ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
ПОЛЬШЧА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, НАВУКI
I АДУКАЦЫI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 29 красавiка 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Заключнага Акта Нарады па Бяспецы
i Супрацоўнiцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыi для Новай Еўропы,
палажэннямi Еўрапейскай Культурнай Канвенцыi, Кракаўскага Сiмпозiума
па пытаннях еўрапейскай культурнай спадчыны,
кiруючыся палажэннямi Дагавору памiж Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве
ад 23 чэрвеня 1992 года,
улiчваючы Дэкларацыю Урада Рэспублiкi Беларусь i Урада
Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i
+адукацыi ад 18 лiстапада 1992 года,
абапiраючыся на шматвяковыя традыцыi культурнага супрацоўнiцтва
беларускага i польскага народаў i ўлiчваючы iх этнiчную i культурную
блiзкасць,
прызначаючы гiстарычны ўклад абодвух народаў у агульную
культурную спадчыну Еўропы,
улiчваючы той факт, што беларусы i палякi, якiя пражываюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i Рэспублiкi Беларусь, уносiлi i
ўносяць iстотны ўклад у развiццё абедзвюх дзяржаў i iх культур,
з мэтай падтрымкi ўзаемнага плённага супрацоўнiцтва i абменаў
памiж культурнымi, навуковымi i адукацыйнымi ўстановамi, а таксама з
мэтай надання асаблiвага значэння непасрэдным, творчым кантактам
памiж людзьмi,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
АРТЫКУЛ 1
Дагаворныя Бакi на прынцыпах раўнапраўя будуць развiваць
супрацоўнiцтва ў галiне культуры, навукi i адукацыi згодна з
палажэннямi гэтага Пагаднення.
АРТЫКУЛ 2
Кожны з Дагаворных Бакоў будзе прыкладаць намаганнi па
папулярызацыi мастацкiх i культурных каштоўнасцяў другога
Дагаворнага Боку, забяспечваючы шырокi доступ да iх сваiх грамадзян,
развiваючы дзяржаўныя, грамадскiя i прыватныя кантакты.
АРТЫКУЛ 3
Дагаворныя Бакi будуць своечасова ўзаемна iнфармаваць адзiн
аднаго аб канферэнцыях, конкурсах, фестывалях i iншых мiжнародных
мерапрыемствах у галiне культуры i мастацтва, якiя адбываюцца на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча.
АРТЫКУЛ 4
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць наладжванне непасрэдных
кантактаў i ўзаемныя абмены опернымi, балетнымi, тэатральнымi
трупамi, iншымi творчымi калектывамi i салiстамi.
АРТЫКУЛ 5
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю абменаў выстаўкамi
памiж дзяржаўнымi музеямi, галерэямi, бiблiятэкамi, архiвамi,
выдаючы, у меру магчымасцяў, выстаўкам з асаблiвым значэннем
урадавыя гарантыi ўзамен за iх страхаванне.
АРТЫКУЛ 6
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне
кiнематаграфii праз супольную пастаноўку фiльмаў i аказанне ўзаемных
вытворча-творчых паслуг, садзейнiчаць папулярызацыi кiнамастацтва
сваiх краiн як праз удзел у мiжнародных праглядах фiльмаў, якiя яны
будуць праводзiць, так i праз абмены фiльмамi на гандлёвых i
негандлёвых умовах. Дагаворныя бакi будуць спрыяць арганiзацыi
сустрэч творцаў i спецыялiстаў у галiне кiнематаграфii, а таксама
праглядаў фiльмаў другога Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 7
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё непасрэдных
кантактаў i супрацоўнiцтва памiж творчымi арганiзацыямi,
асацыяцыямi, культурнымi ўстановамi i фондамi.
АРТЫКУЛ 8
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць узаемнай перадачы вопыту ў
галiне развiцця культуры, мастацтва i лiтаратуры праз арганiзацыю
канферэнцый i iншых навуковых форумаў, а таксама праз узаемныя
абмены спецыялiстамi i сумесную навукова-даследчую дзейнасць.
АРТЫКУЛ 9
Дагаворныя Бакi будуць аказваць усебаковую падтрымку пашырэнню
i паглыбленню непасрэднага супрацоўнiцтва памiж вучонымi, навуковымi
ўстановамi, акадэмiямi навук, а таксама iншымi навуковымi
арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў. Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца да
забеспячэння неабходных умоў для навуковага супрацоўнiцтва праз
наступнае:
- абмены навуковымi супрацоўнiкамi;
- правядзенне сумесных даследаванняў;
- стварэнне сумесных навуковых аддзяленняў;
- абмены iнфармацыяй, публiкацыямi i навуковай дакументацыяй;
- даступнасць архiўных матэрыялаў, бiблiятэчных збораў i iншых
крынiц матэрыялаў;
- арганiзацыя сумесных навуковых мерапрыемстваў (кангрэсаў,
канферэнцый, сiмпозiумаў, навуковых экспедыцый i т.п.);
- iншыя канкрэтныя формы супрацоўнiцтва, якiя могуць быць
прадугледжаны ў мiжведамасных пагадненнях.
АРТЫКУЛ 10
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва i абмен
вопытам у галiне вышэйшай школы i навукi, таксама будуць спрыяць
непасрэднаму супрацоўнiцтву памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi,
аддзяленнямi, навукоўцамi i iншымi спецыялiстамi абедзвюх дзяржаў,
асаблiва праз:
- стажыроўкi, абмены вiзiтамi навукоўцаў, выкладчыкаў i iншых
спецыялiстаў;
- прыём на працу выкладчыкаў;
- навучанне студэнтаў на ўмовах поўнага цi частковага курса
навучання;
- павышэнне квалiфiкацыi навуковых кадраў (навучанне
аспiрантаў, дактарантура, моўныя курсы i т.п.);
- абмен студэнтамi падчас летняй практыкi;
- узгадненне i рэалiзацыю сумесных даследчых праграм;
- абмены навуковай дакументацыяй i iнфармацыяй;
- супрацоўнiцтва навукоўцаў, якiя займаюцца даследаваннем
гiстарычных i культурных сувязяў.
АРТЫКУЛ 11
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва i абмены ў
галiне адукацыi i ствараць ўмовы для непасрэдных кантактаў памiж
агульнаадукацыйнымi, прафесiйнымi школамi розных тыпаў i iншымi
асветнымi ўстановамi, асаблiва праз:
- абмены настаўнiкамi i спецыялiстамi ў галiне асветы;
- абмены вучнямi;
- абмены праграмамi навучання, падручнiкамi i iншымi
матэрыяламi ў галiне адукацыi з унясеннем у выпадку неабходнасцi
паправак да iх;
- супрацоўнiцтва ў галiне дыдактычных сродкаў.
АРТЫКУЛ 12
Дагаворныя Бакi будуць узаемна прызнаваць дыпломы аб заканчэннi
вышэйшых навучальных устаноў, дыпломы, што пацвярджаюць атрыманне
прафесiйнай квалiфiкацыi, навуковых ступеняў i званняў, а таксама
дакументы аб агульнай сярэдняй адукацыi, у тым лiку атэстаты
сталасцi на ўмовах, вызначаных у асобным пагадненнi.
АРТЫКУЛ 13
Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца забяспечыць, адпаведна, асобам,
якiя належаць да беларускай меншасцi ў Рэспублiцы Польшча, i
польскай меншасцi ў Рэспублiцы Беларусь, умовы, спрыяльныя для
захавання, развiцця i выказвання сваёй нацыянальнай, культурнай,
моўнай, этнiчнай самабытнасцi, свабоды веравызнання без якой-небудзь
дыскрымiнацыi i пры поўнай роўнасцi перад законам.
Дагаворныя Бакi ў рамках заканадаўства iх дзяржаў будуць
усебакова падтрымлiваць дзейнасць грамадска-культурных арганiзацый,
якiя аб'ядноўваюць вышэйпамянёных асоб, i ствараць умовы для
атрымання iмi матэрыяльнай дапамогi з тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 14
Кожны з Дагаворны Бакоў у адпаведнасцi з унутраным
заканадаўствам стварае на тэрыторыi сваёй дзяржавы асобам,
зазначаным у Артыкуле 13 гэтага Пагаднення, умовы для вывучэння
роднай мовы.
З гэтай мэтай кожны з Дагаворных Бакоў:
- забяспечвае зацiкаўленым асобам на ўмовах добраахвотнасцi
доступ да вывучэння i навучання на роднай мове ў дашкольных
установах, пачатковых i сярэднiх школах сiстэмы навучання Рэспублiкi
Беларусь i Рэспублiкi Польшча, а таксама iмкнецца да стварэння
магчымасцi навучання на роднай мове ў вышэйшых навучальных
установах;
- садзейнiчае вывучэнню мовы, гiсторыi i культуры другога
Дагаворнага Боку, а таксама павышэнню ўзроўню навучання на ўсiх
ступенях адукацыi ў недзяржаўных установах адукацыi;
- забяспечвае адпаведную падрыхтоўку i ўдасканаленне
настаўнiцкiх кадраў для патрэб адукацыйных устаноў нацыянальных
меншасцей;
- забяспечвае па ўзаемнаму ўзгадненню магчымасць працы
настаўнiкам, накiраваным у школы другiм Дагаворным Бокам.
АРТЫКУЛ 15
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву памiж
арганiзацыямi i таварыствамi адукацыi дарослых i будуць
падтрымлiваць арганiзацыю канферэнцый, навуковых мерапрыемстваў,
абмен спецыялiстамi ў галiне адукацыi дарослых.
АРТЫКУЛ 16
Дагаворныя Бакi ў межах унутранага заканадаўства будуць
ствараць на тэрыторыi сваiх дзяржаў культурныя ўстановы другога
Дагаворнага Боку - Культурны Цэнтр Беларусi ў Рэспублiцы Польшча i
Польскi Iнстытут у Рэспублiцы Беларусь - i аказваць дапамогу ў iх
дзейнасцi. Статус гэтых культурных устаноў будзе ўрэгуляваны асобным
пагадненнем.
АРТЫКУЛ 17
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў i
супрацоўнiцтву памiж вышэйшымi, сярэднiмi i прафесiйнымi школамi
культуры i мастацтва на падставе заключаных памiж iмi пагадненняў i
праграм.
АРТЫКУЛ 18
Дагаворныя Бакi прызнаюць аўтарскiя i сумежныя правы на творы
грамадзян i ўстаноў другога Дагаворнага Боку, а таксама iх
правапераемнiкаў незалежна ад месца iх першага друкавання i
забяспечваюць гэтым правам ахову. Падрабязныя ўмовы i парадак такой
аховы будуць вызначаны ў асобным пагадненнi памiж Дагаворнымi
Бакамi, якое будзе заключана не пазней аднаго года з дня ўступлення
ў сiлу гэтага Пагаднення.
Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца да ўзаемнага прызнання
аўтарскiх i сумежных правоў згодна са стандартамi аховы гэтых
правоў, якiя дзейнiчаюць у Еўрапейскiм Саюзе.
АРТЫКУЛ 19
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне
архiўнай справы памiж зацiкаўленымi ўстановамi, у прыватнасцi,
Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь i Галоўнай
Дырэкцыяй Дзяржаўных Архiваў Рэспублiкi Польшча, згодна з
падпiсанымi пагадненнямi асаблiва супрацоўнiцтва па:
- абмену, па магчымасцi, поўнай iнфармацыяй аб матэрыялах, якiя
датычаць Беларусi, у архiвах Польшчы i матэрыялах, якiя датычаць
Польшчы, у беларускiх архiвах;
- абмену копiямi (мiкрафiльмамi, ксеракопiямi i т.п.)
найважнейшай дакументацыi гэтага роду памiж абодвума Дагаворнымi
Бакамi, падрыхтоўкi публiкацый архiўных дакументаў, якiя датычаць
беларуска-польскiх сувязяў.
АРТЫКУЛ 20
Дагаворныя Бакi абавязваюцца захоўваць культурную спадчыну i
ахоўваць гiстарычныя помнiкi i культурную спадчыну кожнага з
Дагаворных Бакоў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.
Дагаворныя Бакi пагаджаюцца, што культурныя каштоўнасцi,
нелегальна вывезеныя з тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў
i нелегальна ўвезеныя на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага
Боку, падлягаюць вяртанню на падставе адпаведных норм мiжнароднага
права.
АРТЫКУЛ 21
Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне iнвентарызацыi,
даследаванняў, кансервацыi i рэстаўрацыi гiсторыка-культурных
каштоўнасцяў, забяспечваць спецыялiстам, даследчым, калектывам i
зацiкаўленым грамадзянам другога Дагаворнага Боку доступ да
гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi
дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў, i iнфармацыi аб iх, а таксама
прадпрымуць дзеяннi, накiраваныя на вяртанне рухомых
гiсторыка-культурных i бiблiятэчных каштоўнасцяў, якiя падлягаюць
перадачы на падставе адпаведных норм мiжнароднага права.
АРТЫКУЛ 22
Выкананне артыкулаў 20 i 21 даручаецца ўпаўнаважаным Урадаў,
якiя могуць ствараць сумесныя калектывы экспертаў i падпiсваць
адпаведныя пагадненнi.
АРТЫКУЛ 23
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва памiж
дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi, адказнымi за справы моладзi,
i спрыяць непасрэдным кантактам памiж маладзёжнымi арганiзацыямi i
моладдзю абодвух Дагаворных Бакоў.
АРТЫКУЛ 24
Дагаворныя Бакi будуць сумесна дзейнiчаць у галiне аховы правоў
дзяцей згодна з Канвенцыяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб правах
дзiцяцi ад 20 лiстапада 1989 года.
АРТЫКУЛ 25
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне
фiзiчнай культуры i спорту, якое ажыццяўляецца як праз урадавыя, так
i няўрадавыя арганiзацыi.
АРТЫКУЛ 26
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю турыстычных абменаў, у
тым лiку з мэтай узаемнага знаёмства з культурай i навукай абедзвюх
дзяржаў.
АРТЫКУЛ 27
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць выданне перакладаў
беларускiх твораў у Рэспублiцы Польшча i польскiх - у Рэспублiцы
Беларусь, а таксама сумесных двухмоўных выданняў. Дагаворныя Бакi
будуць iмкнуцца да арганiзацыi кнiгаабмену, а таксама да адкрыцця
беларускай кнiгарнi ў Варшаве i польскай кнiгарнi ў Мiнску.
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў
для пашырэння доступу да навуковай лiтаратуры i перыёдыкi.
Дагаворныя Бакi будуць арганiзоўваць выстаўкi i кнiжныя
кiрмашы.
АРТЫКУЛ 28
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне
тэлебачання ў межах Пагадненняў, заключаных памiж зацiкаўленымi
ўстановамi.
АРТЫКУЛ 29
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне радыё, у
тым лiку:
- абмену iнфармацыяй;
- стварэнню i выпуску праграм для нацыянальных меншасцей.
Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва памiж
iнфармацыйнымi агенцтвамi абедзвюх дзяржаў.
АРТЫКУЛ 31
Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва абедзвюх
дзяржаў у галiне аховы здароўя i медыцынскiх навук на падставе
асобных пагадненняў.
АРТЫКУЛ 32
Канкрэтныя фiнансавыя ўмовы абмену ў галiнах, акрэсленых у
гэтым Пагадненнi, будуць вызначаны ў выканаўчых пратаколах, якiя
будуць заключаны памiж Дагаворнымi Бакамi, а таксама ў пагадненнях i
праграмах супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi ўстановамi i ведамствамi
ў межах iх кампетэнцыi, згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.
АРТЫКУЛ 33
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга з
пiсьмовых паведамленняў аб выкананнi кожным Дагаворным Бокам
унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу
вышэйназванага Пагаднення.
Гэта Пагадненне заключана на пяцiгадовы перыяд. Яно падлягае
аўтаматычнаму прадаўжэнню на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму
Боку аб сваiм рашэннi дэнансаваць яго не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння адпаведнага тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення.
АРТЫКУЛ 34
З дня ўступлення ў дзеянне гэтага Пагаднення трацiць сiлу ў
адносiнах да абодвух Дагаворных Бакоў Пагадненне памiж Саюзам
Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Польскай Народнай Рэспублiкай аб
навуковым i культурным супрацоўнiцтве, падпiсанае ў Маскве 14 снежня
1970 года.
Здзейснена ў горадзе Варшаве 27 лiстапада 1995 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Польшча ______________ подпiс
|