 8

     У  выпадку  смерцi  работнiка   ў  перыяд  працоўнай  дзейнасцi
наймальнiк  забяспечвае перавозку  астанкаў памершага  да месца  яго
пастаяннага  жыхарства, нясе  звязаныя  з  гэтым расходы,  а таксама
расходы  па  перавозцы  асабiстых  рэчаў,  пераводзiць яго законнаму
наследнiку зберажэннi i пасмяротныя дапамогi ў канвертуемай валюце ў
адпаведнасцi з валютным закандаўствам дзяржавы працаўладкавання.
     Наймальнiк  неадкладна  iнфармуе   аб  смерцi  работнiка  орган
дзяржавы працаўладкавання, якi выдаў  дазвол на працу, i прадстаўляе
пасведчанне аб смерцi ў Консульскую ўстанову дзяржавы, грамадзянiнам
якой быў памершы.

                             Артыкул 9

     Прававая   абарона    работнiкаў   гарантуецца   заканадаўствам
дзяржавы,  на  тэрыторыi   якой  ажыццяўляецца  працаўладкаванне,  а
таксама ўмовамi Пагаднення памiж  Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Польшча аб прававой дапамозе  i прававых адносiнах па грамадзянскiх,
сямейных, працоўных i крымiнальных справах.

                            Артыкул 10

     У  сферы  працоўнага  заканадаўства  да  кантрактных работнiкаў
прымяняюцца правiлы дзяржавы, якая накiравала работнiка.

                            Артыкул 11

     1.  Упаўнаважанымi па  рэалiзацыi палажэнняў  гэтага Пагаднення
з'яўляюцца:
     з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства працы;
     з  боку  Рэспублiкi  Польшча   -  Мiнiстр  працы  i  сацыяльнай
палiтыкi.

     2.  Упаўнаважаныя могуць  склiкаць двухбаковую  рабочую групу з
мэтай кансультавання  па пытаннях, якiя звязаны  з выкананнем гэтага
Пагаднення.

     3. Пры  неабходнасцi, у залежнасцi  ад эканамiчнай сiтуацыi  на
рынках  працы, Упаўнаважаныя  могуць у  рамках выканаўчых пратаколаў
вызначаць прафесiйную структуру i колькасць прымаемых работнiкаў.

     4. Упаўнаважаныя  не пазней месячнага тэрмiну  з дня падпiсання
гэтага   Пагаднення   вызначаюць   органы,   адказныя  за  выкананне
абавязацельстваў  па  гэтаму  Пагадненню.  Гэтыя  органы  неадкладна
вызначаюць умовы ўзаемадзейнасцi.

                            Артыкул 12

     Працаўладкаванне  ў  рамках  гэтага  Пагаднення  можа адбывацца
толькi пры  пасрэднiцтве органаў, якiя  ўказаны ў пункце  4 артыкула
11, або iншых арганiзацый, якiя на гэта ўпаўнаважаны.

                            Артыкул 13

     1.    Усе    фармальнасцi,    звязаныя    з  пасрэднiцтвам   па
працаўладкаванню, ажыццяўляюцца для работнiка бясплатна.

     2.  Працэдуру  прыцягнення  кантрактных  работнiкаў  вызначаюць
органы, якiя указаны у пункце 4 артыкула 11.

                            Артыкул 14

     1. Работнiкi i кантрактныя работнiкi могуць пасылаць заработную
плату  ў  дзяржаву  свайго  пастаяннага  пражывання  ў суадносiнах з
валютным   заканадаўствам  дзяржавы   працаўладкавання  i   дзяржавы
выканання  кантракта,  калi   iншае  не  прадугледжана  мiжнароднымi
пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца Дагаворныя бакi.

     2.   Увоз  i   вываз  рэчаў,   прызначаных  для   бытавога  або
прафесiйнага   выкарыстання  работнiкамi,   адбываюцца  на   ўмовах,
вызначаных ва ўнутраным заканадаўстве Дагаворных Бакоў.

                            Артыкул 15

     Працаўладкаванне   работнiкаў,   указаных   у   артыкуле  1,  з
парушэннем гэтага Пагаднення забараняецца.

                            Артыкул 16

     Умовы  гэтага Пагаднення  будуць  прымяняцца  часова з  дня яго
падпiсання.

                            Артыкул 17

     У выпадку заканчэння тэрмiну  дзеяння гэтага Пагаднення дазволы
на  працаўладкаванне i  працу, выдадзеныя  згодна гэтаму Пагадненню,
застаюцца сапраўднымi на працягу тэрмiну, на якi яны выдадзены.

                            Артыкул 18

     1.  Гэтае   Пагадненне  падлягае  прыняццю   ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам Дагаворных Бакоў, што будзе пацверджана шляхам абмену
нотамi.  Датай  уступлення  Пагаднення  ў  сiлу  будзе лiчыцца дзень
атрымання апошняй ноты.

     2. Пагадненне заключана на тэрмiн у тры гады.
     Пагадненне падлягае аўтаматычнаму  падоўжанню на кожны наступны
год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў за шэсць месяцаў да заканчэння
тэрмiну дзеяння Пагаднення пiсьмова  не заявiў аб намеры дэнансаваць
гэтае Пагадненне.

     Выканана ў г.Варшаве 27 верасня  1995 года ў  двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i польскай  мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Польшча                  ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России